Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Віктар Лукша

Лынтупчанін Віктар Лукша з фатаграфіяй сябруе з дзяцінства. Сёння ў яго архіве — дзясяткі негатываў, сотні здымкаў, на якіх адлюстравана жыццё з усёй яго прыгажосцю, мудрасцю, зменлівасцю. Аўтар, які лічыць сябе аматарам і ніяк не прафесіяналам, ставіцца да іх крытычна. Але не адмаўляе: гэтыя здымкі — летапіс рэчаіснасці, які не сорамна пакінуць у спадчыну нашчадкам.

Віктар Юльянавіч, дзе пачаўся Ваш жыццёвы шлях?

— Я нарадзіўся ў Лынтупах, тут жывуць мае бацькі і сёння (дарэчы, нядаўна яны справілі шасцідзесяцігадовы юбілей сумеснага жыцця). З часам мяне ўсё больш вабяць карані, шмат распытваю пра продкаў у маці, занатоўваю звесткі ў сшытак. Гэта гісторыя, якая павінна жыць.

Вучыўся ў Лынтупскай школе, яшчэ калі яна размяшчалася ў былым палацы пана Бішэўскага. Тут, у векавым парку, прайшло ўсё маё дзяцінства. Памятаю, як малымі з сябрамі купаліся ў ставе, рыбачылі, гарэзнічалі. Хоць і атрымлівалі наганяй ад бацькоў і настаўнікаў, але былі такімі шчаслівымі!

У дзяцінстве Вас цягнула да творчасці?

— Тады мяне цягнула да машын — марыў стаць вадзіцелем. Аднойчы ўбачыў у Швянчонісе (11 км ад Лынтуп — аўт.) чорную “Волгу” з шашачкамі, ля якой стаяў статны таксіст. У мяне аж дыханне перахапіла. Гэта карцінка яшчэ доўга жыла ў маёй памяці, была маёй ружовай марай.

Дзе працягнулі вучобу пасля школы?

— Спрабаваў паступіць вучыцца на аўтамеханіка ў Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Але ў школе выдатнікам не быў, у матэматыцы “плаваў”, экзамен аказаўся для мяне складаным. Камісія параіла мне паступіць на электрамеханіка — праходзіў па балах. Так і аказаўся студэнтам. Ужо тады “хварэў” на фатаграфію. Вучэбныя будні, праца ў калгасе — знята было ўсё.

Памятаеце свой першы фота­апарат?

— Яшчэ б! У майго суседа была “Змена-7”. Я тады вучыўся ў шостым ці сёмым класе. Памятаю, колькі часу праводзілі ў цёмным пакоі, друкуючы фотаздымкі. Колькі матэрыялу перапсавалі, не ведаючы дасканала тэхналогій! У той час фотаапарат быў для мяне нязбытнай марай: бацькі не мелі на яго грошай. А пасля казалі: “Навучышся фатаграфаваць — вось і купім”. А як я мог гэта зрабіць, калі не было на чым практыкавацца? Але замкнёнае кола разарвалася — бацькі купілі мне  першы ў жыцці фотаапарат “Змена-8М”. Брат Генадзій дапамог набыць неабходнае абсталяванне.

Хто быў першымі героямі здымкаў?

 Мой любімы кот, а таксама куры (усміхаецца). Я самавучка, нідзе ніколі не спасцігаў, скажам, майстэрства кампазіцыі. Усё рабіў і раблю інтуітыўна, падсвядома. Бачу прыгажосць — і перадаю яе людзям. Не вельмі люблю здымаць партрэты. Каб гэта ўдала рабіць, трэба быць выдатным псіхолагам, за кароткі час умець зразумець эмацыянальны стан, характар чалавека. Вось дзеці — іншая справа. Яны не камплексуюць, іх пачуцці заўсёды натуральныя.

Ці хутка ў руках аказалася прафесійная тэхніка?

— Гэта было падчас вучобы ў тэхнікуме. У мяне атрымлівалася здымаць, гэта вельмі падабалася, і я пачаў намякаць бацькам аб прафе­сійным фотаапараце. Аднойчы ехаў праз Віцебск дадому. На шляху да вакзала зайшоў у магазін “1000 дробязей”. І тут — шок: на прылаўку стаяла мая мара — краснагорскі “Зеніт”. Доўга не думаючы, першым жа аўтобусам вярнуўся ў Гарадок і пайшоў да свайго класнага кіраўніка пазычаць грошы. Каштаваў фотаапарат нятанна — 100 рублёў (гэта была амаль месячная зарплата). Тым не менш настаўнік пазычыў мне гэту суму, я вярнуўся ў Віцебск, купіў прыгажуна і, акрылены, паехаў да бацькоў па грошы…

З рук яго, напэўна не выпускалі…

— Сапраўды, шчасце было бязмежным! Але на некаторы час прыйшлося яго адкласці ўбок — у 1979 годзе пайшоў служыць у армію, хаця і там без фатаграфіі не быў. Неяк прызнаўся, што валодаю фотатэхнікай: і рамантаваць магу, і здымаць. І тут пасыпаліся просьбы: адна, другая, трэцяя. Прычым плёнку праяўляў па начах. Невядома дакуль дасядзіш — а раненька на службу. Фізічна было няпроста, але маральнае задавальненне атрымліваў вялікае.

Дзе служылі?

— У Брэсце, у паветрана-дэсантных войсках. На ўсё жыццё запомніў свой першы скачок з парашутам. Мяне яшчэ ўгаворвалі ўзяць фотаапарат з сабой. Але было не да гэтага! Не разгубіцца б, усё правільна зрабіць. Гэта неверагодныя адчуванні: лунаць у паветры, атрымліваць асалоду ад цішыні, навакольнай раскошы. Пасля крыху шкадаваў, што фотаапарат у палёт не ўзяў.

У Лынтупы вярталіся ахвотна?

— Быў упэўнены, што вярнуся ў Брэст. Вельмі палюбіў гэты горад: утульны, сучасны, незапылены. Дадому ехаў толькі пабачыцца з бацькамі, але, калі аказаўся на радзіме, сіл развітацца з ёй ужо не было. І гэта прытым, што сельскае жыццё мяне не вабіла ніколі. Але праўду казаў беларускі класік: “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…” Так і я: падчас службы дастаткова паматаўся па свеце і толькі пасля зразумеў, як люблю родныя мясціны.

Яны, напэўна, і сёння галоўныя героі Вашых здымкаў?

— Так, я вельмі люблю фатаграфаваць Лынтупы. Асабліва палац Бішэўскага, ставы, вежу. Некалькі гадоў назад побач з ім пасялілася сям’я лебе­дзяў. Тады падумаў: нездарма прыляцелі, мусіць, прынеслі надзею на сваіх белых крылах. Так і сталася: ажывае палац, вунь як “апрануты” ў будаў­нічыя рыштаванні. Нягледзячы на меркаванні песімістаў і скептыкаў, веру: гісторыя будзе жыць.

І ў Вашых фотаздымках таксама…

— Сапраўды. Як мяняе час наваколле… Пераглядаю здымкі 10-15- гадовай даўнасці і бачу Лынтупы іншымі. Адыходзяць людзі, знікаюць будынкі, дрэвы. На іх месцы з’яўляюцца новыя, але часам не хапае такой прыемнай сэрцу даўніны. У гэтым і бачу прызначэнне фатаграфіі — фіксаваць жыццё ва ўсіх яго праявах, каб пакінуць памяць новаму пакаленню.

Што натхняе?

— У першую чаргу — работы іншых фатографаў. Сваім настаўнікам лічу Анатоля Клешчука — фотакарэспандэнта газеты “Звязда”. Гартаю кнігі, альбомы, гляджу, як працуюць прафесіяналы. Шмат увагі звяртаю на кампазіцыю кадра на тэлебачанні і ў кіно.

Безумоўна, дадае сіл і прызнанне людзьмі тваіх работ. Памятаю, колькі ўражанняў засталося ад маёй выставы ў пастаўскім Доме рамёстваў, якая адбылася ў снежні 2011 года. Не думаў, што змагу калі-небудзь паказаць свае здымкі шырокаму колу гледачоў.

Ці адчуваюць іншыя людзі так тонка навакольную прыгажосць, як гэта робіце Вы?

— Па-рознаму бывае. Вельмі люблю наконт гэтага цытаваць Леанарда да Вінчы. Ён заўважыў, што «ёсць тры разнавіднасці людзей: тыя, хто  бачаць; тыя, хто бачаць, калі ім паказваюць; тыя, хто не бачаць». Я шчаслівы, што ўмею бачыць і маю такіх жа знаёмых і сяброў.

Адчуванне прыгожага з часам, з жыццёвай мудрасцю становіцца мацнейшым?

— Мяне змяніла іншае, і лічу гэта цудам. Ніколі не саромеюся гаварыць: я доўгі час быў у палоне саракаградуснай бяды. Выпіваў шмат і таму ўспрымаў свет зусім па-іншаму. Пад чаркай бачыў не рэальнасць, а самім жа створаную ілюзію. Пералом у жыцці адбыўся, калі застаўся жывым пасля страшнай аварыі. Вінаваты сам: ехаў на матацыкле п’яны за рулём. Цяпер разумею: так было трэба. Удзячны Богу за тое, што раскрыў мне вочы, падарыў магчымасць бачыць навакольную прыгажосць і паказваць яе іншым.

Пасля гэтага выпадку адбылася пераацэнка ўсіх жыццёвых каштоўнасцей. Стаў захапляцца паэзіяй, да якой ніякага дачынення раней не меў. Колькі часу страчана дарэмна…

Але ж Вы не губляеце апты­мізму?

— Не. Жыву новым жыццём, шчаслівы, што ёсць сям’я, работа, якую таксама быў страціўшы з-за алкаголю. Паўтаруся: усё ў жыцці невыпадкова. Нават тое, што цяпер працую на Лынтупскім спіртзаводзе аператарам ачышчальных збудаванняў. Мая праца — гэта барацьба за экалогію, чысціню прыроды, якую так люблю.

Якія планы на будучае?

— Дзіўна створаны чалавек: заўсёды жыве ў чаканні. Спачатку хоча вырасці, потым пайсці ў школу, паступіць у інстытут, атрымаць дыплом, уладкавацца на працу… Як і ўсе, будую планы. Маім жыццёвым дэвізам з’яўляюцца словы Бісмарка: «Вучыся так, быццам ты бу­дзеш жыць вечна; жыві так, быццам ты павінен памерці заўтра».

Сёння я мару асвоіць кам’ютар, які дапамагае зрабіць фатаграфію больш прыгожай, выразнай. Спадзяюся, з гэтым у маёй творчасці пачнецца новы этап.

Поспехаў!


Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»

 Іна СНЯЖКОВА.

Фота  з архіва  Віктара ЛУКШЫ.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38