Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці навечна застанецца ў гераічным летапісе Беларусі. Гэта пацвердзілі мерапрыемствы з нагоды 68-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, якія прайшлі ў тым ліку і ў Паставах, гарадскіх пасёлках Лынтупы і Варапаева, іншых населеных пунктах раёна.

Дзень 9 мая выдаўся сонечным, светлым апранутым у веснавую зеляніну дрэў, яркае святочнае ўбранне. Асабліва маляўнічымі і ўрачыстымі выглядалі гарадскі сквер і галоўная плошча горада, дзе на мітынг ля помніка загінуўшым воінам сабралася шмат гара­джан, воінаў Пастаўскага гарнізона, школьнікаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў. Ганаровае месца было адве­дзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы.

Павіншаваўшы ўсіх прысутных са святам, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў адзначыў, што Дзень Перамогі з’яўляецца помнікам загінуўшым, узнагародай жывым, прыкладам мужнасці і стойкасці воінаў і народа. Асабліва цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларусаў: рэспубліка страціла кожнага трэцяга жыхара, а агульныя матэрыяльныя страты склалі большую частку нацыянальнага набытку.

У гады вайны моцна пацярпеў і Пастаўскі раён. Было знішчана больш за пяць з палавінай тысяч чалавек. Падчас карных аперацый спалена 77 вёсак, у тым ліку вёска Альцы разам з жыхарамі. Больш за дзве тысячы маладых людзей вывезены на прымусовыя работы ў Германію.

Вайна пакінула свой  крывавы след практычна ў кожнай сям’і.  Таму такім радасным і незабываемым стаў дзень 5 ліпеня 1944 года, калі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзіброва вызвалілі Паставы. Гэты дзень набліжалі і самі пастаўчане.

У горадзе і раёне дзейнічалі падпольныя камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія арганізацыі і групы, падпольныя райкамы КПБ і ЛКСМБ, партызанскія брыгады імя Варашылава, імя Гастэлы, імя Ракасоўскага і іншыя злучэнні. Больш за тры тысячы нашых воінаў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагаро­джаны баявымі ордэнамі і медалямі, а Фёдар Рыгоравіч Маркаў і Ганна Іванаўна Маслоўская ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Дарагой цаной даліся Перамога і вызваленне нашага роднага краю. Аб жорсткіх баях на Пастаўшчыне сведчаць брацкія магілы і пахаванні воінаў Савецкай Арміі і партызан у Паставах, Варапаеве, Лынтупах, Камаях, Манькавічах. Усяго на тэрыторыі раёна 21 воінскае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На жаль, час няўмольны. Усё менш і менш застаецца сярод нас непасрэдных ­удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто зведаў горыч страт і радасць Перамогі.  У раёне сёння пражываюць усяго 62 ветэраны вайны, 27 з іх — у Паставах. Нямногія змаглі прыняць удзел ва ўрачыстасцях, але радасць гэтай даты адчулі ўсе. Напярэдадні ветэранам былі ўручаны падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, не забылі­ся пра іх і ў калектывах, дзе яны працавалі.

Пра пераемнасць пакаленняў, адданасць традыцыям, баявы і працоўны подзвіг бацькоў і дзядоў на мітынгу гаварылі ўдзельнік вайны, баявы матрос М. Я. Зубовіч, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко.

Хвалюючым і радасным  атрымаўся ўрачысты прыём у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі лепшых вучняў малодшых класаў школ горада. Права зачытаць урачыстае абяцанне было прадастаўлена ветэрану піянерскага руху, ганароваму піянеру раённай піянерскай арганізацыі Р. Н. Ластоўскай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў прысутнасці соцень людзей урачыста паабяцалі любіць Радзіму, быць добрымі, сумленнымі, справядлівымі, годна працягваць традыцыі беларускай піянерыі. Ім павязалі гальштукі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, намеснік старшыні райвыканкама  Ю. М. Кісялёў, удзельнікі народнага хору ветэранаў вайны і працы.

А затым адбылася ўрачыста-жалобная цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да магілы загінуўшых воінаў. Памяць усіх, хто аддаў жыццё за Перамогу, не дажыў да дня сённяшняга, удзельнікі мітынгу ўшанавалі мінутай маўчання. У іх гонар прагучаў зброевы салют. Школьнікі падарылі кветкі запрошаным  на свята ветэранам.

Урачыстасці прадоўжыліся на плошчы, дзе на сцэнічнай пляцоўцы выступілі вядомыя народныя калектывы і выканаўцы. Адкрыццём культурнай праграмы стала сумеснае выступленне народнага хору ветэранаў вайны і працы і ўзорнага духавога аркестра прафтэхкаледжа. Як заўсёды, парадавалі народныя ансамблі “Паазер’е” і “Вітанне” выкладчыкаў пастаўскай школы мастацтваў, салісты студый раённага Дома культуры, самадзейныя артысты Асобнага авіяцыйнага атрада, юныя танцоры і іншыя выканаўцы.


Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Праздник славы и чести (+ фото)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 56

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 54

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 84

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 87