Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Уключаю дыктафон — і мой пакой напаўняецца музыкай. Адзін за другім гучаць “Гусарскі марш” Андрэя Пятрова, “Неапалітанскі танец” Пятра Чайкоўскага, “Месяцовы вальс” Ісаака Дунаеўскага, музыка Віктара Зубкова да кінафільма “Цыган”, “Лявоніха” Яўгена Глебава і многія іншыя творы. Выводзяць сола труба, ксілафон, саксафон, кларнет. Такая розная і такая цудоўная музыка: класіка, джаз, народныя кампазіцыі. Узнёслая, шчымлівая, трапяткая, гарэзлівая… 

Яна гучала на  свяце з нагоды 20-годдзя ўзорнага духавога аркестра прафтэхкаледжа, што ладзілася 20 красавіка ў канцэртнай зале школы мастацтваў у райцэнтры. Аркестранты заварожваюць гледачоў штораз, а ў дзень юбілею яны, здаецца, перавысілі саміх сябе. Можа, ад мноства віншавальна-ўдзячных слоў выступоўцаў, можа, ад прыемнасці атрымліваць падарункі, а найбольш, напэўна, ад таго, што так надоўга завалодалі сцэнай. Так-так, самае вялікае жаданне аркестрантаў — выступаць. На жаль, такая магчымасць пакуль прадастаўлялася ім рэдка. Пра гэта і гаварыў на свяце стваральнік і нязменны кіраўнік аркестра Леанід Уладзіміравіч Косаў. Але найперш дзякаваў старшыні райвыканкама В. С. Гутараву, аддзелу культуры, кіраўніцтву каледжа, спонсарам С. К. Вярцінскаму, С. Р. Зямчонку, У. В. Абухові­чу, К. П. Савіцкаму, А. І. Мальцу, А. М. Бабічаву, Э. П. Казуру, М. Л. Пылінскай за матэрыяльную падтрымку калектыву.

Вось і на свяце начальнік аддзела культуры А. Ф. Сакалова не толькі ўручыла Л. У. Косаву Падзяку старшыні райвыканкама, але і ад яго імя паднесла дарагі духавы музычны інструмент. Цёпла віталі юбіляраў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько, дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак і яго намеснік А. К. Дубовік, дырэктар школы мастацтваў А. А. Собаль, кіраўнік хору клуба ветэранаў “Памяць” П. П. Рагіня і сам хор, маці ўдзельніка аркестра Т. Г. Пархімовіч, настаўнікі.

І ўсе гаварылі найперш пра вялікі талент, высокі прафесіяналізм, неймаверныя настойлівасць і цярпенне, надзвычайную сціпласць Леаніда Уладзіміравіча Косава, пра тое, што ён сумеў не толькі стварыць астравок духавой музыкі, але і ўпэўнена ўтрымаць яго на працягу двух дзесяцігоддзяў у акіяне электроннай. Стварэнне аркестра заўсёды складана, дзіцячага — тым больш, бо дзеці вырастаюць і “вылятаюць” у дарослае жыццё, на замену трэба пастаянна знаходзіць новыя юныя таленты. Дарэчы, многія з былых аркестрантаў закончылі або яшчэ вучацца ў музычных установах, некаторыя з іх прыехалі на юбілей. Восем ужо дарослых былых выхаванцаў школы-інтэрната, у якой і нарадзіўся аркестр, іграюць у ім і цяпер. А ўсяго ў музычным калектыве зараз 22 удзельнікі. Самыя таленавітыя былыя аркестранты заявілі пра сябе ў межах краіны. Напрыклад, Марына Сасянкова грае ў аркестры Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Некалі ў Паставах грымела  слава ваеннага духавога аркестра. Ён выступаў не толькі са сцэны, але і на цэнтральнай плошчы, праходзіў па вуліцах пятага гарадка і абуджаў душы і сэрцы. Выхаванцы Косава сталі дастойнымі яго пераемнікамі. А Леанід Уладзіміравіч шукае ўсё новых і новых аматараў музыкі. Карыстаючыся магчымасцю, ён прасіў аб’явіць праз газету, што 28 мая з 16 гадзін у інтэрнаце прафтэхкаледжа будзе праводзіццца праслухоўванне на спецыяльнасці: гітара, бас-гітара, ударная ўстаноўка, арган, флейта, кларнет, труба, саксафон, барытон, бас. Заняткі ў аркестры бясплатныя. Падрабязныя даведкі можна атрымаць у кіраўніка аркестра па тэлефонах: 7140922 (МТС), 4-64-56. 

Аркестр ужо неаднойчы пацвярджаў званне ўзорнага, у мінулым месяцы ён выступаў на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “АРТ-вакацыі” сярод прафесіянальна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных устаноў, дзе заняў першае месца і адзначаны Дыпломам першай ступені. Дык як жа не даваць такому калектыву зялёную вуліцу? Бліжэйшае запрашэнне атрымана — на святкаванне 9 Мая на цэнтральнай плошчы ў Паставах. Аркестранты з радасцю прымуць і наступныя. А калі хто яшчэ не чуў, як граюць пастаўскія аркестранты — тэрмі­нова выпраўляйце гэта ўпушчэнне.


Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)

Фаіна КАСАТКІНА, Пётр КУРЫЛОВІЧ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 17

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 24

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27