Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

20 насыщенных лет

20 насыщенных лет

Фестываль народнай музыкіЗвіняць цымбалы і гармонік” — адзін са старэйшых і самых адметных фестываляў народнага мастацтва нашай краіны, найбольш папулярны і цікавы ў прафесійным плане і для артыстаў-аматараў, кіраўнікоў творчых калектываў, і для даследчыкаў, навукоўцаў.

З кожным годам ён набірае ўсё вышэйшы арганізацыйна-творчы ўзровень, прыцягвае новых творцаў і выканаўцаў, фарміруе свае традыцыі, убірае ў сябе штосьці новае, з’яўляецца своеасаблівым ацэначным барометрам творчага ўзроўню, стыляў і напрамкаў традыцыйнага і сучаснага народнага музычнага мастацтва, на кожным з іх былі цікавыя творчыя адкрыцці. Фестываль стымуляваў пільную ўвагу да традыцыйнага музычнага мастацтва і актыўнае фарміраванне новых калектываў і выканаўцаў, многія адзначаныя і падтрыманыя на фестывалі калектывы атрымалі пуцёўку ў творчае жыццё і сёння з’яўляюцца шырокавядомымі не толькі на Беларусі, але і за яе межамі. Усяго ж ад пачатку правядзення фестывалю ў яго мерапрыемствах прыняло ўдзел каля 500 аматарскіх музычных калектываў, звыш 300 цікавых індывідуальных выканаўцаў.

Разам з фестывалем практычна з самага пачатку правядзення ў Паставах творча рос і ўдасканальваў сваё майстэрства фальклорны ансамбль “Паазер’е”, які атрымаў высокае найменне “народны”, а пазней адзін з першых у краіне — званне заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. Ансамбль “Паа­зер’е” як сімвал і прыгожая візітная картка фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” усе гэтыя гады з’яўляецца яго важнай і неад’емнай часткай.

Да фарміравання фестывалю ў розныя гады актыўна далучыліся многія творча адораныя і вядомыя людзі — Мікалай Пятрэнка, Уладзімір Таран, Уладзімір Гром, Іван Серыкаў, Валянціна Трамбіцкая і іншыя. На жаль, гэтых таленавітых і апантаных людзей ужо няма з намі, але на фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” іх будуць заўсёды ўспамінаць.

Асобныя словы неабходна сказаць пра заслужанага работніка культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі”, стваральніка першага ў рэспубліцы ансамбля народных духавых інструментаў “Гуды” Уладзіміра Грома. Ён быў душой і генератарам творчых ідэй фестывалю, рэалізоўваў вельмі цікавыя музычныя праекты. Фактычна і дзякуючы фестывалю У. Гром сфарміраваў у краіне адметную школу ў музычным мастацтве — па яго ініцыятыве былі адкрыты спецыялізацыя “народныя духавыя інструменты” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры, лабараторыя па вывучэнні і вырабе доследных узораў народных музычных інструментаў, музей народных музычных інструментаў. Сёння многія музычныя творы ў апрацоўцы У. Грома выконваюць аматарскія і прафесійныя калектывы, і не толькі ў нашай краіне. Засваенне на фестывалі Спецыяльнага дыплома і прэміі імя У. Грома з’яўляецца часцінкай памяці і ўдзячнасці гэтаму незвычайнаму чалавеку.

Наогул, навукова-метадычны падыход у рэалізацыі ідэі фестывалю — правядзенне творчых лабараторый і майстар-класаў вядомых выканаўцаў, выставак народных беларускіх музычных інструментаў, прэзентацыі кніг і рэпертуарных зборнікаў — застаецца важнай яго асаблівасцю.

Вакол фестывалю сфарміравалася цэлая суполка вядомых кіраўнікоў мастацкіх калектываў, навукоўцаў і практыкаў-выканаўцаў, якія спрыяюць захаванню яго высокага аўтарытэту і папулярнасці. Практычна з самага пачатку да фестывалю вельмі зацікаўлена і шчыра далучыліся выдатныя знаўцы і папулярызатары беларускага народнага мастацтва, народныя артысты Беларусі, прафесары Міхаіл Казінец і Міхаіл Дрынеўскі, заслужаныя работнікі культуры Уладзімір Гром і Уладзімір Таран, пазней – народны артыст Беларусі Яўген Гладкоў, дацэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мірон Була і Валянціна Трамбіцкая, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко, кампазітар Віктар Малых і іншыя. Складу журы фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” можа пазайздросціць любы — столькі тут вядомых і знакамітых людзей. Важныя ўнёскі і рэжысёрскія ідэі фестывалю ажыццявілі Уладзімір Таран, які быў галоўным рэжысёрам першага і наступных фестываляў, загадчык кафедры рэжысуры свят Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Пётр Гуд. Шчырымі апякункамі і захавальніцамі традыцый фестывалю многія гады былі намеснік старшыні і начальнік аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Ала Кейзік і Наталля Булавінцава.

Практычна ўпершыню ў краіне на фестывалі шырока загучала беларуская старадаўняя музыка, якую выдатна прэзентавалі ансамблі “Кантраданс” з Баранавіч і “Пастараль” з Дзяржынска, “Брэвіс” з Мінска і “Зараніца” з Нясвіжа… Лагічным працягам гэтай традыцыі сёння з’яўляюцца канцэртныя вечары і спецыяльныя праграмы “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб” каля Палаца Тызенгаўзаў, канцэрты класічнай і арганнай музыкі ў пастаўскім касцёле.

Сёння яшчэ раз хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто спрыяў і спрыяе правядзенню фестываляў, за тое, што на Пастаўшчыне захавана і выпеставана такое прыгожае і сапраўднае “свята душы народнае” (Н. Захарэвіч), на якое заўсёды хочацца прыехаць, сустрэцца з сябрамі-аднадумцамі і сваімі землякамі, цікавымі творчымі калектывамі, наталіцца чысцінёй і свежасцю крыніц, з якіх працягвае жывіцца народнае мастацтва.

Творчага плёну фестывалю і новых адкрыццяў, а ўсім арганізатарам, удзельнікам і гасцям, шаноўным пастаўчанам — хвілін асалоды і радасці сустрэч з непаўторным і прыгожым мастацтвам.

Тадэвуш Стружэцкі, старшыня аргкамітэта, 

аўтар праекта і ініцыятар правядзення фестываляў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 29

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 27

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 61

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 54

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 69