Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

От forte до piano. В Поставах впервые состоялся открытый конкурс юных пианистов

От forte до piano. В Поставах впервые состоялся открытый конкурс юных пианистов

9 красавіка ў Паставах прайшоў першы адкрыты раённы конкурс юных піяністаў, які сабраў 36 навучэнцаў школ мастацтваў з нашага, Глыбоцкага і Браслаўскага раёнаў. Яго арганізатарамі выступілі Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза і аддзел культуры райвыканкама.

Гэты конкурс без перабольшвання можна назваць дзецішчам дырэктара Пастаўскай ДШМ А. А. Собаля. Менавіта яму належыць ініцыятыва правядзення музычнага спаборніцтва.

— На жаль, у Беларусі няшмат конкурсаў, у якіх маглі б праявіць сябе дзеці, што займаюцца на аддзяленнях фартэпіяна ў невялікіх гарадах і пасёлках, — гаварыў Анатолій Анатольевіч. — У адрозненне ад цымбалістаў і баяністаў яны практычна не выязджаюць за межы школы і, што называецца, варацца ва ўласным соку. Пры гэтым аддзяленні фартэпіяна, як правіла, самыя вялікія ў навучальных установах. Напрыклад, у нашай на ім займаецца каля 80 навучэнцаў. Таму мы і прынялі рашэнне арганізаваць для іх конкурс, ставячы на мэце не толькі выявіць і падтрымаць юных музыкантаў, але і актывізаваць работу названага аддзялення, папулярызаваць класічную музычную спадчыну сярод насельніцтва. А каб дзецям цікавей было спаборнічаць, запрасілі сусе­дзяў з Браслава і Глыбокага.

З гэтых раёнаў у конкурсе прымалі ўдзел 10 юных піяністаў. Астатнія 26, акрамя Пастаўскай, прадстаўлялі Лынтупскую, Варапаеўскую і Навасёлкаўскую школы мастацтваў. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя групы: малодшую (да 10 гадоў), сярэднюю (11—12 гадоў) і старэйшую (13—15 гадоў). Кожны з іх павінен быў выканаць адзін абавязковы твор, адзін паліфанічны і п’есу на ўласны выбар. Ацэньвала канкурсантаў непрадузятае журы ў складзе старшыні цыклавой камісіі Наваполацкага музычнага каледжа Г. А. Касяк і загадчыц аддзяленняў фартэпіяна Пастаўскай і Варапаеўскай ДШМ А. І. Падгайскай і І. М. Юрковай.

Перад тым, як маленькія выканаўцы выйшлі на сцэну, іх прывітала начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Сакалова. Яна пажадала ўдзельнікам бліскучых выступленняў і натхнення, журы — плённай працы, а гледачам — сапраўднага задавальнення ад цудоўнай класічнай музыкі. І ўсё гэта было. Пачынаючыя піяністы з першых акордаў заваражылі залу, напоўніўшы яе чароўнымі гукамі твораў Г. Вагнера, М. Шнейдэрмана, Г. Суруса, іншых беларускіх і замежных кампазітараў. Кожны ўдзельнік стараўся прадэманстраваць максімум артыстызму і тэхнікі. Тыя, каму гэта ўдалося лепш, атрымалі дыпломы лаўрэатаў. У малодшай групе (яна была самай шматлікай) імі сталі Альшэўскі Давід (Варапаеўская ДШМ), Чэрнік Паліна (Пастаўская ДШМ) — 3-яе месца, Кусяк Таня і Казак Аня (Пастаўская ДШМ) — 2-ое месца, Каламыцава Даша (Браслаўская ДШМ) — 1-ае месца. У сярэдняй групе ў лік прызёраў трапілі Хромава Віталіна (Пастаўская ДШМ) — 3-яе месца, Балай Алеся (Варапаеўская ДШМ) і Шаўчэнка Лена (Пастаўская ДШМ) — 2-ое месца, Шастакоў Мікіта (Пастаўская ДШМ) — 1-ае месца. У старэйшай групе — Куніцкая Даша і Волах Аня (Глыбоцкая ДШМ) — 3-яе месца. Другое і першае месцы тут не прысуджаліся. Затое прадстаўніца гэтай узроставай катэгорыі, навучэнка Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Эліна Мейшутовіч удастоена Гран-пры конкурсу. Усе прызёры атрымалі невялікія падарункі. Астатнія канкурсанты адзначаны дыпломамі за ўдзел, а трое з іх — дыпломамі за выкананне абавязковага твора і артыстызм.

Не сакрэт, што за знешняй прыгажосцю, якую прадэманстравалі канкурсанты на сцэне, і лёгкасцю выканання твораў стаіць вялікая праца педагогаў. Таму, закрываючы конкурс, старшыня журы Г. А. Касяк, падзякавала ўсім выкладчыкам школ мастацтваў за нястомнасць і цярплівасць у навучанні дзяцей ігры на фартэпіяна і пажадала вучням поспехаў у новых музычных баталіях.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 53

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92