Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В будни и праздники — вместе. В Поставах отметили День пограничника (+фото)

В будни и праздники — вместе. В Поставах отметили День пограничника (+фото)

28 мая ў нашай краіне святкавалі Дзень пагранічніка і 95-годдзе  пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. Гэту дату адзначылі і ваеннаслужачыя Асобнага авіяцыйнага атрада, аддзела пагранічнай службы “Паставы” і ваеннага шпіталя. Напярэдадні яны прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія разам ладзілі на базе авіятараў. Прысутнічаць на іх маглі не толькі сем’і ваеннаслужачых, але і ўсе жадаючыя, бо 25 мая ў вайсковай часці 1257 было аб’яўлена днём адчыненых дзвярэй. Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, такой магчымасцю скарысталіся многія.

Святкаванне пачалося з урачыстага пастраення на плацу. Асабовы склад часці і гасцей віталі камандзір Асобнага авіяцыйнага атрада падпалкоўнік А. В. Ярома і старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў. Прыгадаўшы вехі слаўнай гісторыі пагранічных войскаў краіны, яны адзначылі, што сёння ваеннаслужачыя ўносяць дастойны ўклад у забеспячэнне бяспекі, абарону эканамічных і палітычных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, умацаванне дружбы, добрасуседства і ўзаемаразумення паміж народамі, на­дзейна ахоўваюць граніцы Саюзнай дзяржавы.

Пра тое, як выконваюцца задачы дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, сведчаць дасягненні ў аператыўна-службовай дзейнасці. Аві­яцыйны атрад неаднаразова ўдастойваўся пераходнага вымпела старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, заахвочваліся і многія ваеннаслужачыя.

Не стаў выключэннем і сёлетні год. Указам Прэзідэнта краіны медалём “За бездакорную службу”  трэцяй ступені ўзнагароджаны маёр Уладзімір Рабаў. Яму першаму і ўручыў высокую адзнаку камандзір часці  А. В. Ярома. За прафесіяналізм і ініцыятыву граматай старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта адзначаны  старшына Сяргей Сарданаў, Па­дзякай і каштоўным падарункам — маёр Яўгеній Герасімаў, нагрудных знакаў “Выдатнік пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” удастоены падпалкоўнік Аляксандр Касенка і капітан Сяргей Шэлех.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў уручыў Падзяку старшыні  раённага выканаўчага камітэта маёру Сяргею Плешакову.

Вялікай групе ваеннаслужачых уручаны граматы і аб’яўлены Падзякі камандзіра часці. У адказ гучала: ”Служу Рэспубліцы Беларусь!” А гэта значыць, што афіцэры і прапаршчыкі, іншыя ваеннаслужачыя з яшчэ большай настойлі­васцю будуць выконваць свой воінскі абавязак. У вайсковай часці маецца неабходная матэрыяльна-тэхнічная база, падрыхтаваны асабовы склад з ліку афіцэраў, прапаршчыкаў і сяржантаў.

У кожнага, хто прысутнічаў на свяце, была магчымасць дакрануцца да паўся­дзённага жыцця авіятараў. Вялікую цікавасць выклікаў паказ французскага верталёта і расійскага “Мі-8”, якія знаходзяцца на ўзбраенні часці. Кожны мог атрымаць адказы на любыя пытанні. Намеснік камандзіра часці падпалкоўнік А. В. Касенка ахвотна расказаў пра тое, чым сёння жыве  калектыў, як вырашае пастаўленыя перад ім задачы. Дзейнасць атрада ў першую чаргу ацэньваецца па тым, наколькі выніковымі з’яўляюцца вылеты авіяцыі на ахову Дзяржаўнай граніцы. А гэта не толькі выкананне загадаў камандавання, але і затрыманне парушальнікаў, догляд транспартных сродкаў, перамяшчэнне тавара-матэрыяльных каштоўнасцей, выяўленне іншых з’яў. Нягледзячы на тое, што ў лётным складзе адбываецца змена пакаленняў, экіпажы з пастаўленымі задачамі спраўляюцца. Лётчыкі і тэхнікі, якія некалькі гадоў назад прайшлі падрыхтоўку ў Францыі,  маюць адпаведныя сертыфікаты і цяпер самі вядуць навучанне на месцы.

Уражвае сваімі памерамі новы ангар для захоўвання і абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі. Цяпер у ім, вобразна кажучы, сканцэнтравана ўся інфраструктура, неабходная для забеспячэння палётаў. У часці самая сучасная сістэма сувязі, на ўзроўні вырашаюцца пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У адрозненне ад іншых падраздзяленняў органаў пагранічнай службы краіны тут самая высокая ўкамплектаванасць асабовага складу.

Ваеннаслужачыя ганарацца тым, што служаць у “верталётцы”. Вось і на свята многія прыйшлі сем’ямі, са знаёмымі, добра адпачылі, падсілкаваліся  салдацкай кашай, гарачым чаем. У розных месцах праходзілі цікавыя мерапрыемствы. Шмат гледачоў сабраў старшы прапаршчык аддзела пагранічнай службы “Паставы” Віталій Патрушаў — адзін з найвопытнейшых спецыялістаў Смаргонскай пагра­нічнай групы. Ён прадставіў нямецкую і бельгійскую аўчарак, якія непасрэдна ахоўваюць граніцу. Па камандзе кінолага сабакі паказалі сваю бездакорную вывучку і надзейнасць пры затрыманні парушальнікаў, у іншых экстрэмальных сітуацыях. А вось удзельнікам каманд па перацягванні каната, армрэслінгу трэба было спадзявацца толькі на сваю сілу і тактыку.

Разам з дарослымі спаборнічалі і дзеці. Яны былі самымі актыўнымі ў  стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і пісталета на оптыка-электронным трэнажоры. Удзельнікі свята сталі сведкамі захапляльнай гульні  — пейнтбола, падчас якой дзве каманды авіятараў вялі “баявыя” дзеянні за авалоданне сцягам.

А якое свята без песень і музыкі? Змястоўную канцэртную праграму паказалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ­авіяцыйнага атрада, шпіталя і раённага Дома культуры.

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 54

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 49

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 47

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 76