Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будет ли стабильность на поставском «Белите»?

Будет ли стабильность на поставском «Белите»?

Напрыканцы сакавіка на імя старшыні Пастаўскага райвыканкама, старшыні Віцебскага аблвыканкама, генеральнага дырэктара холдынга “Гарызонт”, міністра прамысловасці, старшыні прафсаюза работнікаў прамысловасці Беларусі і ў іншыя інстанцыі паступілі электронныя звароты нібыта ад імя калектыву завода “Беліт”. Тэксты гэтых зваротаў прадубліраваны на электронны адрас нашай газеты з просьбай даць агалоску сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве.

“У нас прафесіі слесары-зборшчыкі, кантралёры, сталяры, токары, а мы ўжо цэлы месяц ходзім па заводзе з анучамі, ве­нікамі і рыдлёўкамі. Каля 14 чалавек адправілі на вытворчасць тэхнічных сурвэтак, а там без практыкі не заробіш нават  мінімальную зарплату. Ужо канец сакавіка, а вытворчасць стаіць”. Гэта радкі з пісьма. Цытаваць яго цалкам лічу немэтазгодным, бо, па-першае, яно, як высветлілася, не калектыўнае, а сапраўдны аўтар схаваўся за псеўданімам. Некаторыя прыве­дзеныя факты выклікаюць сумненне. Тым не менш доля праўды ў звароце, безумоўна, ёсць. Таму на мінулым тыдні намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль, які курыруе прамысловасць, карэспандэнт газеты “Беларускі час” і аўтар гэтых радкоў пабывалі на прадпрыемстве, пагутарылі з дырэктарам, спецыялістамі, рабочымі.

— Не разумею мэты аўтара пісем, — гаварыла дырэктар Наталля Валянцінаўна Суботка. — Нічога іншага, як жаданне стварыць у калектыве напружаную абстаноўку, я ў іх не бачу.

А абстаноўка і без таго няпростая. З сярэдзіны  лютага два канвееры былі спынены і не працавалі аж да пачатку красавіка. Аб’ём вытворчасці ў бягучых цэнах за першы квартал склаў усяго 45 працэнтаў да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Частка людзей была пераведзена ў цэх па вытворчасці тэхнічных сурвэтак, на рамонтныя і ўборачныя работы. Занепакоенае такім становішчам спраў кіраўніцтва раёна накіравала пісьмо на імя генеральнага дырэктара холдынга “Гарызонт” Ю. І. Прадко (прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Завод “Беліт” з’яўляецца яго структурным падраздзяленнем) з просьбай наведаць прадпрыемства і прыняць меры да змянення сітуацыі. Былі і тэлефонныя перамовы.

Кіраўніцтва холдынга не прадоўжыла кантракт з дырэктарам Я. М.  Захно і з 19 лютага назначыла на гэту пасаду Н. В. Суботку. Пры прадстаўленні новага дырэктара намеснік дырэктара холдынга К. Я. Громаў абяцаў усемагчымую падтрымку, але не паспяшаўся стрымаць слова. Таму райвыканкам стаў хадайнічаць аб дапамозе перад міністрам прамысловасці Д. С. Кацярынічам.

Нарэшце справа зрушылася з месца. У апошнія дні сакавіка на завод паступіла партыя камплектуючых, і з 2 красавіка канвеер па зборцы тэлевізараў зноў запрацаваў. Але ці надоўга? Ці не будзе зноў збояў з пастаўкай камплектуючых? Зборка пыласосаў і вентылятараў увогуле не вядзецца.

Ва ўсіх пісьмах, пра якія гаварылася ў пачатку артыкула, шмат прэтэнзій выказвалася непасрэдна ў адрас дырэктара завода: работай калектыў не забяспечвае, сама працуе няпоўны тыдзень, зарплату атрымлі­вае высокую, на службовай машыне раз’­язджае. І нават давалася парада хадзіць пехатой, эканоміць заводскія грошы. Каму паспела “насаліць” Н. В. Суботка? Або заняла месца, на якое прэтэндаваў нехта іншы? Будучы на заводзе, мы ні ад спецыялістаў, ні ад рабочых не пачулі ніводнага дрэннага слова ў адрас кіраўніка. Наадварот, падкрэсліваліся яе адукаванасць, тактоўнасць, імкненне стварыць добры мікраклімат у калектыве. А што тычыцца спаду вытворчасці, то ён пачаўся яшчэ да змены кіраўніцтва. Не будзем забываць, што Н. В. Суботка на пасадзе, як кажуць, без года тыдзень. Жаданне паправіць становішча, вывесці калектыў на стабільную работу ў маладога кіраўніка (Наталля Валянцінаўна  — равесніца “Беліта”) ёсць. Калі будзе яшчэ і падтрымка як холдынга, так і мясцовай улады, усё павінна атрымацца.

Дырэктар разлічвае на тое, што ў прадпрыемства больш як на паўгода ёсць рэзервы для выплаты заработнай платы. Гэта спагнанне дэбіторскай запазычанасці за ўжо адгружаную прадукцыю і рэалізацыя складскіх запасаў (а яны вялікія, на суму 5 мільярдаў рублёў). Не асвоены і выпуск новых відаў прадукцыі.

— Асноўны аб’ём вытворчасці пачнём з верасня, — гаварыла Н. В. Суботка. — Плануем асвоіць выпуск новай, інавацыйнай прадукцыі, у прыватнасці мульціварак. Размешчаны заказы на вытворчасць пыласосаў і лічбавых прыставак. Інтэнсіўна вя­дзём перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі, прапануем ім розныя варыянты.

Усё новае, калі яго ўдасца ажыццявіць, безумоўна, добра. Але ці не дарэмна былое кіраўніцтва завода разрушыла ўжо напрацаванае? Маю на ўвазе выпуск прадукцыі не пад “гарызонтаўскім” брэндам. У свой час на “Беліце” асвоілі выпуск тратуарнай пліткі, бардзюраў, малых архітэктурных форм, якія карысталіся попытам. Зараз нічога гэтага няма. Не асвоены і выпуск новых відаў прадукцыі. Між тым, вялізныя заводскія плошчы пустуюць.

Лічу патрэбным патлумачыць чытачам, што паколькі “Беліт” з’яўляецца вытворчым падраздзяленнем холдынга “Гарызонт”, то і размяшчэннем заказаў, і збытам прадукцыі займаецца “Гарызонт”. А гэта азначае пастаянную залежнасць.

— Ці не апынуўся “Беліт” у ролі пасынка? — пытаемся ў дырэктара Н. В. Суботкі. — Можа, холдынг увогуле не зацікаўлены ў захаванні калектыву?

— Гэта не так, — запэўніла Наталля Валянцінаўна. — Бяда ў тым, што і на тэлезаводзе “Гарызонт” вялікія праблемы, бо на рынку спажывецкай электронікі зараз назіраецца крызіс. Тым не менш калектыў “Беліта” захаваем. Людзі тут вопытныя, адданыя свайму прадпрыемству і заслугоўваюць падтрымкі.

Мы размаўлялі не толькі з кіраў­ніцтвам завода, але і з рабочымі. Многія з іх — ветэраны, аддалі прадпрыемству па 25-30, а то і больш гадоў. Ім крыўдна за прастоі, за невысокія заработкі, і ў той жа час так хочацца спадзявацца, што сітуацыя зменіцца да лепшага.

Сёння цяжка паверыць у тое, што некалі на “Беліце” працавала больш за паўтары тысячы чалавек. Зараз іх у дзесяць разоў менш — 150. У шматтысячным холдынгу “Гарызонт” — гэта кропля ў моры. Нельга дапусціць, каб рыначная стыхія сцёрла гэту кроплю з твару зямлі, бо ў ёй лёс паўтары сотні чалавек.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 53

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72