Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Поставы-ТВ» — лучшее телевидение Витебщины

«Поставы-ТВ» — лучшее телевидение Витебщины

У конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных СМІ на прэмію “Віцязь”, які на працягу некалькіх гадоў ладзіцца па ініцыятыве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, у намінацыі «Лепшая студыя тэлебачання (радыёвяшчання)» перамаглі пастаўчане.

— Разам з заяўкай на ўдзел у конкурсе і творчай характарыстыкай калектыву мы адправілі ў Віцебск некалькі сваіх выпускаў навін за люты 2013 года, аўтарскую перадачу Івана Шушкевіча “Генацыд”, літаратурныя перадачы, прысвечаныя жыццю і творчасці нашага земляка мастака А. Ромера, паэтаў Я. Купалы і М. Багдановіча, а таксама выпуск медыцынскай старонкі з удзелам работнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральнай райбальніцы. І нядаўна атрымалі вестку пра тое, што нам прысуджана першае месца, — паведаміла галоўны рэдактар “Паставы-ТБ” Людміла Зелянкевіч.

Раённае тэлебачанне існуе ў Паставах ужо шосты год. За гэты час яно паспела не толькі заваяваць немалую глядацкую аўдыторыю (праўда, пакуль пераважна з ліку гара­джан, бо вяшчанне тэлеканала ажыццяўляецца выключна ў кабельных сетках), але і гучна заявіць пра сябе ў рэспубліцы. Двойчы маладая правінцыйная тэлестудыя станавілася прызёрам Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”: у 2009 годзе заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы рэгіянальны прадукт года”, у 2010-ым — другое месца ў намінацыі “Лепшая праграма аб навінах рэгіянальнага тэлебачання”. Наступны год прынёс перамогу ў рэспубліканскім творчым конкурсе сярод друкаваных і электронных СМІ “Моцная сям’я — моцная дзяржава”. І вось чарговая адзнака працы пастаўскіх тэлевізіёншчыкаў, якая стала для іх прыемным падарункам да прафесійнага свята.

Па ўмовах конкурсу, акрамя дыплома, невялікаму, але вельмі творчаму калектыву рэдакцыі “Паставы-ТБ” належыць грашовая прэмія ў памеры 150 базавых велічынь. Уручэнне гэтых узнагарод адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы ў Віцебску напярэдадні Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38