Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будет новый завод

Будет новый завод

Праграмай развіцця льняной галіны рэспублікі на 2013—2015 гады ў Віцебскай вобласці прадугледжана мадэрнізацыя двух заводаў, у тым ліку пастаўскага. Па сутнасці, гэта будзе новае сучаснае прадпрыемства, узводзіць якое БУ-126 ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №16 горада Наваполацка”.

У свой час гэты трэст узводзіў у нашым райцэнтры такія маштабныя аб’екты, як заводы “Беліт” і “Паставымэбля”. Пры выбары падраднай арганізацыі ўлічваўся не толькі багаты вопыт наваполацкіх будаўнікоў, але і тое, што ў БУ-126 ёсць уласныя падраздзяленні па вырабе і мантажы металаканструкцый.

Калі я наведаўся на будоўлю, тут побач з іншымі работамі вёўся мантаж металічных перакрыццяў будучага памяшкання. Да гэтага быў закладзены фундамент, устаноўлены калоны. Модуль памерам 28х132 метры набывае ўсё больш выразны выгляд. Прараб філіяла БУ-126 Ула­дзімір Бохан адзначыў, што колькасць працуючых на аб’екце і аб’ёмы работ будуць узрастаць па меры таго, як запрацуе крэдытная лінія. Але як бы ні складвалася фінансаванне, да сярэдзіны мая будзе зроблена ўсё, каб завяршыць укладку фундамента пад абсталяванне. Новапалачане павінны таксама ўзвесці тры шахі для захоўвання сыравіны (работы ўжо вядуцца), новую кацелью, вагавое памяшканне, лабараторыю, добраўпарадкаваць тэрыторыю. На гэтыя мэты сёлета выдзяляецца каля 100 мільярдаў крэдытаў.

— У мінулым годзе на набыццё абсталявання, выкананне праектных і іншых работ было затрачана 30 мільярдаў рублёў інвестыцый, — адзначыў дырэктар завода П. І. Скурко. — Для выпрацоўкі доўгага валакна купілі бельгійскую лінію “Vanhauwaert”, якая павінна паступіць на завод у сярэдзіне краса­віка. Лінія кампактная, таннейшая па цане, а па прадукцыйнасці не ўступае лініям іншых замежных фірм. Яе мантаж будуць весці бельгійскія спецыя­лісты разам з супрацоўнікамі Мінскага навукова-практычнага цэнтра.

Новы завод разлічаны на перапрацоўку 10—12 тысяч тон трасты ў год. Акрамя нашага раёна, у сыра­вінную зону прадпрыемства сёлета ўвайшло некалькі гаспадарак Докшыцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

На здымку: агульны выгляд будоўлі; брыгадзір будаўнікоў Аляксей Бельскі і газаэлектразваршчык Дзяніс Томка.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 22

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 52

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 34

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 40

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 63

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 85

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 71

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 59