Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сражаться всем миром. В Поставах за круглым столом обсудили проблему алкоголизма

Сражаться всем миром. В Поставах за круглым столом обсудили проблему алкоголизма

За цвярозы лад жыцця

П’янства і алкагалізм для Пастаўшчыны, як і для Беларусі ў цэлым, пытанне надзвычай актуальнае. Што толькі ні прадпрымаюць раённыя ўлады ў барацьбе з гэтай сацыяльнай бядой — выкарыстоўваюць увесь свой рэсурс, рэсурс устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных структур і грамадскіх арганізацый, — а пры­хільнікаў Бахуса менш не становіцца, наадварот, іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Летась у названую барацьбу ў раёне ўключыліся самі алкаголікі, якія змаглі перамагчы ў сабе згубную цягу да спіртнога, і члены іх сем’яў са створанага ў краіне Таварыства ананімных алкаголікаў. У рамках акцыі “За цвярозы лад жыцця”, ініцыятарамі якой выступілі райвыканкам і рымска-каталіцкія рэлігійныя арганізацыі, што дзей­нічаюць на Пастаўшчыне, яны правялі шэраг гутарак у працоўных калектывах, сельскіх Саветах, грамадскіх пунктах аховы правапарадку.

Сёлета такая акцыя прайшла ўжо ў другі раз (доўжылася яна з 11 па 15 сакавіка) і аказалася яшчэ больш маштабнай, ахапіўшы практычна ўсе напрамкі дзейнасці, дзе магчыма праводзіць прафілактычную работу. А завяршылі яе семінар і “круглы стол” у райвыканкаме з удзелам спецыялістаў раённых службаў, прадстаўнікоў духавенства, псіхолагаў і сацыяльных педагогаў навучальных устаноў, гасцей з Мінска, іншых гарадоў рэспублікі і з замежжа.

Па шляху да сябе

Адной з цэнтральных фігур мерапрыемства стаў жыхар Гродна Ю. Г. Гапонік. Нягледзячы на тое, што спіртное Юрый Георгіевіч не ўжывае ўжо 12 гадоў, ён па-ранейшаму называе сябе алкаголікам, бо даказана, што алкагольная, як і наркатычная, залежнасць нікуды не знікае з часам, мяняюцца толькі паводзіны чалавека. Госць з абласнога цэнтра шчыра расказаў аўдыторыі сваю гісторыю па­дзення ў бездань п’янства і выратавання з яе.

— Нарадзіўся я ў нармальнай сям’і, дзе не было ніякіх праблем з алкаголем, — апавядаў мужчына. — Закончыў агульнаадукацыйную і музычную школы, займаўся спортам, паступіў у вышэйшае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння яго ажаніўся, нарадзілася дачка. Неў­забаве мяне адправілі служыць у Сібір. Літаральна праз пару гадоў родныя і сябры сталі заўважаць, што са мной нешта не так. Сам я ўпарта не жадаў прызнаваць, што ўжо не магу абыходзіцца без спіртнога. З арміі мяне выгналі, потым звольнілі з адной, другой, трэцяй работы, на якія ўладкоўваўся. Жонка, стаміўшыся жыць з алкаголікам, падала на развод. Што толькі ні прадпрымалі блізкія, каб вярнуць мяне да нармальнага існавання: шмат разоў кадзіравалі, вазілі да бабак-шаптух. Але нічога не дапамагала, пакуль аднойчы ў верасні 2000 года я не трапіў на сход ананімных алкаголікаў. Яны не сталі вучыць мяне, як трэба жыць, а пачалі дзяліцца ўласным вопытам — расказваць, як самі жылі раней і жывуць сёння. Яны адкрылі мне вочы на тое, што алкагалізм — гэта хвароба, асноўны сімптом якой — страта кантролю над ужываннем спіртнога.

Перамогшы цягу да яго, Ю. Г. Гапонік вырашыў дапамагаць іншым. Закончыў Варшаўскі інстытут псіхалогіі здароўя па спецыяльнасці “Псіхалагічная дапамога залежным людзям” і ўладкаваўся кансультантам тэрапіі залежнасці ў першы ў Беларусі цэнтр рэабілітацыі для асоб, што пакутуюць ад залежнасці, які адкрыўся ў сакавіку 2006 года ў Гродне. Юрый Георгіевіч падрабязна расказаў прысутным, чаму алкагольная залежнасць з’яўляецца хваробай і як з ёй змагацца.

Сузалежныя

Як сцвярджаюць спецыялісты, у сям’і, дзе ёсць алкаголік, хворыя ўсе яе члены. Яны з’яўляюцца сузалежнымі. Да ліку такіх адносіцца ўрач-псіхіятр і псіхатэрапеўт з Мінска К. В. Бабаеўская, якая разам з Ю. Г. Гапонікам на працягу тыдня працавала ў нашым раёне. Кацярына Васільеўна прызналася аўдыторыі, што, сама таго не ведаючы, выйшла замуж за алкаголіка. Напачатку ўсімі спосабамі ўтойвала гэты факт ад іншых: рабіла мужу бальнічныя лісты, выцягвала яго з розных непрыемных сітуацый, “падшывала”, лячыла ў наркала­гічным аддзяленні, будучы ўпэўненай, што можа самастойна справіцца з хваробай. Але потым зразумела сваю бездапаможнасць і пачала гаварыць пра праблему адкрыта. Тым больш што малодшы сын-васьмікласнік, які вырас у атмасферы пастаянных скандалаў у сям’і, стаў ужываць наркотыкі.

— Я ва ўсіх пыталася, як магу яго выратаваць, нават да экстрасэнсаў звярталася, — дзялілася перажытым Кацярына Васільеўна. — І аднойчы мне параілі прачытаць кнігу галандскай пісьменніцы Івоны Келс “Маці Давіда С.”, у якой расказваецца пра маці наркамана. З яе даведалася, што ёсць таварыства для родных наркаманаў, якое працуе па праграме “12 крокаў да жыцця”. На шчасце, аказалася, што яно існуе і ў Мінску. Калі я ў першы раз прыйшла на пасяджэнне таварыства, адчула вялізнае аблягчэнне, бо больш не была ізгоем. Я бачыла такіх жа нармальных людзей, як і сама, у сем’ях якіх здарылася бяда. Размаўляючы з імі, зразумела, якія памылкі рабіла ў адносінах да мужа і сына, і пачала вучыцца па-іншаму адносіцца да іх. Пазней гэтыя пася­джэнні сталі наведваць муж і сын, і праз некаторы час яны перасталі ўжываць алкаголь і наркотыкі.

Што такое быць сузалежнай, не па чутках ведае і жыхарка Пастаўскага раёна Ганна (яе прозвішча па этычных меркаваннях не называем), якая таксама па­дзялілася з аўдыторыяй гісторыяй свайго жыцця. У жанчыны шмат гадоў піў бацька, зараз п’е муж.

— Доўгі час я была сам-насам са сваёй праблемай, пакуль не трапіла на сход такіх жа, як сама, жанчын, што некалькі разоў у месяц збіраюцца ў пастаўскім касцёле і разам працуюць па праграме “12 крокаў да жыцця”, — расказвала Ганна. — Цяпер душэўную пустату ў сабе запаўняю зносінамі з новымі сяброўкамі. Я магу расказаць ім усё, што мяне хвалюе, і яны выслухаюць і зразумеюць, бо самі праходзілі праз гэта. Дзякуючы групе, мы працуем над сабой, сваімі страхамі, вучымся жыць шчыра і адкрыта перад Богам і людзьмі.

Лячыць і цела, і душу

На жаль, п’янства і алкагалізм — хвароба ўсіх узростаў. І з кожным годам яна ўсё больш “маладзее”, уцягваючы ў сваю багну дзяцей і падлеткаў. Менаві­та на гэтым моманце зрабіла акцэнт у сваім выступленні ўрач-нарколаг Пастаўскай ЦРБ Ж. П. Папова, зазначыўшы, што для выздараўлення грамадства неабходна мяняць светапогляд людзей, вучыць іх адпачываць і расслабляцца па-іншаму, без спіртнога, даносіць да свядомасці кожнага, што стаіць за чарговай чаркай гарэлкі.

Вялікая роля ў фарміраванні цвярозых адносін да жыцця належыць не толькі прадстаўнікам зацікаўленых службаў і ведамстваў, урачам, педагогам, псіхолагам, але і прадстаўнікам духавенства. Гэта добра разумее ксёндз-пробашч пастаўскага касцёла Святога Антонія Падуанскага Анджэй.

— У сваёй дзейнасці мы, святары, пастаянна сутыкаемся з праблемай п’янства, — гаварыў ён. — Найперш яна датычыць свядомасці людзей, якія ўжываюць спіртное. Яны павінны зразумець, што хворыя і маюць патрэбу ў дапамозе. На працягу некалькіх гадоў рознымі спосабамі спрабую данесці гэта да людзей, зрабіць так, каб самі алкаголікі захацелі вылечыцца, штосьці змяніць у сабе. Думаю, вельмі дапамогуць аб’яднанні ананімных алкаголікаў (такая група ўжо колькі часу дзейнічае ў Лынтупах — аўт.) і сузалежных. Таксама будзем арганізоўваць у касцёле пасля службаў агульныя сходы, на якія змогуць прыйсці ўсе жадаючыя, каб падзяліцца сваімі праблемамі, навучыцца правільна сябе паводзіць, бо часта людзі робяць памылку, падтрымліваючы алкаголіка ў яго залежнасці. Такія спатканні, несумненна, патрэбны нашаму грамадству і пастаўчанам у прыватнасці.

— П’янства — праблема псіхасацыяльная, і ў яе вырашэнні патрэбны комплексны падыход. Неабходна лячыць не толькі цела чалавека, але і яго душу, — падвёў вынік сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. — Было б добра, калі б названыя вышэй спосабы і метады барацьбы з алкагольнай залежнасцю прыжыліся ў нашым раёне. Мы бу­дзем рады зноў прыняць у сябе актывістаў Таварыства ананімных алкаголікаў і прадаставім ім яшчэ больш магчымасцей для сустрэч з рознымі катэгорыямі насельніцтва.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 56

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 54

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 84

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 87