Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Под оберегом двух источников

Под оберегом двух источников

Першае ўпамінанне пра вёску  (у той час — Норжыца) адносіцца да пачатку ХVІІІ стагоддзя. На гэтым месцы быў узве­дзены маёнтак палацавага тыпу, першымі ўладальнікамі якога з’яўлялі­ся Сулістроўскія. У 1785 годзе ён прададзены Лапацінскім; яны і заклалі парк на плошчы ў 6 гектараў. Палацава-паркавы ансамбль (у 1925 годзе згарэў) сфарміраваўся на высокім беразе плато ракі Норыца, шэраг плацін на якой стваралі каскад з 9 вадаёмаў. Цікавыя звесткі наконт гэтага ёсць у кнізе “Памяць”, адкуль цытую і наступнае: “У ХІХ стагоддзі да рэгулярнай часткі парку з поўначы далучаны пейзажны паркавы масіў, на ўскраіне якога быў пабудаваны бровар…”

У 1867 г. Норжыца з’яўляецца цэнтрам Норжыцкага павета Віленскай губерні. З 18 сакавіка 1921 г. — у складзе Ласіцкай гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. У 1939 г. разам з іншымі населенымі пунктамі заходніх раёнаў увайшла ў склад СССР: адносілася да Дунілавіцкага, потым да Глыбоцкага раёна, з 25 снежня 1962 г. — да Пастаўскага.

Да гэтага варта дадаць яшчэ і тое, што вёска стаіць пры шашы Полацк—Вільнюс. Доўгі час тут быў спіртзавод (зараз у яго будынку знаходзяцца склады для насення і ўгнаенняў).

Под оберегом двух источников

Будынак былога спіртзавода.

У пачатку 50-ых гадоў ХХ стагоддзя, калі закрыўся Ілаўскі спіртзавод, большая частка калектыву перабралася ў Норыцу. Акрамя таго, тут развівалася жывёлагадоўля. А гэта значыць, што людзі сюды ехалі ў пошуках працы і знаходзілі яе. Жаніліся, выходзілі замуж, стваралі сем’і. Зараблялі нядрэнна, таму жылі нябедна. Дзяцей вучылі, адпраўлялі ў інстытуты і ўніверсітэты, многія з іх і цяпер жывуць у розных гарадах, займаюць адказныя пасады.

А іх бацькі прыраслі да Норыцы каранямі. Сваю любоў да роднай вёскі кожны тлумачыць па-свойму. Але ўсе падобныя ў тым, што жыццё любяць, бачаць прыгажосць і імкнуцца яе ствараць вакол сябе.

Вераніка Юльянаўна Анкудовіч даўно на пенсіі, але і дагэтуль памятае, як працавала ў маладосці — і ў калгасе, і ў саўгасе, і на спіртзаводзе.

Под оберегом двух источников

Вераніка Юльянаўна Анкудовіч.

  — Гэта ж цяпер тэхнікай загружаецца сеялка, а раней уручную ўсё засыпалі з зямлі, — расказвае. — На любую работу ішла. І цяпер, калі б нага не балела, знайшла б занятак. Зрэшты, склаўшы рукі не сяджу. Вясной люблю наводзіць парадак у агародчыку, кветніку, каля дома.

А яшчэ Юльянаўна сапраўдная майстрыха: вяжа, шые. А якія карціны ўпрыгожваюць сцены!

— Календары штогод купляла, а на іх малюнкі прыгожыя. Не выкідваць жа, — працягвае жанчына. — Тэхніка нескладаная: прыклейваю малюнкі (а ў ход ідуць і паштоўкі, прыгожыя букеты, выразаныя са шпалераў) на дошчачцы і фантазірую вакол… яечным шалупіннем.

Здробненае, прыклеенае і пафарбаванае ў розныя колеры, яно надта вабіць вока. Як і вазы са звычайных пластыкавых бутэлек, вышываныя настольнік і занавеска, тканы дыван.

— Мне за 80, і хочацца штосьці рабіць. Сумна ніколі не бывае, — кажа В. Ю. Анкудовіч. — Не ўяўляю, як можна цэлымі днямі ля акна сядзець і думаць пра тое, дзе што баліць. У Норыцы з 1975 года, люблю яе. Угаворвалі будавацца ў суседняй вёсцы — не захацела. Тут людзі добрыя. А завод жа які быў!

У працяг тэмы — такое ж прыемнае знаёмства таксама з цікавай майстрыхай і проста ўдалай жанчынай — Зітай Тамашаўнай Сініца.

Под оберегом двух источников

Зіта Тамашаўна Сініца.

Пераступілі парог — святліца, няйначай. Вядзём гаворку, гаспадыня расказвае сваю гісторыю жыцця. Нарадзілася ў Пераслезе, а ў Норыцу пераехала ў 1957 годзе, калі выйшла замуж. Пабудаваліся, адно за другім нарадзілі­ся чацвёра дзяцей. Муж працаваў спачатку на спіртзаводзе, потым перайшоў на асфальта-бетонны ў Станелевічы. Зіта Тамашаўна, гадуючы малых, шчыравала на дзялках. Затым пайшла на завод. Перажылі і бяду — у 1974 годзе згарэла хата. Адбудавалі наноў. Але здароўе мужа пахіснулася, і ў 46 гадоў ён памёр. Адна падымала дзяцей на ногі, адна праводзіла сыноў у армію і сустракала, а потым жаніла іх, выдавала дачок замуж. Цяпер усе ў парадку, жывуць асобна, але да мамы наведваюцца, падтрымліваюць. Дапамагае і сацыяльны работнік Франя Малец.

— Дзеці — мая радасць, — гаворыць Зіта Тамашаўна. — Яшчэ большая радасць — унукі, іх у мяне чацвёра. Ёсць ужо і сем праўнукаў. Хочацца, каб у іх усё было добра. А мне што? Увесь выхад — у магазін. Летам і вясной — у касцёл. Сёлета за зіму толькі адзін раз і выбралася: то бранхіт, то запаленне чапіліся. Але калі няма магчымасці з’ездзіць у касцёл, падыду да стала, пачытаю малітвы, вазьму ў рукі ружанчык.

Звяртаю ўвагу на партрэтны фотаздымак на сцяне — такія амаль у кожнай сям’і ёсць. Пытаюся, што за пара на ім? »

— Мы з мужам, — адказвае. — Зроблены праз які час пасля вяселля. Казала дзецям, каб знялі ці павесілі дзе збоку. Не пагадзіліся: “Вы ж галава сям’і, няхай і будзе на відным месцы”. Вось і гляджу на партрэт. Сумаваць няма калі: дзеці, унукі звоняць і прыязджаюць. Сама да іх дабіраюся. Бывае, да сястры ў Пераслегу схаджу (яшчэ дзве жывуць у Варапаеве). Яна мне кажа, маўляў, пасядзі, чаго рвешся дамоў. А я ў адказ: “Няма нідзе лепш, як у Норыцы”. І дачка да сябе на зіму кліча. А я — нікуды. Вясна прыйшла — кветачкі парадкаваць буду. Усё жыццё іх любіла. Хочацца і сёлета, каб прыгожа было вакол хаты — у мяне ж юбілей у верасні!

Дзе яшчэ лепш пачуеш пра вясковыя навіны, як не ў бібліятэцы?! Ідзём туды.

— Сапраўды, у нас шмат інфармацыі, — сустракае бібліятэкар Люцыя Браніславаўна Паганько. — Усе навідавоку, інтрыг няма, ніхто не трымае каменя за пазухай. Жывём, працуем. І адпачываем.

Под оберегом двух источников

Люцыя Браніславаўна Паганько.

Люцыя Браніславаўна — бібліятэкар і па прафесіі, і па прызванні. Вышэйшую адукацыю ў свой час атрымала ва ўніверсітэце ў Рызе. Работу сваю любіць — гэта бачна па тым, як памяшканне з густам аформлена. Тут хочацца затрымацца на га­дзіны, каб пазнаёміцца з усім. Асобныя выданні аформлены ў выставы. Адчуваецца стаўленне работніка ўстановы да беларускай літаратуры. Гавару ёй пра гэта, а Люцыя Браніславаўна тут жа пачынае весці гаворку пра класікаў, свайго любімага Караткевіча.

Цікава тут ладзяцца святы, праходзяць пасяджэнні жаночай гасцёўні “Сучасніца”. Лёгкія на пад’ём мясцовыя артысты, калі арганізуецца выезд у суседнія вёскі — Дразды, Плешкуны, Жукава і г.д. Асноўны касцяк — клубныя работнікі Ірына Антонаўна і Уладзімір Уладзіміравіч Траццяковы, а таксама Галіна Вячаславаўна Берняковіч, Алена Іршонак, Тэрэза Браніславаўна Літовец і, безумоўна, Люцыя Браніславаўна Паганько.

Под оберегом двух источников

Свята вясны ў Норыцы (пачатак 60-ых гадоў). Фота з архіва Л. Б. Паганько.

— Я напісала на дзвярах “Бібліятэка — тэрыторыя для ўсіх”. Так яно і ёсць, — працягвае бібліятэкар. — Не скажу, што чарга за кнігамі стаіць. Але ж і не скарджуся на адсутнасць увагі да ўстановы. Ёсць аматары, якія перачыталі ўсё, што ёсць. Пры ўсім гэтым людзі ідуць не толькі па кнігі: у нас яны могуць вярнуцца ў гісторыю вёскі. Своеасаблівае фотаслова сабрана ў папцы. Фотаздымкі прасіла ў вяскоўцаў. Некаторыя рабілі дзеці, ёсць і мае. Гартаеш — і быццам падручнік па гісторыі Норыцы чытаеш: этапы развіцця самой бібліятэкі, вясковыя краявіды, панарама завода, настаўнікі і вучні школы, нашы вуліцы з вышыні птушынага палёту.

Асобная старонка — Дзень вясны, які штогод святкаваўся пасля пасяўной. На палутарках прыязджалі прадстаўнікі з 5-6 гаспадарак. Працаваў гандаль, гучала музыка, спяваліся песні. Людское мора ў парку — які прыемны ўспамін! У альбоме ёсць і легенды пра ўзнікненне Норыцы, запісаныя ў свой час ад лю­дзей, якіх, на жаль, ужо няма. Пра вёску шмат ведаў Антон Адамавіч Анкудовіч. Ёсць краязнаўцы, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, звяртаюцца ў архівы, і гэтай інфармацыяй валодае загадчыца бібліятэкі.

Сёння модная тэма — добраўпарадкаванне.

Под оберегом двух источников

Вуліца імя Чэпіка.

 Асаблівай ідэальнасці ў гэтым плане ў Норыцы, мабыць, не было. Вяскоўцы памятаюць, як падчас існавання завода сюды-туды снавалі грузавыя машыны з брагай, мазутам, угнаеннямі і г.д. Вуліцы разбіваліся, па магчымасці штосьці прыводзілася ў парадак, але… Тым не менш не скажаш, што жыхары Норыцы “застылі” ў мінулым. Маладзейшыя падвялі да дамоў і кватэр водаправоды, пакуплялі машыны-аўтаматы і душавыя кабінкі. Наводзяць парадак вакол дамоў — паказальнай у гэтым плане называюць вуліцу імя Чэпіка. Ініцыятарамі выступае старэйшына Люцыя Браніславаўна Паганько. Актыўнасць у гэтай справе праяўляе і загадчыца фермы Ала Станіславаўна Зелянкевіч. Без асаблівых праблем  добраўпарадкоўваюцца могілкі — пра гэта неаднойчы падкрэслівала ў час нашай размовы старшыня сельвыканкама Таіса Браніславаўна Баторы. Неабходныя тавары людзі могуць купіць у мясцовым магазіне, здароўе падмацоўваюць у Дунілавіцкай участковай бальніцы, няма нараканняў на сувязь: паштовы работнік прыносіць газеты, пенсіі, у яе можна аплаціць па рахунках, у тым ліку і пластыкавай карткай. Адным словам, жыхары Норыцы імкнуцца не адставаць ад цывілізацыі.

Як са шкадаваннем мае суразмоўцы гаварылі пра закрыццё завода, гэтак жа актыўна, толькі з весялейшым настроем спяшаліся расказаць яшчэ пра адну адметнасць Норыцы — кіпенна-белую прыгажосць садовай квецені. І хоць у мясцовым парку няма колішняй пейзажнай арганізацыі, чаромха на яго ўскрайку засталася і штогод кожнаму нагадвае: вясна ў разгары. Яна тут і вішнямі кіпіць, а летам пышна цвіце. А колькі тут чарніц, журавін і грыбоў! І няхай сабе вёска не кампактная, як некаторыя, дзе адзін дом “глядзіць” на другі, затое тут столькі чыстага паветра. Да таго ж прырода надарыла тутэйшыя мясціны гаючай вадзіцай з дзвюх крыніц — Грамякі і Вярхоўе, якія знаходзяцца непадалёку.

Вось таму, відаць, і вяртаюцца на сустрэчу з гэтай казкай тыя, хто некалі тут нарадзіўся, жыў, працаваў. Прыязджаюць з вялікіх і малых дарог.

Ці ёсць у вёскі лепшая  перспектыва? Пафантазіраваць можна. Скажам, уявіць, што добраўпарадкуецца  парк, пачысцяцца сажалкі, а ў самой вёсцы заасфальтуюцца вуліцы… Наконт гэтага я гутарыла з дырэктарам філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” Мікалаем Аляксандравічам Лаўцэвічам і старшынёй Ваўкоўскага сельвыканкама Таісай Браніславаўнай Баторы. Яны толькі за такія змены, але ж дзе ўзяць грошы? Таму ў планах пакуль нічога кардынальнага, а толькі захаванне таго, што ёсць.

Галіна ПІШЧ.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Даведка:

Вёска Норыца Ваўкоўскага сельсавета размешчана за 34 км ад раённага цэнтра, за 15 — ад чыгуначнай станцыі “Варапаева”. Па стане на 1 красавіка 2013 года ў ёй налічваецца 68 двароў і 145 жыхароў; з аб’ектаў сацкультбыту ёсць клуб, бібліятэка, магазін (да 1 жніўня 2011 г. дзейнічала пачатковая школа). Норыца ўваходзіць у склад ААТ “Нафтазаводмантаж-агра”: на тэрыторыі вёскі знаходзіцца жывёлагадоўчая ферма па вырошчванні маладняку БРЖ. У Норыцы 5 вуліц: Цэнтральная, Паркавая, Заводская, Школьная, імя Чэпіка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30