Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Млын творчасці і майстэрства

Млын творчасці і майстэрства

майстры Дома рамёстваў: Ж. В. Глабенка, Г. П. Танана (сядзяць), В. М. Гукава, А. С. Парневіч, Т. М. Петух, Р. П. Кузьміч, К. М. Брэская-Рамейка.

15 га­доў назад, 14 чэрвеня 1998-га, у адрэстаўрыраваным будынку былога ва­дзянога млына, размешчанага ў цэнтры Пастаў над ракой Мядзелкай, адкрылася новая ўстановаДом рамёстваў, які атрымаў назвуСтары млын”. Адной з асноўных яго задач стала захаванне і развіццё народных традыцый рэгіёна, у прыватнасці народных рамесніцкіх тэхналогій, перадача з пакалення ў пакаленне сакрэтаў традыцыйнага рамяства, узбагачэнне прыкладнога мастацтва новымі яркімі талентамі.

З усім гэтым тут паспяхова спраўляюцца. Работа па захаванні рамесніцкіх традыцый арганізавана ў гуртках па саломапляценні, аплі­кацыі саломкай, шыцці саламяных капелюшоў і галаўных убораў, народнай вышыўцы, ткацтве на кроснах, пляценні паясоў, вязанні, габелене, абрэзкавым шыцці, выцінанцы, фларыстыцы і іншых, у якіх займаюцца 69 чалавек, з іх 47 дзяцей і 22 дарослых. Супрацоўнікі Дома рамёстваў арганізуюць этнаграфічныя экспедыцыі па раёне, праводзяць тэматычныя праграмы і экскурсіі, конкурсы, выставы, вечары сустрэч, майстар-класы, сустрэчы з майстрамі, што дазваляе больш поўна ахапіць узроставыя групы насельніцтва, зацікавіць і падтрымаць развіццё народнага мастацтва сярод шырокіх мас насельніцтва горада і раёна, садзейнічае эстэтычнаму выхаванню наведвальнікаў.

А іх у “Старым млыне” бывае шмат. Акрамя пастаўчан, частыя госці тут — прыезджыя-экскурсанты, для якіх адкрыты салон-магазін, дзе можна купіць самабытныя прадметы хатняга ўжытку, народныя цацкі, вышыўкі, карціны і інш., створаныя членамі народнага клуба “Майстры”. Гэты клуб аб’ядноў­вае 80 народных умельцаў Пастаўшчыны, 5 з іх — М. І. Аўгусціновіч, Л. Р. Зарэцкая, С. У. Шчэрба, Ю. А. Фурс і дырэктар “Старога млына” Т. М. Петух — з’яўляюцца членамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Пастаўскія ўмельцы штогод прымаюць удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, прывозяць з іх граматы і дыпломы. У прыватнасці, яны пастаянныя ўдзельнікі міжнародных фестываляў “Славянскі базар у Віцебску” і “Звіняць цымбалы і гармонік”.

Да апошняга музычнага свята заўсёды старанна рыхтуецца і непасрэдна Дом рамёстваў, які ў 2006 годзе быў прызнаны лепшым у вобласці сярод аднатыпных устаноў. Яго супрацоўнікі задоўга да фестывалю пачынаюць рабіць сувеніры для ўдзельнікаў і гасцей: кера­мічныя медалі і вымпелы, саламяныя лялькі, карціны. Сёлета такой сувенірнай прадукцыі выраблена каля 200 адзінак. Ёсць і навінкі — работы, у якіх спалучаюцца маляванка і кераміка. Напярэдадні музычнага форуму абнавіўся і папрыгажэў будынак “Старога млына”: зроблены невялікі касметычны рамонт у памяшканнях, пафарбаваны фасад, а ў выставачных залах разгарнуўся шэраг экспазіцый. Акрамя выставы, прысвечанай 180-годдзю нашага земляка, мастака Альфрэда Ромэра і пленэру, які прайшоў летась на Пастаўшчыне, гэта фотавыставы Сяргея Плыткевіча з Мінска і Эгідзіюса Мотузаса з літоўскага горада Рокішкіс, падборкі работ вучняў мясцовых фотаклуба “Святласіла” і школы мастацтваў імя А. Ро­мера. Таму свой невялікі юбілей супрацоўнікі ўстановы адзначаць актыўнай працай, у чаканні наведвальнікаў і пакупнікоў у Доме рамёстваў і “Горадзе майстроў”.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 29

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 34

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 38

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 50

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 34

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 69