Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика

Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика

Каб дакрануцца да культуры далёкіх краін, не трэба пераадольваць тысячы кіламетраў. Падарожнічаць можна і з дапамогай фантазіі. Гэта на ўласным прыкладзе прадэманстравалі вучні і настаўнікі СШ № 3, якія здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Ірландыю і атрымалі шэраг яркіх эмоцый.

Штогод у школе праводзіцца тыдзень замежных моў і не перастае здзіўляць арыгінальнасцю, творчым падыходам. Яшчэ не сцерліся ўспаміны ад святкавання Хэлуіна і Раства (яны ладзіліся ў мінулыя гады), як “падаспела” новае шоу. Сёлета яно было прымеркавана да Дня Святога Патрыка — нацыянальнага свята Ірландыі, якое 17 сакавіка адзначаюць мільёны людзей ва ўсім свеце. Пастаўчане таксама дакрануліся да найлепшых традыцый гэтай веснавой урачыстасці.

…У актавай зале гучыць рытмічная ірландская музыка, старшакласніцы дружна вытанцоў­ваюць нязвыклыя для прысутных па. Свята пачынаецца.

Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика

З дапамогай слайдаў школьнікі расказваюць пра “віноўніка” мерапрыемства — Святога Патрыка. Даведваемся: галоўны апякун Ірландыі на самай справе ірландцам не быў. Нарадзіўся ён у V ст. н. э. у сям’і чыноўніка, жыў на заха­дзе Рымскай імперыі. Ва ўзросце 16 гадоў Патрыка выкралі піраты і прадалі ў рабства ў Ірландыю, там ён быў вымушаны пасвіць жывёлу. Праз 6 гадоў юнак здолеў збегчы з няволі, трапіў у Францыю, дзе жыў у манастыры і вывучаў рэлігію. Менавіта там да Патрыка прыйшло боскае адкрыццё, якое апавяшчала, што прызваннем яго жыцця з’яўляецца абарачэнне  ірландцаў у хрысціянства.

Місія святога доўжылася каля 30 гадоў і была надзвычай паспяховай. Ён аб’ездзіў амаль усю Ірландыю, пабудаваў дзясяткі школ, цэркваў, манастыроў.

З часам дзень ушанавання Патрыка ператварыўся ў свята радасці і весялосці, а ў першую чаргу — вясны. Нездарма яго сімвалічным колерам (дарэчы, як і ўсёй Ірландыі) з’яўляецца зялёны. Менавіта ён пераважаў у адзенні школьнікаў і настаўнікаў, якія пастараліся не парушаць традыцый.

Пасля прагляду відэароліка пра гэта незвычайнае свята ў цэнтры ўвагі зноў аказаліся школьнікі. Апранутыя ў яркія касцюмы, яны спявалі на англій­скай мове, зноў дэманстравалі ірландскія танцы — адным словам, заварожвалі экзатычнай для нас культурай.

—      Падрыхтоўка да свята была вельмі карпатлівай і доўжылася не адзін месяц, — расказала адна з арганізатараў мерапрыемства, настаўніца англійскай мовы Людміла Савельеўна Пчалінцава. — Танцы развучыла Аксана Міхайлаўна Лушчык, у афармленні залы і школы вельмі дапамагла наша былая вучаніца, а сёння практыкантка, студэнтка 5 курса лінгвістычнага ўніверсітэта Кацярына Дзіляну, у прыгатаванні касцюмаў рупілася Алена Яўгеньеўна Грантоўская. Я шчаслівая, што побач ёсць такія таленавітыя энтузіясты, якія дапамагаюць увасабляць у жыццё самыя неверагодныя ідэі.

Людміла Савельеўна лі­чыць, што такія творчыя мерапрыемствы яшчэ больш матывуюць школьнікаў вывучаць замежную мову, выклікаюць цікавасць  да яе. А гэта вельмі важна, бо з сёлетняга года выпускнікі сярэдніх школ Беларусі зноў будуць здаваць абавязковы экзамен па замежнай мове.

Абед у той дзень таксама быў асаблівым: у школьнай сталовай частавалі стравамі ірландскай кухні: супам, салатай, рагу, а таксама калканонам (бульбяным пюрэ, прыгатаваным па асаблівым рэцэпце). Меню было ўзгоднена са спецыялістамі “Каапгандлю № 2” райспажыўтаварыства.

Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика

Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика

Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика

— Атрымалася смачна і нядорага, — прызналася повар Людміла Іосіфаўна Пяткевіч. — Для мяне гэтыя стравы былі новымі, таму напярэдадні зрабіла іх дома. Абавязкова буду гатаваць іх і далей, здзіўляць родных і блізкіх. Мяркуючы па тым, як хутка пусцелі талеркі, можна смела зрабіць выснову — кулінарны эксперымент атрымаўся.

Закончылася мерапрыемства майстар-класам ірлан­дскіх танцаў, падчас якога школьнікі даведаліся пра іх гісторыю, а таксама паспрабавалі свае сілы ў гэтым няпростым, але такім прыгожым мастацтве.

Тыдзень замежных моў прадоўжыўся да 15 сакавіка. У школе адбыліся шматлікія тэматычныя ўрокі, а таксама дзень англійскай літаратуры і тэатра. Раўнадушных не засталося.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 5

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39