Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Реклама: читаем и размышляем

Реклама: читаем и размышляем

Рэклама — не толькі рухавік прагрэсу, але для многіх і моцнадзейны раздражняльнік, асабліва калі раз-пораз назойліва перапыняе цікавую тэлеперадачу або фільм. Апошнім часам яна займае вялікае месца і ў нашай газеце, што, напэўна, выклікае незадаволенасць часткі чытачоў. Але рэдакцыя не мае права адмовіць рэкламадаўцам у размяшчэнні іх аб’яў. Трэба ўлічваць і тое, што менавіта дзякуючы росту выручкі ад рэкламы мы змаглі не павышаць падпісную цану на другі квартал, не зменіцца яна і да канца года.

Але сёння я хачу пагаварыць і пра іншае — якасць рэкламы, наша яе адчуванне, уменне давяраць або не. Звярніце ўвагу: у ніжнім левым вугле апошняй старонкі кожнага нумара напісана: аўтары матэрыялаў нясуць адказнасць за падбор і дакладнасць фактаў, рэкламадаўцы — за дакладнасць рэкламы. Вельмі важна чытаць рэкламу ўважліва і перш чым рабіць якія захады, дэталёва высветліць усе “падводныя рыфы”. Скажам, калі аб’яўляюцца скідкі на мэблю да 50%, то яны ж могуць быць і 10-15%, а то і яшчэ меншыя. Або банк прапануе крэдыты пад нізкі працэнт без прадастаўлення даведак і без паручыцеляў. Многія, не ўнікаючы ў тонкасці, бяруць іх. А вяртаць прыходзіцца… у два разы больш.

Змяшчалася ў “Пастаўскім краі” аб’ява “Паслуга “Аддзел кадраў”, у якой абяцаліся вакансіі і высокая (да 10 мільёнаў у месяц) зарплата. Рэкламадаўца (а гэта таварыства з абмежаванай адказнасцю “Інтэл-Страйд”) прадставіў рэдакцыі ліцэнзію, выда­дзеную Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Пазней высветлілася, што людзі, якія званілі на ўказаны ў аб’яве нумар, працаўладкавацца так і не змаглі. Дарэчы, і ў самой аб’яве ўказвалася, што званок платны, і ў пачатку размовы (праўда, скорагаворкай) гучала: кошт адной хвіліны для фізічных асоб 25 тысяч рублёў, для арганізацый — 60 тысяч. Цікава, зыходзячы з чаго сфарміраваны такія цэны?

Адны, чуючы такія сумы, размову завяршалі хутка, другія, захопленыя перспектывай высокааплатнай работы, працягвалі яе і прагаворвалі немалыя сумы грошай. Каго вінаваціць у гэтым: рэдакцыю, што размясціла аб’яву, саміх сябе, што паддаліся “лахатрону”, або ўсё ж нядобрасумленную фірму? Таму я і паўтараю: чытайце рэкламу ўважліва і разважайце над ёй. Тады і непрыемнасцей удасца пазбегнуць.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 17

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 41

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 30

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 38

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 56

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 83

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 66

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 58