Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Строить — значит всё время быть в поиске»

«Строить — значит всё время быть в поиске»

На пытанні карэспандэнтаПастаўскага краюадказвае лаўрэат званняЧалавек года Віцебшчыныдырэктар ДКУАБПРассвет ПастаўскіАльфрэд Іосіфавіч МАЛЕЦ.

 — Зразумела, што такое ганаровае званне прысуджаецца за дасягнутыя поспехі. Размову з Вамі, Альфрэд Іосіфавіч, і хачу пачаць з гэтага: раскажыце пра вынікі леташняга года.

— На працягу апошніх гадоў будаўнічая арганізацыя стабільна ўмацоўвае свае пазіцыі. Мы выходзілі пераможцамі ў аглядах-конкурсах на абласным і рэспубліканскім узроўнях, у лідарах і па аб’яднанні “Полацк­сельбуд”.

Цяпер што датычыць выні­каў 2012 года. Аб’ём работ, выкананых уласнымі сіламі, дасягнуў 61,3 млрд рублёў (157,2% да прагнознага задання, 208,2% — да ўзроўню папярэдняга года). У асноўны капітал інвесціравана ў цэлым па прадпрыемстве 2,47 млрд рублёў (124% да ўзроўню папярэдняга года). Дагаворныя абавязацельствы  па ўводзе аб’ектаў у эксплуатацыю выкананы ў поўным аб’ёме. Здадзены два шматкватэрныя жылыя дамы на 140 кватэр па вуліцы Юбілейнай, аднакватэрны — у ААТ “Вярэнькі-агра”, 12-кватэрны — у ААТ “Камайскі-агра”, жылы корпус на 105 месцаў Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.  Гэта — заслуга ўсяго калектыву.

— Калі ласка, некалькі слоў пра людзей, з якімі працуеце.

— Я цаню свой калектыў. За ўвесь час на памяці столькі лёсаў. Са мной пачыналі працаваць бацькі, потым прыйшлі іх дзеці, а цяпер — і ўнукі. Часам даво­дзіцца выхоўваць маладых,  дык абавязкова ўспамінаю, якімі адказнымі і працавітымі былі іх бацькі. Але калі гаварыць пра сённяшняе пакаленне будаўнікоў у цэлым, то працаваць ёсць з кім.

— Як Вам бачацца перспектывы развіцця будаўнічай галіны?

— Усё залежыць ад макра­эканамічнага стану  народнагаспадарчага комплексу краіны ў цэлым. Ёсць канкрэтныя праграмы па ўсіх галінах, само сабой зразумела, што сваю нішу мае і будаўнічая, г.зн. без нашага ўдзелу не вырашаюцца ўсе сённяшнія глабальныя задачы, і як бы складана ні было, а будаваць будзем.

У прыватнасці, праграмай сёлетняга года прадугледжана здача ў эксплуатацыю двух 40-кватэрных жылых дамоў па вуліцы Касманаўтаў у Паставах, трох 1-кватэрных жылых дамоў у СП “Дунілавічы-агра”, медыцынскага корпуса Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, цэха па выпуску сыроў малаказавода, малочнатаварнай фермы ў в.Коўзаны ААТ “Навасёлкі-Лучай”, завяршэнне капітальнага рамонту на аб’екце “Палац Тызенгаўзаў”.

Акрамя таго, будзем працаваць на аб’ектах Мядзельскага, Глыбоцкага і іншых раёнаў.

— Што на сённяшні дзень для Вас як для кіраўніка галоўнае?

— Не страціць узятых пазіцый, забяспечыць людзей работай і даць ім дастойную заработную плату, захаваць калектыў будаўнікоў.

— Ці заўсёды задуманае ўвасабляецца ў рэальных рашэннях і ці задаволены тым, як узводзяцца дамы, забудоўваюцца горад, вёскі?

— Будаваць — значыць увесь час быць у пошуку чагосьці навейшага і больш эфектыўнага. Планаў шмат, але не ўсе збываюцца, хоць так быць не павінна. Імкнуся, каб прадпрыемства развівалася.

Наконт таго, ці задаволены будаўніцтвам, скажу, што адчуваю гонар за нашу работу. Пад’язджаеш да Пастаў з боку 5 гарадка: злева — мікрараён вуліцы Юбілейнай, справа ўзвышаюцца шматпавярхоўкі па вуліцы Касманаўтаў. Не верыцца, што яны выраслі за апошнія 5-6 гадоў. Дамы прыгожыя, у іх справілі наваселле сотні людзей.

А вось калі гаварыць пра вёску, дык перад ёй адчуваю нейкую віну па той прычыне, што тыя домікі, якія ўзво­дзіліся ў пачатку 2000-ых (за 18 тыс. долараў), не ёсць жыллё, якое поўнасцю задавальняла б чалавека. На яшчэ большы жаль, цяпер узвядзенне жылля на вёсцы практычна згорнута.

— Калі б дазвалялі сродкі, то што хацелася б будаваць?

— Па-першае, мы выканаўцы, і будуем тое, што патрэбна заказчыку. А па-другое… Калі б дазволілі сродкі, пабудавалі б сучасную вытворчую базу для сваёй арганізацыі і адміністрацыйны офіс у шкле і бетоне.

— Альфрэд Іосіфавіч, памятаеце словы з песні “Если б снова начать…»? Як бы Вы будавалі сваё жыццё? Ці змянілі б што-небудзь кардынальна, у тым ліку і ў плане выбару прафесіі?

— Раскажу, як на самай справе пачынаў сваё жыццё. Нарадзіўся і жыў у вёсцы. У 1974 годзе скончыў васьмігодку. Былі думкі застацца на зямлі, працаваць у сельскай гаспадарцы. Але мае бацькі, як і ўсе іншыя на той час, хацелі адправіць мяне абы-куды, толькі б выбраўся з вёскі. Бацька завёз  у Даўгаўпілскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, бо ведаў, што там вучыцца хлопец з суседняй вёскі. Прафесія чыгуначніка нібыта і нядрэнная — форма, работа. Пасля заканчэння тэхнікума можна было паступаць у інстытут, але я пайшоў служыць у армію. Праўда, паспеў трохі папрацаваць па размеркаванні ва Удмурціі. І толькі пасля арміі прыйшло разуменне таго, што я хачу чагосьці іншага і што чыгуначнікам ніколі не буду. Перагледзеў усе спецыяльнасці ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце і спыніўся на «Прамысловым і грамадзянскім будаўніцтве». Паступіў, у 1985 годзе скончыў з адзнакай. Размеркаванне было саюзнае, а я ў спісах — першы. Даведаўся, што ў Пастаўскай МПМК-33 патрэбен майстар. Вырашыў ехаць дамоў, чым, дарэчы,  вельмі здзівіў камісію.

Вось так прыйшоў у прафесію. Ці мяняў бы што-небудзь? Грэшна скардзіцца на жыццё…

— Але, тым не менш, будаўнічую арганізацыю пакідалі…

— У МПМК-33 я ўладкаваўся 1 жніўня 1985 года. А ў 1986-ым мяне запрасілі ў інстытут, пераразмеркавалі і прапанавалі заняцца навукова-педагагічнай дзейнасцю. Праз два гады я зразумеў, што гэта не маё, хоць можна было вучыцца ў аспірантуры. Круты паварот лёсу — і я зноў у Паставах. Арганізацыю пакідаў яшчэ двойчы, калі прызначалі на пасаду спачатку дырэктара УП ЖКГ, потым — намесніка старшыні райвыканкама. Але ўсё роўна ад будаўніцтва не адлучаўся — значыць, гэта мой лёс. А яшчэ я так лічу: лёс — гэта ланцужок выпадковасцей — у якім месцы аказацца, з кім мець зносіны, куды паехаць і г.д. Здавалася б, на той момант бяскрыўдны факт, а потым, калі пачынаеш выстройваць ланцужок, аналізаваць, то разумееш: калі б не «гэта», дык не было б «таго».

— Калі ўзяць пражытыя гады, то што назвалі б галоўным?

— Тое, што сёння жыву і працую.

— Ваша любімая пара года?

— Ад мая да верасня, калі прырода цешыць цяплом і хараством.

— Ці любіце падарожнічаць?

— Я не адчуў гэтай цягі. Былі камандзіроўкі, выезды на адпачынак. Але гэта не тое, што бывае ў людзей, калі ім пастаянна трэба некуды ехаць. Адным словам, падарожжы для мяне не хобі.

— Альфрэд Іосіфавіч, што цэніце ў людзях?

— Адкрытасць, прыстойнасць, прастату, дружбу. Адносна апошняга дадам. Калі ўжо пражывеш нямала, зразумееш, што сапраўдны сябар можа быць толькі адзін, ну, максімум  — два, гэта значыць, няпраўду кажуць: не май сто рублёў, а май сто сяброў.

— Архітэктура якіх гарадоў Вас найбольш уражвае?

— Сваёй архітэктурай здзівіла Швецыя, Стакгольм у прыватнасці. Уразілі пампезнасць, магутнасць — усё тое, што нацыяй стваралася стагоддзямі. І ў Вільнюсе ёсць такія помнікі архітэктуры, якімі народ можа ганарыцца.

Добра, што ў райцэнтры захаваліся дамы Тызенгаўзаў. І гэта гонар Пастаў.

— Як лічыце: працэс будаўніцтва і падыходы да яго з часоў егіпецкіх пірамід змяніліся істотна?

— Любое збудаванне — паказчык развіцця нацыі, тэхналогій. І калі сёння, праз столькі стагоддзяў, працягваюцца дыскусіі наконт таго, як удалося збудаваць тыя піраміды, значыць, была такая цывілізацыя, якая змагла гэта зрабіць.

А што змянілася ў падыходах? Усё ў дынаміцы, усё развіваецца. Мудрагеліць не стану, а для прыкладу параў­наю ўзведзеныя намі будынкі гадоў дваццаць таму і сённяшнія. Розніца адчувальная: будаваць сталі лепш, якасней, з’явіліся новыя тэхналогіі, матэрыялы.

— На Вашу думку, што можна назваць галоўным дасягненнем і галоўным недахопам нашага часу?

— Жыццё стала імклівым. Зроблены значны крок наперад у плане новых тэхналогій, камп’ютарызацыі. Гэта і ёсць дасягненне.

Недахопам, памылкай ці яшчэ якім словам трэба назваць тое, што ў нас адарвалі чалавека ад яго каранёў — а яны ж сілкаваць нас павінны. Мяне, выхадца з вёскі, вельмі хвалюе тое, што страчана такое паняцце: чалавек — гаспадар на зямлі.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Фота Пятра Курыловіча.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 17

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 24

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27