Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Межконфессиональный диалог был, есть и будет

Межконфессиональный диалог был, есть и будет

Уладзімір Барысавіч Ламека.

У верасні гэтага года ў Глыбокім адбудзецца выязное пасяджэнне калегіі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Беларусі Леаніда Паўлавіча Гулякі. На ім будуць абмеркаваны пытанні міжканфесійных і міжнацыянальных зносін. Напярэдадні гэтага значнага мерапрыемства Паставы наведаў намеснік Упаўнаважанага Уладзімір Барысавіч Ламека, які азнаёміўся з рэлігійнай абстаноўкай у нашым раёне. 

Двухдзённы візіт У. Ламекі пачаўся 16 мая. У зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася яго сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады і праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі Пастаўшчыны.

Межконфессиональный диалог был, есть и будет

—         Ваш рэгіён адметны: каталікоў і праваслаўных тут жыве прыблізна пароўну, — пачаў сваё выступленне Уладзімір Барысавіч. — Ёсць і іншыя канфесіі, да якіх заўсёды ставяцца з разуменнем. Гэта надзвычай важна ў сучасным свеце, дзе нярэдка паміж вернікамі існуе варожасць. Але ж усе мы стаім на дарозе да Храма — адзінай з усіх дарог, на якой хопіць месца ўсім.

У. Б. Ламека неаднаразова падкрэсліваў: мы жывём у час духоўнага крызісу. Страчваюцца базісныя хрысціянскія каштоўнасці, рэлігія і вера адыходзяць на перыферыю грамадскага жыцця. Як спыніць своеасаблівы духоўны апакаліпсіс?

На думку прысутных, галоўнае — з маленства навучыць чалавека адрозніваць дабро ад зла. Для гэтага ў раёне сёння робіцца шмат: працуюць нядзельныя школы, якія наведваюць больш за 800 дзяцей, пры храмах ладзяцца летнія лагеры, у навучальных установах праводзяцца сустрэчы са святарамі.

Колькі б сіл у выхаванне будучага пакалення ні ўкладвалася, на жаль, праблем у грамадстве шмат: па-ранейшаму пагаршаецца дэмагра­фічная сітуацыя, расце колькасць алкагольназалежных людзей, суіцыдаў…

Як лічыць У. Б. Ламека, дзяржава і царква павінны яшчэ больш яднацца з мэтай духоўнага выхавання чалавека. Канструктыўны дыялог існуе, але ўдасканальваць яшчэ ёсць што. Таму адным з галоўных на глыбоцкай калегіі стане пытанне аб супрацоўніцтве органаў мясцовага кіравання і рэлігійных арганізацый. У пастаўчан у гэтым багаты вопыт. Ім на сустрэчы падзяліўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён адзначыў, што кожны са святароў раёна незалежна ад канфесіі зацікаўлены, каб вакол была стабільная сітуацыя. Таму мясцовая ўлада заўсёды знаходзіць узаемныя рашэнні і кампрамісы.

Намеснік Упаўнаважанага прыгадаў, што ў 2003 годзе было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж праваслаўнай Царквой і Рэспублікай Беларусь — дакумент, які не мае аналагаў у гісторыі краіны. Згодна з яго палажэннямі, дзяржава прызнае ролю Царквы як аднаго з найважнейшых сацыяльных інс­ты­тутаў, які ўплывае на фарміраванне духоўных, культурных, нацыянальных традыцый. У сваю чаргу Царква зыходзіць з таго, што дзя­р­жава выступае як гарант захавання і прымнажэння гэтых традыцый.

Плануецца падпісанне пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам. Але справядліва было адзначана прысутнымі: нават самыя дасканалыя заканадаўствы не ўратуюць ад бездухоўнасці. Трэба, каб у “рабочым” стане кожнага чалавека быў унутраны голас — сумленне.

Уладзімір Барысавіч таксама ўзняў пытанні выхавання дзяцей, праблемы грамадзянскіх шлюбаў і няпоўных ­сем’яў. “Усё ва ўладзе Усявышняга, але нам, жывым, недапушчальна сядзець на месцы. Трэба рабіць усё магчымае для адраджэння духоўных каштоўнасцей,” — рэзюмаваў ён.

17 мая У. Б. Ламека наведаў храмы Пастаўшчыны і ўжо ў прыватнай размове абмеркаваў са святарамі хвалюючыя іх пытанні.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 35

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 64

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 55

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 69