Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аура Лучая оздоровила

Аура Лучая оздоровила

Тамара Адамаўна Пяткевіч

Большасць дамоў у Лучаі вызначаецца дагледжанасцю і парадкам. Некалькі гадоў таму, праязджаючы праз вёску, звярнула ўвагу на тое, як адраджаецца жыццё яшчэ ў адным. Па тым, як кіпела работа, можна было меркаваць, што ў ім з’явіліся дбайныя, руплівыя гаспадары. Пазней пра сям’ю Пяткевіч мне шмат расказвалі карэнныя лучайцы. А нядаўна я наведалася да іх на сядзібу.

Аура Лучая оздоровила

 Тамара нарадзілася  ў Брэсцкай вобласці. Пазней з бацькамі па сямейных абставінах перабралася на Пастаўшчыну. Атрымаўшы адукацыю настаўніцы, працяглы час працавала ў Лынтупскай школе. Там пазнаёмілася з будучым мужам — Ула­дзімірам Пяткевічам, які служыў на мясцовай пагранічнай заставе. Потым Уладзіміра перавялі ў Палессе, за ім паехала і Тамара. Пажыць давялося ў розных умовах. Урэшце купілі ў Паставах трохпакаёвую кватэру, думалі, што стануць гараджанамі.

— Але ў мяне пачаліся праблемы са здароў­ем, — расказвала Тамара Адамаўна. — Перанесла некалькі аперацый. І мне так хацелася з’ехаць куды-небудзь далей ад гарадскога шуму і мітусні, хацелася цішыні і спакою. Пачалі шукаць домік дзе-небудзь у вёсцы, але ніяк не маглі падабраць. Аднаго разу ехалі ў Глыбокае праз Лучай, і мне прыглянулася гэта месца. Домік на ўзгорачку, воддаль ад дарогі — гэта было тое, пра што я марыла.

Пяткевічы купілі яго, зрабілі касметычны рамонт і прыязджалі сюды на выхадныя, у водпуск. Дочкі выбар бацькоў прынялі без энтузіязму — ім добра было і ў горадзе. А Тамара наталялася прыродай, возерам, званамі старажытнага касцёла і мелодыямі га­дзінніка, устаноўленага на ім. Паступова аўра Лучая вяртала ёй сілы, аздараўляла. Прыбаўлялася аптымізму, хацелася штосьці рабіць. І яна пачала ствараць ландшафтны дызайн тэрыторыі вакол дома, пасябравала з суседзямі, пераймала ад іх вопыт агародніцтва і садаводства.

Цяпер я адчуваю  сябе гаспадыняй на ўчастку, — расказвала Т. А. Пяткевіч. — Пакапаюся на градках, у кветніках — і зямля дае сілы. Адчуваю сябе добра, намнога лепш, чым у горадзе. Мая слабасць — кветкі. Шмат  насення выпісваю па пошце, калі дзе едзем з мужам, таксама купляю новыя сарты, некаторымі абменьваемся з суседкай Галінай Руфінаўнай Есьман. Цудоўная жанчына! Нездарма кажуць: перш чым купіць дом, выберы суседзяў. Нам у гэтым вельмі пашанцавала. Адкрытыя, шчырыя, мудрыя. Чаму я толькі ні навучылася ў Галіны Руфінаўны! Асабліва ў плане адносін з людзьмі.

Уладзімір Генрыхавіч, які па выслузе гадоў звольніўся з Узброеных Сіл і пайшоў на пенсію,  наводзіць парадак у доме і ў гаспадарчых пабудовах. Рамонту патрабаваў дах, таму ўзяліся яго мяняць. Толькі знялі стары, як задаж­джыла. Заліло пакоі, мэблю. Вымушаны былі распачаць капітальны рамонт.

З таго часу мінула пяць гадоў. Калі б ранейшы гаспадар мог убачыць сваю ўласнасць, не пазнаў бы яе. Пяткевічы ўдыхнулі ў дом новае жыццё: сучасныя аддзелка, мэбля, бытавая тэхніка. Узве­дзены прасторны гараж і пабудова для жыўнасці, дабудоўваецца лазня, на другім паверсе якой плануецца ўстанавіць тэнісны стол. За домам набіраюць сілу маладыя яблынькі, вакол — наса­джэнні і кветкі, зроблена альпійская горка, разбіты арыгінальныя клумбы.

Большасць будаўнічых і рамонтных работ выканана рукамі Ула­дзіміра Генрыхавіча. Ён толькі напачатку запрашае майстра, у яго вучыцца, а далей прадаўжае сам. Многае ў доме памянялі (падведзена вада, зманціравана каналізацыйная сістэма, на месцы ўсе выгоды), сёе-тое пакінулі. Напрыклад, печку для ацяплення, бо яна добра грэе. Не разабралі і рускую печ. Тамара навучылася ёй карыстацца і якія прысмакі гатуе! Часта прыязджаюць сябры, і яны вельмі любяць пачастункі з печы.

Тамара Адамаўна захоплена расказвала пра тое, як прыгожа ў Лучаі ўзыходзіць і заходзіць сонца, якое тут гаючае паветра, як чароўна спяваюць птуш­кі. А нядаўна купіла бройлерных куранят і любіць назіраць за малымі жоўтымі пушыстымі камячкамі, з любоўю іх даглядае.

— Мяне радуе, што і дочкі ўжо з задавальненнем едуць сюды, — гаварыла Тамара Адамаўна. — Ангеліна вучыцца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на факультэце лагістыкі. Як адна з лепшых студэнтак пабывала па абмене вопытам у Польшчы, Германіі, Францыі, Люксембургу і іншых краінах. Валерыя закончыла сёмы клас СШ № 2. Мы з мужам верым, што абуладкаваны намі домік у будучым стане любімым месцам адпачынку для дзяцей і ўнукаў, бо ў Лучаі ёсць нейкія асаблівыя гармонія і аўра.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 35

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 96