Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Беларуси проводится профилактическая акция «Дом без насилия»

В Беларуси проводится профилактическая акция «Дом без насилия»

З мэтай папярэджання бытавога насілля, а калі яно здарылася — мінімізацыі цяжкіх наступстваў і прыцягнення грамадскасці да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем сямейнай нядобрана­дзейнасці ў нашай краіне з 15 па 30 красавіка праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без насілля”.

Сям’я — адна з найвялікшых каштоўнасцей. У моцнай, надзейнай сям’і мае патрэбу кожны чалавек. Ва ўмацаванні і пазітыўным развіцці сям’і зацікаўлена дзяржава. Таму праблема бытавой злачыннасці заўсёды застаецца актуальнай.

На жаль, год ад года не становіцца менш фактаў, калі ў ходзе высвятлення адносін паміж членамі сям’і здзяйсняюцца цяжкія злачынствы. Нярэдка ахвярамі становяцца непаўналетнія дзеці, бездапаможныя старыя. Нават у сем’ях, якія маюць імідж добрапрыстойных, здараецца “ціхае” насілле. Выявіць яго складана, бо тыя, хто церпіць, не рашаюцца звярнуцца па дапамогу не толькі ў дзяржаўныя органы, але і да родных або знаёмых. А калі іх цярпенне заканчваецца, можа здарыцца трагедыя. Вось таму так важна ўсім мірам выступіць супраць насілля. На што і нацэлена правя­дзенне акцыі.

Не буду спыняцца на ўсіх тых мерапрыемствах, якія намечана правесці падчас яе ў нашым раёне (па меры магчымасці мы будзем асвятляць іх на старонках газеты), а назаву тэлефоны, па якіх вы можаце паведаміць у раённы аддзел міліцыі пра факты насілля ў дачыненні да вас саміх або вашых родных, знаёмых, суседзяў. Яны наступныя: 4-12-02 або 102 (кругласутачна).

Нагадаю і аб тым, што ў сацыяльнай рэкламе агульнанацыянальнай інфармацыйна-асветніцкай кампаніі “Дом без насілля” (у ёй актрыса Юлія Высоцкая з экрана тэлевізара пераконвае ў тым, што на дамашняй кухні няма месца насіллю, а слёзы тут могуць праступіць толькі ад чысткі цыбулі) даецца нумар тэлефона “гарачай лініі”, на які могуць звярнуцца ахвяры дамашняга насілля: 8-801-100-8-801. Званкі прымаюцца бясплатна і ананімна. Званіць трэба са стацыянарнага тэлефона.

А ў аўторак, 16 красавіка, з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 5-13-13 па пытаннях сямейнага насілля вас ананімна выслухае псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39