Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Учила и воспитывала добротой и любовью

Учила и воспитывала добротой и любовью

Збіраючыся на сустрэчу з пастаўчанкай Людмілай Антонаўнай Кайровіч, разумела, што наша размова так ці інакш будзе датычыць школы — ёй Людміла Антонаўна аддала амаль 40 гадоў — і вучняў-пачаткоўцаў, якіх вучыла і выхоўвала дабром і любоўю. Само сабой узнікла першае пытанне: а калі ж будучая настаўніца ўсвядомі­ла, што менавіта гэта прафесія стане галоўнай у жыцці? І варта было спытацца, як мая суразмоўца з задавальненнем разгарнула кнігу свайго жыцця і пачала выбіраць з яе самае патаемнае.

— Я нарадзілася ў Паставах, а жылі мы побач са школай — старой, даваеннай, — пачала гаворку Людмі­ла Антонаўна. — Натуральна, школьнае жыццё праходзіла на маіх вачах. Мяне яно так захоплівала, што ў адзін з вераснёўскіх дзён, калі таты і мамы не было дома, я сабралася і пайшла… на заняткі. Работнікі школы, даведаўшыся, што мне ўсяго пяць гадоў, адправілі назад і параілі прыйсці налета. Горка плачучы на прыступках будынка, я разважала: як дарослыя не могуць зразумець, што мне так хочацца вучыцца?

На наступны год дзяўчынка села за парту. Дагэтуль Людміла Антонаўна памятае, як хораша і шчыра яе сустракала першая настаўніца Анастасія Шыкавец. Пасля сямі класаў паступіла ў Пастаўскае педага­гічнае вучылішча, якое закончыла ў 1953 годзе. Атрымала накіраванне ў СШ № 2. Аднакурснікі зайздросцілі: маўляў, як адразу ўдалося трапіць у гарадскую школу? “Нічога дзіўнага, — тлумачыла ўсім, — проста я заўсёды была актыўнай, ініцыятыўнай, таму і заўважылі”. Працавала з радасцю. Паступіла ў Гро­дзенскі педінстытут, вучылася. Але вышэйшую адукацыю атрымаць не ўдалося: выйшла замуж, нарадзілася дачушка, а з нянькай у той час была праблема. Вось таму і пакінула вучобу і назаўсёды засталася настаўніцай пачатковых класаў. З другой школы пераходзіла ў першую, потым зноў вярталася ў другую, і зноў жа з-за сямейных абставін. Адсюль і на пенсію пайшла.

— З вучнямі я была ласкавай і строгай адначасова, — працягвала Л. А. Кайровіч. — Дзяцей любіла, і яны гэта адчувалі. Мне хацелася, каб хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі трывалыя веды і каб у жыцці пайшлі па правільным шляху. За выпускнікоў ніколі не было сорамна, і ніхто з настаўнікаў ніколі не крыўдзіўся за тое, што недавучыла: наадварот, сваіх дзетак смела мне давяралі.

Учила и воспитывала добротой и любовью

Людміла Антонаўна Кайровіч з трэцякласнікамі СШ № 2 (1986 год).

Людміла Антонаўна дастае фотаальбом з фотаздымкамі. На кожным — цэлая гісторыя: яна ў педвучылішчы, у школе і ў лагеры, на настаўніцкай канферэнцыі, вядзе сваіх першакласнікаў у клас. А вось стосік здымкаў вялікіх памераў, на якіх настаўніца і яе выпускнікі — “сорок душ і восемьдесят глаз”. Цікава, а колькі ж іх было за ўвесь час работы? Людміла Антонаўна паціскае плячыма, маўляў, не лічыла. Затое з упэўненасцю гаворыць, што ўсе свой жыццёвы экзамен вытрымалі і вытрымліваюць з гонарам, сталі добрымі спецыялістамі, працуюць у розных сферах, займаюць адказныя пасады. З задавальненнем называе былых вучняў, якія працуюць у Паставах: Ігара Пракаповіча, Людмілу Логінаву, Галіну Грыгарчук, Васілія Захарэвіча, Ігара Януковіча, Уладзіміра Марозава, Ніну Пешчаранкову, Марыну Падгайскую, Кацярыну Русак, Маргарыту Макруш, Алега Малахава… “Уявіце, які спіс атрымаўся б, калі б пералічыла ўсіх, хто за межамі раёна жыве!”  — гаворыць. Многія з яе былых вучняў пішуць і звоняць у Паставы. Ды як пішуць! Пісьмы Людмілы Шаўчэнка з Екацярынбурга чытаеш, як аповесць. Так кранальна і так пяшчотна яна звяртаецца да Людмілы Антонаўны — як да самага дарагога і блізкага чалавека. Думала, што цяпер так шчыра не пішуць. Ну, вось, напрыклад: “У самым пачатку спяшаюся паведаміць… Пісьмо адкрыла са спазненнем, прыехаўшы з дачы… Перачытала — і быццам з Вамі сустрэлася…

А на пытанне, ці крыўдзіўся хто-небудзь на настаўніцу, Людміла Антонаўна раскрыла сакрэты ўласнай педагогікі. Да ўрокаў заўсёды рыхтавалася старанна, абдумвала кожнае заданне, імкнулася тлумачыць даходліва і цікава. Калі катораму што давалася цяжка, займалася дадаткова. Да гэтага памятае хлопчыка, які доўга не мог навучыцца чытаць, пісаць. Пакідала пасля ўрокаў, і працавалі. Бывала, прыйдзе ў клас, а ён кажа: “Можна, я спачатку спяю і станцую, а потым бу­дзем чытаць?” Настаўніца пагаджалася з такой прапановай, ацэньвала артыстызм будучага вясельнага музыканта, а потым браліся за буквар. Навучыўся і чытаць, і пісаць, і лічыць. А прыйшоў час жаніцца — настаўніцу на вяселле паклікаў.

Прыгадала і такое. Ужо знаходзілася на заслужаным адпачынку, а тут папрасілі ў вясковай школе год папрацаваць. Пры гэтым папярэдзілі, што ў класе ёсць другагоднік. Хвалявалася: дзіця ж, пэўна, узлаванае на ўвесь белы свет, як сустрэне яе? Стратэгія сапраўднага педагога спрацавала і тут. Гледзячы ў вочы хлопчыку, сказала: “Будзем старацца”. І ён паверыў. І стараўся. На заняткі заўсёды прыходзіў першы, даставаў сшыткі, паказваў, расказваў, пытаўся — і год завяршыў без троек. Некаторыя калегі дзівіліся: як удалося? Л. А. Кайровіч часам  не разумела пастаноўкі такога пытання, бо калі з сарака гарадскіх хлопчыкаў і дзяўчынак пяцёра і не маглі быць у ліку лепшых, дык з імі яна спраўлялася. А тут жа на ўвесь клас усяго чатыры чалавекі, і толькі адзін з іх — слабейшы.

Які цяпер клопат у настаўніцы-пенсіянеркі? Гатаваць сабе і мужу сняданак, абед і вячэру. Дачка выпісвае розныя метадычныя часопісы, і яна ўсе іх перачытвае. А яшчэ — “Звязду”, “Настаўніцкую газету” і абавязкова ў першую чаргу — “Пастаўскі край”. Перазвоньваецца з калегамі: Аляксандрай Андрэеўнай Канаш, Ядвігай Маісееўнай Дунец, Людмілай Фёдараўнай Махніс, Віктарам Рыгоравічам Крэскіянам, Рэгінай Норбертаўнай Ластоўскай, Фаінай Сцяпанаўнай Качанавай. Дачка Лена і сын Уладзімір жывуць у Паставах. А ўнукі (чацвёра) і праўнукі (трое) далекавата ад дому. Сваім працягам ганарыцца. Хіба што сумнавата крыху ад таго, што толькі дачка выбрала маміну прафесію (Алена Пятроўна Русецкая працуе ў Юнькаўскай БШ — аўт.).

Педагог з 40-гадовым стажам расказала, як сур’ёзна выконвала і прафесійныя, і грамадскія абавязкі, як літаральна на крылах лётала на працу і праводзіла адкрытыя ўрокі для ўдзельнікаў розных семінараў і нарад, як адной з першых укараняла новыя метады выкладання прадметаў і выхаваўчай работы і, безумоўна, як атрымлівала ўзнагароды: нагрудны знак “Выдатнік народнай асветы”, званне “Заслужаны настаўнік Беларускай ССР”, шматлікія граматы. І, як бы падводзячы рысу пад нашай размовай, прызналася: “Калі б можна было ўсё пачаць спачатку, то абавязкова стала б настаўніцай і толькі малых дзетак вучыла б, бо вельмі цікава іх сустракаць упершыню, весці за сабой у краіну ведаў, адкрываць для іх навакольны свет”.

Вясна і пазітыў — паняцці непадзельныя. Майская садовая квецень усім прыдае аптымізму. Людміла Антонаўна Кайровіч удвайне яго атрымлівае: і ад таго, што так прыгожа ў двары падчас  юбілею (22 мая споўнілася 80 гадоў), і што дзеці побач, і ў іх усё добра складваецца, здаровенькія ўнукі, праўнукі. А яшчэ ж адна немалаважная дэталь: убачыць малечу з партфелікамі (жыве побач з СШ № 2), усміхнецца дзецям шчыра, а яны з ёй павітаюцца — радасць перапаўняе душу, жыць хочацца.

Многіх Вам вёсен, Настаўніца, і доўгага, шчаслівага веку!

Галіна ПІШЧ. 

Фота Пятра Курыловіча і з сямейнага архіва Л. А. Кайровіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72