Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поле её надежды

Поле её надежды

На традыцыйным раённым святкаванні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, якое ладзілася ў Паставах у сярэдзіне лістапада мінулага года, дэлегацыя ААТ “Хацілы-агра” была самай прадстаўнічай. І гэта невыпадкова: у раённым спаборніцтве гаспадарка заняла тры першыя месцы: па вытворчасці зерня, травяністых кармоў, малака, на першае месца выйшла таксама малочнатаварная ферма “Хацілы”.

У складзе дэлегацыі прысутнічала і галоўны аграном гаспадаркі Надзея Міхайлаўна Кірплюк, якая напярэдадні была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З чаго прарасла прафесія

Яе бацька працаваў памочнікам машыніста ў Круляўшчызне, маці — бухгалтарам. Але На­дзейка больш часу выхоўвалася ў бабулі на Ушаччыне. Тая працавала даяркай, і дзяўчынка ўжо з першага класа дапамагала ёй на ферме. І ўсё не магла зразумець, як гэта не нарасціць на зямлі столькі корму, каб яго ўдосталь хапала жывёле. А самым любімым пахам для Надзі быў пах збажыны, які жніўнай парой разносіўся ад сушылак па ўсім наваколлі.

Але пра прафесію, звязаную з сельскай гаспадаркай, дзяўчынка не марыла. Вучылася добра і ў будучым бачыла сябе медыкам. Пераарыентаваў родны дзядзя, які працаваў у аблвыканкаме. “У краіне распрацоўваецца грандыёзная праграма развіцця сельскай гаспадаркі, — гаварыў. — Паступай у сельгасінстытут, і ў цябе будзе і перспектыва, і дастойная зарплата”. Надзея прыслухалася і здала дакументы ў Гродзенскі сельгасінстытут. На ўступных экзаменах атрымала адну чацвёрку і тры пяцёркі. Было гэта ў 1973 годзе.

Жанчына — не аграном?

У той час дзяўчат у сельгасінстытуты бралі неахвотна. “Са 125 чалавек на курсе нас было ўсяго 15, — успамінала Надзея Міхайлаўна. — Дэкан Вінаградава дзяўчат увогуле не цярпела і даводзі­ла нам: “Курыца — не птушка, жанчына — не аграном. Выходзьце замуж, нараджайце і выхоўвайце дзяцей. А ў полі няхай мужчыны гаспадараць”. І на экзаменах патрабавала так, што яе як агню баяліся. Пры размеркаванні выпускнікоў дэкан сваёй думкі не змяніла і раіла Надзеі: “Едзь у Паставы. Там шмат ваенных. Выйдзеш замуж — і навошта табе агранамія?”

І яна сапраўды трапіла на Пастаўшчыну, хаця практыку як выдатніца праходзіла ў знакамітых на ўсю краіну Самахвалавічах, Мажэйкаве. Але на Віцебшчыне ў той час не хапала 20 аграномаў. Накіравалі ў калгас імя Мічурына. І трэба ж было здарыцца, што ў першую яе пасяўную прама ў поле прыехаў міністр сельскай гаспадаркі. І засыпаў старшыню калгаса і агранома пытаннямі: пра папярэднікі, нормы высеву, унясення ўгнаенняў і г.д. Старшыня ці то не ведаў, ці то разгубіўся — маўчыць. А маладзенькая аграномка бойка адрапартавала на ўсё. Уражаны міністр тут жа даў даручэнне начальніку раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі: “Дайце гэтай дзяўчыне калгас!” А чаму б і не? На кіраўніцкую пасаду яна, вядома ж, не замахвалася, а вось пайсці намеснікам старшыні калгаса “Гігант” згадзілася.

— А ўнікла ў справы і зразумела: у гаспадарцы творыцца такое, што можна і пад суд трапіць, — успамінае Надзея Міхайлаўна тыя далёкія гады. — І я, як і прадказвала наш дэкан (смяецца — аўт.), пайшла замуж за вайскоўца. Жылі з Іванам у Паставах, дзевяць гадоў працавала на прыёме трасты на льнозаводзе.

Жыццёвыя выпрабаванні

Памерла Іванава маці, і яны мусілі вярнуцца ў Курты, каб не пакідаць аднаго 76-гадовага бацьку, які хадзіць мог толькі абапіраючыся на два кіёчкі.

— Дзевяць гадоў пражылі мы разам з ім, — расказвала Надзея Міхайлаўна. — Вельмі добры чалавек быў. Мяне родны бацька так не шкадаваў, як свёкар. А як любіў нашу дачушку Свету! У яе памяці дзядуля застаўся залатым чалавекам. І мой муж быў добрым вясковым хлопцам. А праслужыў два з палавінай гады ў Афганістане — вярнуўся зусім іншым. Да ўсяго, навалілася бяда — у два гады цяжка захварэў наш сынок. Паўтара года праляжала з ім у бальніцах, але выратаваць дзіця не ўдалося.

Сынок памёр. Непаўнагадовая дачка закахалася ў цыгана. Муж улёг у гарэлку. А ў навагоднюю ноч (наступаў 2000-ы), калі гаспадары адсутнічалі, дашчэнту згарэў іх дом і ўсё ў доме (падпаліла маладая дзяўчына-аднавяскоўка, каб замесці сляды крадзяжу, які ўчыніла). Але і гэта яшчэ не ўсё. Пакуль Надзея знаходзілася з сынам у бальніцы, яе муж знайшоў суцяшэнне з іншай жанчынай. Уяўляеце, колькі трэба было перажыць? “Злосці на Івана не трымаю, — кажа Надзея Міхайлаўна. — У яго ўжо другая сям’я. Мне галоўнае, што ў Светы ўсё добра склалася. Прайшло яе першае каханне. Закончыла інстытут замежных моў, выйшла замуж за немца, жыве ў Германіі. Ну а пра маё жыццё можна пісаць меладраму”.

Колькі птушанят у буслянцы?

У мінулым годзе ў ААТ “Хацілы-агра” сабралі з гектара па 52,3 цэнтнера збожжа, валавы збор склаў 8365 тон.

— Пра тое, што год будзе хлебным, я ведала ўжо з вясны, — гаварыла галоўны аграном. — Па народных прыкметах. Дык вось, калі ў бусліным гняздзе выводзіцца па 3-4 птушанят, то год абяцае быць багатым, а калі па 1-2 — да неўра­джаю. Птушкі нейкім чынам прадчуваюць, што не пракормяць малых, і лішнія яйкі выкідваюць з буслянкі.

Прыкметы прыкметамі, а праца працай. У Хаці­лах яна арганізавана высокаэфектыўна. У чым найперш заслуга дырэктара таварыства. “Што б там ні гаварылі пра характар нашага Вячаслава Іосіфавіча, а кіраўнік ён моцны, — расказвала Надзея Міхайлаўна. — І эканаміст таксама! А што дужа патрабавальны, дык так і павінна быць. І яго “каманда” не разляцелася — з кім з галоўных спецыялістаў пачынаў, з тымі і цяпер працуе. А колькі ў гаспадарцы зроблена! Калі адчуваеш, што цябе падтрымліваюць, тады і старацца хочацца. Хіба мала значыць ужо адно тое, што наша гаспадарка займаецца вырошчваннем элітнага насення збожжавых культур? А дзе ў раёне, акрамя як у нас, ёсць робатызаваная ферма? Добрую зернеачышчальную лінію пабудавалі. І свой камбікормавы завод у нас таксама будзе”.

Сама Н. М. Кірплюк з’яўляецца членам клуба вопытных аграномаў краіны. Як заўважае, не таму, што гэта ганарова, а каб даведацца нешта новае, карыснае і прымяніць у сябе. Летась ездзіла на доследныя ўчасткі ва Украіну, удзельнічала там у рабоце сімпозіуму. Асабіста ведае кіраўнікоў амаль усіх фірм, якія займаюцца пастаўкамі ядахімікатаў.

Любімая пара года для Надзеі Міхайлаўны — ранняя вясна. Калі ўсё прачынаецца і ажывае, калі прылятаюць шпакі. І наступае час выходзіць у поле сейбітам. А яно, поле, дае і сілы, і надзею, і жаданне ствараць.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 5

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39