Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Рискуй, даже если боишься проиграть»

«Рискуй, даже если боишься проиграть»

Гэтыя словыжыццёвы дэвіз маладой пастаўчанкі Ганны Вілісавай. Дзяўчыне ўсяго 25, а яна ўжо паспела рэалізаваць сябе ў бізнесе, творчасці, сямі. Хтосьці скажа: “Шанцуе ў жыцці”. Але толькі Аня ведае, колькі ў гэта “шанцаванне” ўкладзена працы і цярпення.

—         Паставы — твой родны горад?

—         Так, тут я нарадзілася, тут сфарміравалася як асоба. Вучылася ў СШ № 3, наведвала мастацкую школу, праўда, была далёка не выдатніцай. Мяне заўсёды цягнула да творчасці, але я сумнявалася: звязваць з ёй сваё будучае жыццё або не. Маці, бухгалтар са стажам, параіла стаць эканамістам. Паслухалася: паступіла ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, два гады назад яго паспяхова скончыла.

        На маленькую радзіму вярталася ахвотна?

—         Так склаліся абставіны, што яшчэ на першым курсе я па інтэрнэце пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксеем. Ён родам з Глыбокага, дзеля нашых адносін пера­ехаў у Мінск, там працаваў. Калі прыйшоў час майго працаўладкавання, разумела: вопыту працы ў мяне няма, на высокааплатную работу можна не разлічваць. Жыллёвае пытанне ў Мінску таксама складанае. Хоць і сумна было развітвацца з горадам, які і сёння вельмі люблю, вярнулася з мужам у Паставы. Прызнаюся, прывыкнуць да гэтага спакойнага, у параўнанні са сталічным, рытму жыцця было няпроста.

—           Чым займалася, калі пры­ехала ў Паставы?

—         Паўгода была ў “вольным плаванні”. Гэта быў складаны перыяд. З аднаго боку, разумела, што трэба ісці працаваць, з другога — не хацела быць камусьці падпарадкаванай. Пачала больш сур’ёзна абдумваць даўнюю мару стварыць свой вясельны салон. Паўгода сумнявалася: патрэбна мне гэта або не. Дзякуючы падтрымцы бацькоў, мужа ўсё ж такі асмелілася. За месяц сабрала ўсе дакументы, знайшла памяшканне, за 3 дні зрабілі там рамонт. 7 красаві­ка 2012 года салон “Вясельны рай” расчыніў свае дзверы.

—         Складана было пачынаць?

—         Не тое слова! Асабліва нялёгкімі былі першыя паўгода. Прыходзілі людзі, задавалі дзясяткі пытанняў, якія нярэдка мяне бянтэжылі. Ды і сукенак было ўсяго дзевяць, таму нярэдка чула: “І гэта ўсё?” А я не магла купіць больш.

        Што дапамагала?

— У першую чаргу ўласны вопыт: я нядаўна была нявестай і не па чутках ведала пра арганізацыю вяселляў. Шмат у чым раілася з сяброўкай, якая мае свой салон у Мінску. З часам паціху пачала павялічваць калекцыю сукенак, набыла каталогі, стала ладзіць акцыі, каб да свайго салона прыцягнуць увагу.

—         Праца з людзьмі — самае складанае?

—         Сапраўды, умець ладзіць з людзьмі, быць добрым псіхолагам — гэта палова поспеху. У зносінах з нявестамі не адчуваю ніякіх праблем. Наадварот, мне лягчэй з імі дамовіцца. А вось калі дзяўчаты прыходзяць з мамамі… Нікога не хачу пакрыўдзіць, але гэта такая “цяжкая артылерыя”, якую пераканаць часам проста немагчыма. Бывае, дачцэ сукенка падабаецца — ажно вочы гараць. Але маміна катэгарычнае “не” — і будучая нявеста вымушана адмовіцца ад свайго выбару і апрануць тое, што ёй не падабаецца або наогул не пасуе.

—         У тваім салоне шмат арыгінальнай вясельнай атрыбутыкі…

— Амаль усё раблю сваімі рукамі. Заняткі ў мастацкай школе даюць свой плён. Дзе бяру ідэі? Спачатку пераймала іх у інтэрнэце: на шматлікіх сайтах, форумах. Пасля сталі нараджацца свае. Упрыгожваю бакалы, раблю значкі для сведкаў, паўзункі для збору грошай, падвязкі, букецікі-дублёры — адным словам, усё неабходнае для яркага, творчага вяселля.

У гэтай справе таксама не ўсё з першых дзён атрымлівалася. Напачатку ўсе пальцы былі сколатыя іголкамі і шпіль­камі. Бывала, толькі праз месяцы стварала правільныя, прыгожыя рэчы.

«Рискуй, даже если боишься проиграть»

«Рискуй, даже если боишься проиграть»

 

«Рискуй, даже если боишься проиграть»

— Памятаю цябе як аднаго з арганізатараў мінулагодняга конкурсу пры­гажосці, які адбыўся ў Паставах упершыню… 

—          Я часта супрацоўнічаю з людзьмі, якія маюць дачыненне да вясельнага бізнесу. Мой найлепшы сябар у гэтым плане — візажыст Вераніка Марозава. Менаві­та з ёй мы ў мінулым годзе арганізавалі конкурс прыгажосці. Такія мерапрыемствы дадаюць шмат арганізатарскага і прафесійнага вопыту, таму, спадзяюся, і надалей будзем ладзіць такія святы.

—         Ты там выступіла ў якасці галоўнага фатографа. Раскажы і пра гэта творчае захапленне.

—         Фатаграфія прыйшла ў маё жыццё дзякуючы знаёмаму — ён у гэтай справе прафесіянал. Аднойчы паспрабавала здымаць прафесійнай тэхнікай і зразумела: мне ўжо не спыніцца. Пачынала, як і ўсе: фатаграфавала ката, мужа (смяецца). Зноў жа дзякуючы інтэрнэту пачала вывучаць тэхнічны бок фатаграфіі, асвойваць фоташоп. Над камп’ютарам пакарпела нямала…

Сёння з задавальненнем здымаю вяселлі, прычым стараюся рабіць гэта творча, не па шаблоне. Я разумею, што да прафесіянала мне яшчэ далёка. Гляджу здымкі пастаўскіх фатографаў і адчуваю: мне ёсць куды імкнуцца.

— Тваё жыццё прасякнута творчасцю. Што альбо хто найбольш натхняе?

—         Муж. Ён падтрымаў мяне ў маім пачынанні, дадаў сіл, аптымізму. Верыў у мяне, нават калі сама апускала рукі. Упэўнена: калі б не Аляксей (муж — аўт.), я, напэўна, была б радавым бухгалтарам.

Бацькі таксама мне вельмі дапамагаюць. Яны вельмі перажывалі, калі я толькі пачынала займацца прадпрымальніцтвам. Затое цяпер вельмі радуюцца, ганарацца. Яны для мяне — стымул працаваць лепей.

—         Што для цябе важней: сям’я або кар’ера, прафесійны рост?

—         Безумоўна, сям’я. Якім бы паспяховым ты ні быў у жыцці, ніякія грошы не заменяць шчырых пачуццяў. Галоўнае — кахаць і адчуваць сябе каханай, і тады абавязкова будзе натхненне працаваць, крочыць наперад.

Кажуць: “Шчаслівы той чалавек, які хоча раніцай ісці на працу, а вечарам — дадому”. Гэта пра мяне.

—         Які адпачынак для цябе ідэальны?

— Актыўны. Вельмі люблю вяртацца ў Мінск, сустракацца з сябрамі, проста гуляць па вуліцах. Наогул, з мужам стараемся не сядзець у інтэрнэце, ля тэлевізара — гэта не дадае адносінам эмоцый. З задавальненнем наведваем басейн, гуляем у більярд. Любім падарожнічаць па беларускіх гарадах — мы так часта недаацэньваем іх прыгажосць, гістарычную вартасць. Побач Браслаўскія азёры, нацыянальны парк “Нарачанскі”, а я, да свайго сораму, там ніколі не была.

—         Якія свае якасці лічыш галоўнымі?

—         Вельмі люблю марыць, а таксама ставіць перад сабой мэты. У навагоднюю ноч заўсёды пішу спіс планаў на наступны год. Усе яны рэальныя, няма такога: маўляў, хачу стаць прэзідэнтам або зарабіць мяшок грошай. І што самае цікавае — задуманае здзяйсняецца! Напрыклад, у мінулым годзе спраўдзі­ліся пяць пунктаў з шасці. Так прыемна ўсведамляць, што год пражыты недарэмна, што чарговыя мэты дасягнуты і можна ставіць новыя. Па-іншаму не ўмею. Гэта ж так сумна: ні пра што не марыць, нічога не хацець.

—         Што параіла б сваім равеснікам?

—         У першую чаргу быць рашучымі і, не зважаючы на цяжкасці, меркаванні іншых людзей, крочыць да сваёй мэты. Мне дзясяткі людзей у твар казалі: “У цябе нічога не атрымаецца”. Атрымалася!

Мне запомніўся выраз: “Мы робім марай усяго жыцця тое, што можам ажыццявіць да канца тыдня”. Гучыць дзіўна, але тут ёсць свая праўда. Я ў гэтым пераканалася асабіста.

— Якія мэты ставіш перад сабой сёння?

—         Расці ў бізнесе, асвойваць новыя гарызонты ў творчасці. А галоўная мара — пабудаваць з мужам дом і быць там самымі шчаслівымі.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Ганны ВІЛІСАВАЙ.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32