Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цяжкая дарога да дзеда

Цяжкая дарога да дзеда

Ля магілы дзеда

Праз доўгія гады пошукаў Алена Турлай з Новасібірска знайшла сваю радню ў Паставах. На радзіму дзеда разам з ёю выправілася і журналістка «Звязды».

Вялікую колькасць сямейных гнёздаў параскідвалі бязлітасныя сталінскія рэпрэсііНе абышло гора расстання і бабулю з дзядулем Алены Турлай… Цяжка ў гэта паверыць, але больш як праз паўстагоддзя ўнучка ўсё ж такі звязала даўно абарваныя сваяцкія нітачкі — адшукала родзічаў і магілу дзеда. Дапамаглі ёй у гэтым актывісты беларускага зямляцтва ў Новасібірску і журналісты «Голасу Радзімы» і «Звязды».

Сям’я ў падарунак

Пра такое кажуць не інакш, як «зоркі на небе сышліся»… Людміла Шчаслівенка, якая працуе ў новасібірскім Беларускім  культурна-асветніцкім цэнтры, прыйшла на прыём да ўрача Алены Турлай. І проста, без задняй думкі, сказала, што на днях паедзе ў Мінск. А Алена вазьмі ды прызнайся, што ў лісце яе жаданняў ёсць пункт — трапіць у Паставы, пахадзіць па вуліцах горада. Бо гэтае месца звязана з даўняй сямейнай гісторыяй.

Тую сямейную гісторыю Алена паведала сваёй пацыентцы літаральна ў двух словах. І Людміла Іванаўна, якой гэта тэма блізкая (сама два гады таму выканала бацькаў запавет — знайшла магілу дзеда-беларуса ў Славакіі), вызвалася дапамагчы. Сказала, што паспрабуе звязацца з Паставамі. А раптам там нехта застаўся з роду Шурпікаў?..

— Я не ўспрыняла словы Людмілы Іванаўны ўсур’ёз, — прызналася падчас нашага знаёмства ў Новасібірску Алена. — Бо ўжо не раз званіла ў Паставы некалькім Шурпікам, нумары тэлефонаў якіх знайшла ў інтэрнэце. Спрабавала нешта патлумачыць. Але, на жаль, размовы не атрымалася. На мяне рэагавалі, як на вар’ятку… Я разумею, што ў трох словах усю гісторыю не раскажаш… Ды і столькі часу прайшло… Кожны жыве сваім жыццём.

Людміла Шчаслівенка найперш звязалася са сваімі беларускімі сябрамі-журналістамі. Тыя параілі ёй зайсці на сайт Пастаўскага райвыканкама. І там (вачам сваім не паверыла!)… знайшла нумар тэлефона супрацоўніка ідэалагічнага ад­дзела Вячаслава Шурпіка. Звязалася з ім… І ўсё закруцілася само сабой!

Алена даслала Вячаславу адсканіраваныя фотаздымкі, якія перадала ёй бабуля. Той паказаў іх сваёй цётцы Тасі, якая на адным з іх пазнала сябе маленькую… І тут жа дастала з альбома дакладна такі ж фотаздымак!.. Так неабыякавы малады чалавек (Вячаславу ўсяго толькі 28 гадоў) падарыў жанчыне, якая аказалася яго сястрой, яе сям’ю!

На радасцях Алена адпрасілася з працы і бліжэйшым рэйсам паляцела ў Беларусь.

“Усё жыццё бабуля чакала дзеда!”

Перш чым перанесціся ў Паставы, прапаную вярнуцца ў новасібірскую кавярню, дзе я з вуснаў Алены Турлай пачула неверагодную гісторыю… Прыводжу яе ў сціслым варыянце.tc «Перш чым перанесціся ў Паставы, прапаную вярнуцца ў новасібірскую кавярню, дзе я з вуснаў Алены Турлай пачула неверагодную гісторыю… Прыводжу яе ў сціслым варыянце.»

«Мой дзед, Арсеній Усцінавіч Шурпік, прыехаў у Сібір з Пастаўскага раёна. Скончыў Сібірскі інстытут народнай гаспадаркі і па размеркаванні разам з маёй бабуляй пераехаў у Краснаярскі край. Там кіраваў планавым аддзелам Рыбінскага раёна. Бабуля казала, што яны пражылі разам усяго каля 10 гадоў. І гэта былі гады сапраўднага шчасця! …Зімой 1938 года дзеда арыштавалі. Ва ўласным доме. Ён абавязкова хоць на хвілінку ў абед забягаў дадому, каб пагуляць з маёй мамай, якая заўсёды яго чакала. Нечакана прыйшлі людзі з НКУС, пабілі яго і забралі з сабой. …Пазней бабуля сустрэлася з дзедам у турме Краснаярска. Ён быў худы, жоўта-сіняга колеру… Як аказалася, дзед прызнаў сябе здраднікам Радзімы. Бабуля спытала, як жа ён мог так сябе абгаварыць. У адказ пачула: «Не магу больш трываць здзекаў, лепш хай заб’юць адразу». Ахоўнікі пачулі гэтую размову — і сустрэча спынілася…

Неўзабаве бабулі, як жонцы ворага народа, прыслалі рашэнне аб канфіскацыі дома. Яна ў адчаі за дзень да прызначанай канфіскацыі падпаліла бібліятэку, мэблю. І ўцякла з 2-гадовым дзіцём на руках у Краснаярск. Паспрабавала знайсці старых знаёмых, папрасіць аб дапамозе… Але калі людзі даведваліся, што дзед арыштаваны, ніхто не хацеў мець з ёй справу.

Была страшная сібірская зіма. Некалькі начэй бабуля правяла ў хляве — укладвала маму на сена паміж сабой і цёплым каровіным бокам. Яна разумела, што рана ці позна памрэ ад голаду, і сабралася скончыць жыццё самагубствам. Ужо рыхтавалася скокнуць пад цягнік разам з дзіцём, як нечакана незнаёмы мужчына збіў яе з ног. Выратавальнік, які аказаўся прафесійным злодзеем, прывёў яе туды, дзе жыў мясцовы зброд… Бабуля казала, што тыя людзі аказаліся самымі міласэрнымі. Пакармілі яе, падрабілі дакументы.

…І да вайны, і пасля вайны бабуля жыла падалей ад горада. Баялася, што выявіцца яе несапраўднае імя. У яе была адна задача — паставіць на ногі дзіця. Яна марыла, што аднойчы дзед вернецца, а яна яму пакажа разумніцу дачку… Усё жыццё бабуля чакала дзеда. Размаўляла з яго партрэтам, які вісеў на сцяне…

У 1976 годзе, калі мне было 10 гадоў, мы з бабуляй напісалі ў Краснаярскі краявы суд. Тады ўжо шмат гаварылі аб несправяд­лівасці ста­лінскіх рэпрэсій. Суд аднавіў справу, і праз 2 гады мы атрымалі даведку аб тым, што дзед рэабі­літаваны пасмяротна. Усю ноч бабуля праплакала… На наступны дзень яна трапіла ў бальніцу з цяжкім інфарктам. Яе забіла гэтая ўслых прызнаная несправядлівасць, з якой пражыла ўсё жыццё.

Са слоў бабулі мама ведала, што ў яе павінны быць стрыечныя браты і сёстры. Але, на жаль, ёй так і не давялося знайсці сваякоў… Мамы не стала 10 гадоў таму… Сэрца б’ецца ад хвалявання, я ўсё яшчэ не магу паверыць, што зраблю тое, аб чым усё жыццё марылі мае самыя блізкія людзі…»

Развіталіся мы тады ў Новасібірску з Аленай ненадоўга. У хуткім часе дамовіліся сустрэцца ў Паставах.

Цяжкая дарога да дзеда

Алена Турлай са сваякамі ў Паставах

Шлях даўжынёй у 75 гадоў не аказаўся ў нікуды

Пры сустрэчы Алена не стрымлівае эмоцый.

— Надзя, ты толькі паглядзі! — дастае з сумачкі нататнік з намаляваным на хуткую руку разгалінаваным радавым дрэвам. — Я і ўявіць сабе не магла, што ў мяне такая вялікая сям’я! Такое адчуванне, што ў Паставах адны Шурпікі жывуць. Брат Уладзімір вазіў мяне ў Мір і ў Нясвіж, глядзелі замкі. Прыгажосць такая! У Нясвіжы бачылі радавое дрэва Радзівілаў. Дык наша яму фору дасць (усміхаецца ).

— Якое шчасце! Шлях даўжынёй у 75 гадоў не аказаўся ў нікуды! — ад душы парадавалася я за Алену.

— Усе людзі, якіх я сустрэла, вельмі добрыя, сапраўдныя, годныя, — працягвае дзяліцца ўражаннямі сібірачка-беларуска. — Не магу перадаць сваёй радасці, чую расказы пра свайго дзеда і вельмі ганаруся ім! Дзед быў незвычайным, разумным, добрым, цудоўным чалавекам!

— Я не магла паверыць сваім вушам, калі пачула, што Алена нас знайшла, — распавядае Ганна Мікалаеўна Лобач, пляменніца Аленінага дзеда. — Адразу ж пабегла на могілкі, каб сказаць дзядзьку Арсенію: «Радуйся, хутка прыедзе твая ўнучка».

Магіла дзеда Алены Турлай знаходзіцца ў маляўнічым месцы за некалькі кіламетраў ад Пастаў. Паблізу пахаваны яго бацькі, браты, сёстры… Раней, паводле слоў Ганны Лобач, на тым пагорку хавалі толькі Шурпікаў — гэта былі так званыя сямейныя могілкі.

— Мне было 11 гадоў, калі дзядзька Арсеній вярнуўся з Поўначы, — працягвае Ганна Мікалаеўна. Пражыў ён тут усяго два гады. Але памяць добрую пакінуў. Дапамагаў сёстрам, братавым жонкам і іх дзецям-сіротам. Усе дзеці яго любілі. Я ніколі не бачыла, каб малыя калі-небудзь так плакалі на пахаванні…

Побач з магілай Аленінага дзеда заўважаю яшчэ адну дагледжаную магілку. Але без крыжа…

— Тут пахавана яўрэйка, таму крыж святар не дазволіў ставіць… — кажа муж Ганны Лобач.

— Ведаеш, мы з мамай лічылі, што дзед пахаваны недзе ў Магаданскай вобласці, — падхоплівае Алена. — Хацелі знайсці брацкую магілу ці прыблізнае месца пахавання, каб хоць шыльдачку паставіць… А аказалася, што дзед прасядзеў у ГУЛАГУ каля 15 гадоў і ў 1953-м годзе вярнуўся ў Паставы. З іншай жанчынай. Кажуць, яна выратавала яму жыццё…

— Ён выйшаў з турмы з цяжкай формай туберкулёзу, аслаблены, — працягвае Ганна Лобач. — Яму здала пакой жанчына, якая працавала поварам. Яна яго падкормлівала. Дзядзька Арсеній пры­ехаў на радзіму паміраць…

—…Толькі цяпер я разгадала словы бабулі: «Я прыдумваю сабе, што ён жывы. Магчыма, жыве з іншай жанчынай. Я так мару, што ў яго ўсё добра! Толькі б ён быў жывы…» Мне здаецца, што незадоўга да смерці дзед усё ж такі знайшоў бабулю. Бо быў перыяд, калі яна атрымлівала нейкія грашовыя пераводы. Думаю, бабуля не гаварыла маме, што ён жыве з іншай жанчынай, бо, магчыма, баялася, што яна не зразумее, асудзіць.

У вачах Алены я не прачытала асу­джэння, крыўды. Унучка даравала дзеду тое, што ён не вярнуўся больш да іх. А па-іншаму і быць не магло! Як яна магла не дараваць, калі нават бабуля, якую Алена любіла бязмерна, зразумела і даравала!

Непадалёку ад могілак бачым дарожны паказальнік «Шурпі­кі». Аказалася,  што ў Пастаўскім раёне ёсць вёска Шурпікі, адкуль і пайшоў род Шурпікаў. Цяпер там засталося некалькі хат, астатнія пагарэлі. У тым ліку і дзедава…

— Аказваецца, дзед пасля таго, як вярнуўся на радзіму, паспеў пабудаваць хату. Калі б я прыехала сюды два гады таму, то змагла б пахадзіць па ёй, дакрануцца да сцен, — уздыхае Алена Турлай. — А так сумнае відовішча… папялішча… Тут, як мне расказалі, жыла нядобранадзейная ­сям’я… Затое, падзівіся, які грушавы сад дзед пасадзіў.

У гэты момант над дзедавым садам закружыў бусел з галінкай у дзюбе. Вочы Алены сталі вільготнымі… Яна ўпершыню бачыць бусліка! На радзіме продкаў! Каля дзедавай хаты! Гэта, упэўнена, знак!.. Дзед удзячны ўнучцы,якая больш чым праз паўстагоддзя змагла звіць разбуранае сямейнае гняздо!

— У мяне, на жаль, няма ўжо бабулі, мамы. Шкада, што не магу з імі падзя­ліцца радасцю. Гэта было б для іх такое шчасце!

* * *

Унучка ніколі не бачыла свайго дзеда. Але любіць і моліцца за яго, як любілі і маліліся бабуля і мама. Чалавек жывы, пакуль яго помняць! Алена вельмі хоча, каб яе гісторыя падарыла надзею тым, хто яшчэ не знайшоў сваіх дзядуляў, што згінулі ў віры страшных часоў. Галоўнае — верыць і шукаць! Шукаць і верыць! Бо дабро ў жыцці, як і ў казках, у рэшце рэшт перамагае. І раскіданыя гнёзды звіваюцца… нават праз 75 гадоў. Бусел па­цвердзіць… Бусел з галінкай у дзюбе над папялішчам у Шурпіках…

І яшчэ…

Перад тым, як здаць артыкул у друк, даведалася, што Алена павезла ў Новасібірск нізкі паклон і падарунак Людміле Шчаслівенка ад Шурпікаў. Сям’я ўдзячная тым, хто дапамог ім з’яднацца! А Людміла Іванаўна, якой не па чутках знаёмы ўсе перажыванні Алены, сказала ёй па вяртанні тое, з чым цяжка не пагадзіцца: «Твая гісторыя пачалася ў Паставах — на радзіме дзеда. У тых жа Паставах гісторыя і скончылася — ма­гіла дзеда знайшлася. Усё, здаецца, кропка пастаўлена. Але гэта не кропка. Гэта пачатак новага вітка гісторыі…»

Надзея ДРЫЛА.
Фота аўтара.

Новасібірск—Паставы—Мінск.

(«Звязда» за 28 мая 2013 года.)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 19

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37