Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В числе приоритетных задач

 

В числе приоритетных задач

У лютым 2013 года адбыўся справаздачны агульны сход прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза, на якім выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што большасць паказчыкаў, якія даводзяцца да спажывецкай кааперацыі, быццам бы выконваюцца. У той жа час праблемных пытанняў больш чым дастаткова. Як будуюць сваю работу ў святле патрабаванняў кіраўніка краіны і прынятых на сходзе рашэнняў кааператары Пастаўшчыны? На гэта і іншыя пытанні карэспандэнта “Пастаўскага краю” адказаў старшыня праўлення райспажыўтаварыства, ­удзельнік справаздачнага сходу  Рыгор  Арсенцьевіч ЛЕЎКАВЕЦ.

— Сістэма спажывецкай кааперацыі выконвае важнейшую сацыяльную функцыю — абслугоўвае сельскіх жыхароў, закупляе і перапрацоўвае лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, рэалізуе гатовыя вырабы, —  адзначыў Р. А. Леўкавец. — Калі ў цэлым у рознічным тавараабароце гандлёвых арганізацый рэспублікі яе ўдзельная вага складае 11%, то ў нашым раёне — 47,7%. Але гэта не значыць, што мы працуем у льготных умовах. У раёне пашыраецца рынак гандлёвых паслуг, якія аказваюць (асабліва гараджанам) камерцыйныя структуры, фірменныя і іншыя магазіны. Каб нам не страціць, а наадварот, памножыць колькасць пакупнікоў, у раёне планамерна ажыццяўляецца галіновая праграма развіцця спажывецкай кааперацыі на 2011—2015 гады.

— У ёй, як вядома, шмат мерапрыемстваў па мадэрнізацыі галіны. Як яны выконваюцца?

— Толькі дзякуючы таму, што мадэрнізацыяй займаемся даўно, мы штогод удасканальваем і развіваем свой гандаль, грамадскае харчаванне, нарыхтоўкі, павялічваем вытворчасць тавараў. Вось і летась у асноўны капітал інвесціравана 5 мільярдаў 385 мільёнаў рублёў. У эксплуатацыю ўведзены чатыры буйныя аб’екты: кандытарскі цэх, кафэ “Церамок”,  магазіны “Родны кут” у пятым гарадку і г. п. Варапаева. Для гандлёвых прадпрыемстваў набыта 21 адзінка халадзільнага абсталявання. Працягвалася работа па аснашчэнні аб’ектаў банкаўскімі плацёжнымі тэрміналамі. Усяго іх устаноўлена 78 на 62 прадпрыемствах гандлю.

У 2013 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва новага “Універсама” па вуліцы Савецкай у Паставах, рамонт магазіна ў вёсцы Лучай. У сямі магазінах будуць створаны аддзелы па выпечцы паўфабрыкатаў, кандытарскіх і здобных вырабаў. Да 1 ліпеня ўніверсам “Цэнтральны” і да канца года ўніверсамы “Юбілейны” і “Родны кут” у г. п. Варапаева будуць аснашчаны спецыяльнай камп’­ютарнай сістэмай уліку руху тавараў з магчымасцю ажыццяўлення аўтаматызаванай перадачы тавараў пайшчыкам па індывідуальных пластыкавых картачках. Магазіны папоўняцца новым абсталяваннем, сістэмамі ахоўнай сігналізацыі.

— Асноўнай галіной сістэмы спажывецкай кааперацыі з’яўляецца гандаль. Наколькі трывалыя яго пазіцыі?

— У сукупным аб’ёме дзейнасці раённага спажывецкага таварыства гандаль займае самую высокую ўдзельную вагу — 68,7%. Летась праз гандлёвую сетку было прада­дзена тавараў на суму 219 мільярдаў 423 мільёны рублёў. Станоўчая дынаміка развіцця рознічнага тавараабароту была дасягнута за кошт як традыцыйных, так і актыўных форм гандлю. Гэта кірмашы, выязны продаж тавараў, удзел у выставах-продажах (у тым ліку за межамі рэспублікі), продаж тавараў у крэдыт, падчас правядзення акцый.

Дзейсным рэзервам павелічэння тавараабароту з’яўляецца аснашчэнне аб’ектаў гандлю банкаўскімі плацёжнымі тэрміналамі. У 2013 годзе плануецца забяспечыць долю безнаяўных разлікаў да 12%. За два месяцы гэты паказчык у сярэднім па райспажыўтаварыстве склаў 10,4%, а ў філіяле “Каапгандаль №2” — 13,2%.

Цяпер у больш выгадным становішчы аказаліся пакупнікі, якія з’яўляюцца членамі спажывецкага таварыства. Для іх устаноўлены льготы па продажы тавараў (за выключэннем алкагольнай прадукцыі) без улі­ку ў цэнах падатку на дабаўленую вартасць. І калі за лістапад-снежань 2012 года іх было прададзена пайшчыкам на суму 138,2 мільёна рублёў, то сёлета за першыя два месяцы — на 200 мільёнаў. Сёння ва ўсіх магазінах раёна пайшчыкі такім чынам могуць набываць нехарчовыя тавары.

—  На справаздачным сходзе Белкаапсаюза асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць паляпшэння гандлёвага абслугоў­вання працаўнікоў вёскі, у тым ліку аддаленых населеных пунктаў.

— З 93 магазінаў раённага спажывецкага таварыства 52 размешчаны ў сельскай мясцовасці. На іх долю прыпадае 36% агульнага тавараабароту. Мы з’яўляемся ў раёне практычна адзінымі, хто абслугоўвае насельніцтва малых вёсак. Такіх на Пастаўшчыне 412 з колькасцю 4,6 тысячы чалавек. Два разы ў тыдзень дзесяццю аўтамагазінамі ім дастаўляюцца самыя розныя тавары, у тым ліку складанабытавыя, па заяўках. За мінулы год сярэднямесячны тавараабарот на адзін аўтамагазін склаў 105,5 мільёна рублёў. Сёлета плануем набыць два новыя аўтамагазіны.

Увогуле, нягледзячы на тое, што шэраг магазінаў у вёсцы стратныя, мы не збіраемся іх закрываць, шукаем шляхі павелічэння тавараабароту. Побач з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы будзем устанаўліваць аптымальныя рэжымы работы магазінаў з улікам найбольш зручнага часу для пакупнікоў, далей развіваць актыўныя формы гандлю, павышаць прэстыж прафесіі сельскага прадаўца.

— Немалаважным звяном спажыўкааперацыі з’яўляецца сістэма харчавання. Яна ўключае не толькі бары і кафэ, але і вытворчасці па выпуску ўласнай прадукцыі. Што зроблена і робіцца ў гэтым кірунку?

— Сярод спажывецкіх таварыстваў Беларусі мы з’яўляемся адзінымі, дзе ўкаранёна сучасная тэхналогія прыгатавання страў на аснове шокавай замарозкі прадукцыі. Летась такім  шляхам было замарожана і рэалізавана 13,9 тоны кандытарскіх, здобнабулачных і кулінарных вырабаў на 855 мільёнаў рублёў. Работа ў гэтым кірунку будзе прадаўжацца.

У жніўні пачаў працаваць новы кандытарскі цэх. Аб’ём інвестыцый склаў 982 мільёны рублёў. У сярэднім за месяц тут выпускаюцца 23 тоны разнастайнай салодкай прадукцыі, якая карыстаецца вялікім попытам. Аб’ём яе выпуску павялічыўся на 10% і яшчэ больш узрасце, бо неўзабаве работа ў цэху будзе арганізавана ў тры змены. Тут таксама адпрацавана тэхналогія шокавай замарозкі як гатовых, так і паўфабрыкатаў мучных кандытарскіх вырабаў.

У канцы мінулага года першых наведвальнікаў прыняло прыдарожнае кафэ “Церамок”. Яго сярэднямесячны абарот перавысіў 100 мільёнаў рублёў. Да пачатку летняга сезона тут будзе падрыхтавана пляцоўка “Барбекю”, у цэлым удасканаліцца інфра­структура.

У рэстаране, барах і кафэ далейшае развіццё атрымае прыгатаванне страў нацыянальнай кухні. Будзе захавана беларуская спецыфіка хатняга прыгатавання кумпякоў, “пальцам піханых” каўбас, зэльцаў, салцісонаў, паштэтаў. Дарэчы, за два месяцы 2013 года па “хатніх” рэцэптах выраблена ўжо амаль 29 тон такой прадукцыі.

— Вялікае поле дзейнасці — нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі і іншай сыравіны,  яе захаванне і перапрацоўка, аказанне дапамогі грамадзянам у развіцці асабістых падсобных гаспадарак.

— За 2012 год філіялам “Каапнарыхт­прамгандаль” было нарыхтавана сельгас­прадукцыі і сыравіны на 24,8 мільярда рублёў. Удзельная вага нарыхтовак ад насельніцтва склала 39,3%. У цэлым тэмп росту нарыхтоўчага абароту перавысіў 10%. Але былі зніжаны аб’ёмы нарыхтовак у насельніцтва бульбы, пладоў, дзікарослых ягад, грыбоў. Хаця на гэта быў шэраг аб’ектыўных прычын, усё ж трэба прызнаць і той факт, што нарыхтоўшчыкі не заўсёды даходзяць да людзей. У выніку значная частка прадукцыі скупліваецца і рэалізуецца на нашым рынку прадпрымальнікамі і прыватнымі асобамі.

Сёлета мы абавязаны значна павысіць ­удзельную вагу нарыхтовак ад насельніцтва ў агульным нарыхтоўчым абароце, як мінімум у два разы больш нарыхтаваць дзікарослых ягад і грыбоў, павялічыць экспартныя пастаўкі, больш актыўна і настойліва праводзіць работу па заключэнні прамых дагавораў з насельніцтвам, удасканаліць сістэму разлікаў з імі.

У нас ёсць магчымасць не толькі закупіць прадукцыю, але і перапрацаваць яе, больш загрузіць магутнасці каўбаснага, квасільна-засолачнага цэхаў, павялічыць продаж прадукцыі на экспарт.

Гутарыў Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 42