Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Безответственности и бесхозяйственности места быть не должно

Безответственности и бесхозяйственности места быть не должно

25 лютага пад старшынствам кіраўніка раёна В. С. Гутарава адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, у якім прынялі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама С. А. Догель і намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Г. Г. Галімаў. На пасяджэнне запрашаліся кіраўнікі і галоўныя эканамісты прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўнікі, галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, старшыні пасялковага і сельскіх выканкамаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўлення райвыканкама, участковыя інспектары міліцыі.

Такое шырокае прадстаўніцтва невыпадковае — на парадак дня выносіліся тры вельмі важныя пытанні: аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна, выкананні бюджэту, фінансавым стане арганізацый у 2012 годзе і задачах на 2013 год (дакладчыкі — намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль і начальнік фінансавага аддзела Л. М. Шэцка); аб арганізацыі веснавых палявых работ у 2013 годзе (дакладчык — першы намеснік старшыні райвыканкама А. В. Чар­вінскі); аб стане работы па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй, п’янствам і яе эфектыўнасці (дакладчык — пракурор раёна А. А. Козіч).

Размова адбылася не проста сур’ёзная, а жорсткая. Акцэнт быў зроблены не на дасягненнях (а яны, бясспрэчна, ёсць), а на недапрацоўках і ўпушчэннях. Не замоўчваліся факты безгаспадарчасці, марнатраўства, недальнабачнасці, на экране дэманстраваліся адпаведныя слайды. Заслуханы тлумачэнні шэрага кіраўнікоў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Многія з іх, а таксама спецыялісты панеслі пакаранні.

У рашэннях, прынятых па абмеркаваных пытаннях, абазначаны канкрэтныя меры па выпраўленні становішча і асобы, адказныя за гэта. Галоўныя задачы, над якімі трэба працаваць, наступныя: рэалізацыя праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця; скарачэнне спажывецкага імпарту, нарошчванне знешнегандлёвых паставак і развіццё ўласнай тавара­праводнай сеткі; скарачэнне пратэрмінаванай крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці; зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці прадукцыі, папаўненне бюджэту і эканомія бюджэтных сродкаў і іншыя.

У сельскай гаспадарцы рост валавой прадукцыі сёлета павінен скласці не менш чым 110 працэнтаў. Каб дасягнуць гэтага, неабходна атрымаць валавы збор зерня 95 тысяч тон, масланасення рапсу — 7 тысяч тон, малака — 55,5 тысячы тон, на вырошчванні жывёлы — 9,1 тысячы тон.

Задачы пастаўлены адказныя, і ніхто не дазволіць іх не выканаць. Асабліва вялікі прарыў трэба зрабіць у жывёлагадоўлі, бо ў гэтай галіне ў раёне недапушчальна шмат недапрацовак. Выпраўляць становішча трэба неадкладна.

Па ўсім бачна, нялёгкай чакаецца і веснавая сяўба. Цяпер, у час падрыхтоўкі да яе, адчуваецца востры недахоп фінансавых сродкаў. Але, як падкрэсліў на пасяджэнні С. А. Догель, спадзявацца на бюджэтнае фінансаванне не прыходзіцца, трэба самім атрымліваць прадукцыю, прадаваць яе і мець грошы. Ужо да 12 сакавіка ўся тэхніка павінна быць на лінейцы гатоўнасці. Не менш важнае пытанне — забяспечанасць механізатарскімі кадрамі. Каб на веснавых палявых работах тэхніка працавала ў поўную сілу, да работы ў гэты час будзе прыцягнута больш за паўсотню механі­затараў з Пастаў і Наваполацка. У некаторых гаспадарках яшчэ не хапае насення, існуе праблема з набыццём мінеральных угнаенняў.

Не з меншай заклапочанасцю, чым пра вытворчыя справы, гаварылася на пасяджэнні райвыканкама і пра барацьбу са злачыннасцю і п’янствам, захоўванне працоўнай дысцыпліны, бяспеку працы і быту, захаванне маёмасці. Акрамя асноўнага дакладчыка, пракурора раёна А. А. Козіча, па гэтым пытанні выступілі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Кісель і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы У. М. Чакавы. Адзначана, што рэалізацыя комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, каардынацыя дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, работа савета грамадскага пункта аховы парадку пры райвыканкаме і аналагічных пунктаў на месцах, прымусовая работа з асобамі, якія злоў­жываюць спіртнымі напоямі, дазволілі дабіцца пэўных пазітыўных вынікаў. Усё гэта трэба працягваць і ўзмацняць. Кіраўнікі ўсіх працоўных калектываў абавязаны забяспечыць кантроль за вытворчай і працоўнай дысцыплінай, захаваннем маёмасці, захоў­ваннем супрацьпажарнай бяспекі і бяспекі працы (у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, кожны ты­дзень па гэтых і іншых пытаннях будуць праводзіцца рэйды). У рашэнні запісаны канкрэтныя даручэнні па ўдасканаленні сістэмы аховы матэрыяльных каштоўнасцей, павышэнні эфектыўнасці прафілактыкі злачыннасці, забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, ухі­ленні недахопаў па ахове працы і шэраг іншых.

Толькі там, дзе строгая дысцыпліна і належны парадак, дзе кіраўнікі і іх падначаленыя з усёй адказнасцю адносяцца да даручанай справы, магчыма дабіцца поспеху. Таму безадказнасці і безгаспадарчасці не павінна быць месца.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 31

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 59

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 53

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92