Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

На працягу шасці красавіцкіх дзён у Паставах праходзіла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць Слова”. А 12 мая раённы цэнтр стаў месцам правядзення яшчэ аднаго духоўнага мерапрыемства — злёту праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі.

Да гэтага мерапрыемства  рыхтаваліся, яго чакалі. Шмат клопатаў было ў выкладчыкаў, выпускнікоў і вучняў нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Яны ўпершыню арганізоўвалі злёт і прымалі больш за сто гасцей з Полацка, Наваполацка, Глыбокага, Докшыц, Браслава, Ушач, Верхнядзвінска, Расон. Кожнаму ўдзельніку быў прымацаваны на гру­дзях блакітны банцік — сімвал прыгажосці і маладосці. Паспрыяла і надвор’е. З самага ранку свяціла сонца, адорваючы святлом і цяплом лю­дзей, майскую квецень, вітаючы маладых вернікаў.

Велікодная сустрэча з праваслаўнай моладдзю ў Паставах (такія мерапрыемствы ў прыходах епархіі праводзіліся і раней) была адметная і тым, што ў ёй упершыню прымаў удзел архі­епіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Кветкамі і караваем сустракалі маладыя пастаўчане Уладыку. А затым разам з дарослымі прыха­джанамі ўдзельнічалі ў святочнай Божай Літургіі, якую са свяшчэннікамі правёў архіепіскап Феадосій.

З Уладыкам сустрэліся старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў і старшыня  раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў. Потым быў зроблены агульны фотаздымак, які многія гады будзе нагадваць пра сустрэчы на пастаўскай зямлі. А ўражанняў ужо на самым пачатку было шмат. Яны прымножыліся пасля экскурсіі па знакамітых месцах горада, якую для гасцей правялі супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея.

Падсілкаваўшыся падчас кампот-паўзы і смачна па­абедаўшы, удзельнікі злёту накіраваліся ў раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча. Да іх далучыліся вучні школ горада і гімназіі, прыхаджане.

Перад пачаткам велікоднага канцэрта, які падрыхтавалі вучні нядзельнай школы, Уладыка благаславіў моладзь на добрыя справы і пачынанні, расказаў аб сіле веры, Божай ласцы. “Ёсць вера фармальная, калі чалавек толькі прызнае Бога, — сказаў Уладыка Феадосій. — А ёсць вера жывая, калі яна прыходзіць ад выпрабаванняў і адкрыцця Бога. Кожны павінен у сабе адкрыць Бога сам, мець свой вопыт адкрыцця Бога і жыць з Богам”.

Гэта глыбінная тэма была  закранута ўдзельнікамі канцэртнай праграмы, кожнае выступленне якіх было павучальным, прымушала паразважаць, падзяліцца думкамі пра жыццё чалавека і яго месца ў гэтым жыцці.

А потым госці і гаспадары трапілі на сапраўдны баль. Амаль на дзве гадзіны прасторнае фае Дома культуры ператварылася ў танцавальную залу. Мерапрыемства атрымала назву “Весна жизни — Воскресение» і цалкам адпавядала ёй. Прыемна было бачыць статных кавалераў у строгіх касцюмах і фраках, прыгожых дзяўчат у шыкоўных бальных сукенках. Разам з удзельнікамі злёту былі многія школьнікі горада. Усеагульнае захапленне  выклікаў узорны духавы аркестр прафтэхкале­джа пад кіраўніцтвам Леаніда Косава. Усё выглядала, як раней, на сапраўдных балях. Толькі перш чым закружыла ў танцы, моладзь развучвала хады. І праз колькі часу як мае быць выконвала армянскі танец, па-дэ-труа, фінскую летку-енку, амерыканскую польку, кадрылю і іншыя танцы розных краін. Ніхто не мог утрымацца на месцы. Гледзячы на шчаслівыя твары маладых, усеагульную весялосць і ўсмешкі, няцяжка было здагадацца, што кожны адчуваў сябе героем вясенняй казкі…

Пасля балю рабяты прыйшлі ў сярэднюю школу №4, дзе іх чакалі  вячэра, новыя адкрыцці і знаёмствы. Кожная дэлегацыя падрыхтавала свае творчыя нумары. Гэта былі песні, ігра на гармоніку, гумарыстычныя сцэнкі… Усіх перапаўнялі пачуцці ўзнёсласці і лёгкасці.

Сустрэча ў школе стала заключным акордам форуму, падчас якога былі падведзены вынікі работы праваслаўнай моладзі ў розных рэгіёнах. Удзельнікам было пра што расказаць. А наперадзе чакаюць новыя праекты і  мерапрыемствы, у ліку якіх паездкі маладых паломнікаў,  злёты, інтэлектуальныя гульні.

З кім бы ні размаўлялі ў  гэты дзень, усе былі ў захапленні ад мерапрыемства, шчыра дзякавалі яго арганізатарам.  Ад такіх сустрэч моладзь становіцца сапраўды лепшай  і дабрэйшай, бо бачыць прыклад шчырых адносін, чыстай малітвы,  моцнай дружбы.


В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)

 Марыя ПІСАРЧЫК, удзельніца злёту.

Пётр КУРЫЛОВІЧ, супрацоўнік райгазеты.

Фота Пятра Курыловіча і Віктара Казака.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 21

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 24

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 54

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 37

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 42

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 64

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 87

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 73