Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

12 лютага ў Лынтупскім аддзяленні кругласутачнага знахо­джання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было як ніколі весела: тут спраўлялі каталіцкія запусты. Гулянне атрымалася шырокім — з катаннем на санях, спальваннем чучала, песнямі, танцамі, шматлікімі конкурсамі і забавамі. Пастаяльцы аддзялення не толькі праводзілі зіму, але і ўспомнілі вясну свайго жыцця — маладосць.

“Білетаў не патрэбна — прад’явіце добры настрой,” — паставіла “ўмову” перад пачаткам свята загадчыца Лынтупскага аддзялення ТЦСАН Надзея Тадэвушаўна Гатоўская.

Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, пастаяльцы ўспрынялі свята “на ўра”: з задавальненнем частаваліся румянымі сімваламі сонейка — блінамі, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні і прыпеўкі. Музычнае суправаджэнне забяспечыла лынтупчанка Алена Валасевіч. Яна і Вячаслаў Мураўёў удзельнічаюць у правядзенні кожнага свята ў аддзяленні.

Ладзіць творчыя святы тут даўно стала традыцыяй. Арганізацыяй займаюцца работнікі аддзялення, і заўсёды робяць гэта творча і з густам.

—         Пастаяльцы вельмі любяць такія мерапрыемствы, — расказала Надзея Тадэвушаўна. — І мы шчыра ўдзячны ўсім, хто нам дапамагае ў іх падрыхтоўцы. А гэта прадпрымальнікі К. І. Цюкша, Т. А. Карымулаева, Ф. М. Савіч, К. С. Савіч, Т. В. Клімюк, Л. М. Міхайлава, сябры аддзялення Юрый і Наталля Фурс. Яны па ўласнай ініцыятыве аказваюць нам спонсарскую дапамогу. Колькі падарункаў і радасці атрымалі нашы пастаяльцы на навагоднія святы! Як прыемна, што ёсць яшчэ ў свеце месца дабрачыннасці і міласэрнасці.

Шмат слоў удзячнасці выказала загадчыца ксяндзу Паўлу Кнурэку, айцу Валерыю Пашкевічу, кіраўніцтву Лынтупскага спіртзавода і ААТ “Блакітныя азёры-агра”, якія заўсёды дапамагаюць словам і справай.

Наперадзе 8 Сакавіка, Вялікдзень… Пастаяльцы аддзялення ўпэўнены: святы абавязкова прыйдуць і ў іх дом.


В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

В этот дом приходит праздник (+фото)

Іна СНЯЖКОВА.

Фота Вячаслава Мураўёва.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 19

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30