Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Павел Станюш: «Чтобы сохранить прошлое, нужно строить будущее»

Павел Станюш: «Чтобы сохранить прошлое, нужно строить будущее»

Павел Радзівонавіч Станюш

Сённяшняга нашага суразмоўцу наўрад ці трэба прадстаўляць чытачам газеты. Павел Радзівонавіч Станюш працуе намеснікам старшыні райвыканкама. Курыруе будаўнічую і жыллёва-камунальную галіны. Яго можна сустрэць на будаўнічых пляцоўках і аб’ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на заводах і фермах, пасяджэнні штаба па надзвычайных сітуацыях і выязным прыёме грамадзян… Але наш рэдакцыйны праект “15 пытанняў ад “Пастаўскага краю” такі, што ў інтэрв’ю мы менш за ўсё гаворым пра вытворчыя справы, службовыя абавязкі, а стараемся раскрыць асобу чалавека.

— І ўсё ж першае пытанне — вытворчае: як дараслі да такой пасады?

— У Паставах я ўжо 25 гадоў. Працаваў майстрам, затым прарабам міжкалгасбуда. Адтуль перавялі намеснікам начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. У 2001-ым яго рэарганізавалі ва ўнітарнае прадпрыемства, і я стаў дырэктарам. 9 гадоў назад назначаны намеснікам старшыні райвыканкама.

— З чаго пачыналася Ваша біяграфія як будаўніка?

— Закончыў факультэт “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” Полацкага політэхнічнага інстытута, атрымаў прэстыжнае накіраванне — на будоўлю Ігналінскай АЭС. Было вельмі адказна і цікава. Калектыў у цэлым склаўся вопытны. Напрыклад, для начальніка нашага ўчастка гэта была ўжо чацвёртая па ліку будоўля АЭС. У яго падпарадкаванні — тысяча чалавек, ваенных і цывільных, 16 майстроў-прарабаў, што на ўзроўні цяперашняга трэста. І хоць папрацаваў я там усяго паўгода, але пачэрпнуў шмат карыснага. А праз паўгода прызвалі ў армію.

— Не лічыце, што паўтара года службы былі дарэмна патрачаным часам?

— Ні ў якім разе. Не шкадую ні аб адным дні. Трапіў служыць у Рыгу, у топагеадэзічны атрад. Гэта было карысна па спецыяльнасці, бо мы ў інстытуце вывучалі не толькі будаўніцтва, але і геадэзію. Асаблівасць атрада была ў тым, што амаль усе старшыя афіцэры пабывалі ў экспедыцыях у Антаркты­дзе. Было што паслухаць ад іх. Прываблівала сама Рыга. Паколькі я служыў старанна, рэгулярна атрымліваў кароткачасовыя водпускі. У горадзе жылі мае родзічы і сябры. Таму было з кім сустрэцца, наведаць цікавыя мясціны. Армейскія гады і цяпер успамінаюцца.

— А студэнцкія?

— Безумоўна! Асабліва буд­атрады. А выязджалі мы на будоўлі кожнае лета. І вельмі хацелася б пабываць там зараз, асабліва ў Сібіры. Напрыклад, узводзілі аб’екты ў Мегіонску, Ніжнявартаўску. Працавалі і на Пастаўшчыне — у 1982 годзе ў Кураполлі ўзводзілі жыллё, рамантавалі вытворчыя аб’екты. Для нас, студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта, такая практыка была вельмі карыснай. Я і сёння магу ўзяць у рукі любы будаўнічы інструмент і выканаць работу якасна.

— Ці захаваліся зносіны з сябрамі юнацтва?

— Не толькі юнацтва, але і дзяцінства. Са школьнымі сябрамі — нават больш. У розныя бакі разышліся дарогі маіх равеснікаў. Адны дасягнулі дастаткова высокага статусу ў грамадстве, іншых, на вялікі жаль, ужо няма на белым свеце, а нехта не саўладаў са сваімі слабасцямі…

Я неяк зрабіў для сябе выснову: чым больш добрых знаёмых — тым менш сапраўдных сяброў. У мяне яны, на шчасце, ёсць. І ёсць упэўненасць, што ў цяжкую хвіліну падставяць плячо. Як і я ім. Ды так і было. Калі паміралі бацькі, першымі раздзялілі маё гора сябры.

— Вашы родныя мясціны — гэта…

— Вёска Жукоўшчына Шаркаўшчынскага раёна. З дзяцінства быў знаёмы з будучай жонкай, сям’я якой жыла ў суседняй вёсцы, а потым пераехала ў нашу. Але школьнага кахання ў нас не было. Яно зарадзілася пазней, калі Галя ўжо вучылася ў Белдзяржуніверсітэце, дарэчы, на прэстыжным факультэце  прыкладной матэматыкі. Мы пажаніліся, калі яна была на апошнім курсе. Прапаноўвалі застацца на кафедры і займацца навуковай работай, але прыехала да мяне. Я на той час працаваў у міжкалгасбудзе. Пасля арміі на Ігналінскую АЭС не вярнуўся таму, што якраз здарылася аварыя ў Чарнобылі. Паўстала пытанне, быць ці не быць Ігналінскай. Кадры пачалі з’язджаць адтуль. Спачатку ў Паставах мы абуладкаваліся ў інтэрнаце, а праз два гады атрымалі двухпакаёвую кватэру, у якой жывём да гэтага часу.

— У народзе кажуць: мужчына павінен пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, выгадаваць сына. Выканалі план?

— Перавыканаў! У нас з Галяй два сыны. Жэня пайшоў маёй дарогай — закончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БНТУ, працуе прарабам у вельмі сур’ёзнай будаўнічай арганізацыі ў Мінску. Іван вучыцца на трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яго будучая спецыяльнасць — камп’ютарнае праектаванне, сістэма бяспекі. Ну, а наконт уласнага дома, то спадзяюся, што ў гэтым годзе справім наваселле. Праўда, будавалі яго доўга і цяжка, але ўжо заканчваем. Малады садок ля дома ўжо пладаносіць. А яшчэ ў нас там будзе шмат кветак, 20 кустоў руж ужо высадзілі.

— Дарэчы, пра кветкі. Заўсёды звяртаю ўвагу на мноства кактусаў на акне Вашага кабінета.

— Кактусы таму, што патрабуюць менш догляду. А кветкі я сапраўды люблю, з самага маленства. Іх заўсёды было шмат ля бацькоўскага дома ў вёсцы. Захапляецца кветкаводствам і Галя. У 2006 годзе я пабываў у службовай паездцы ў Галандыі. Колькі там кветак! Трапілі на кветкавы рынак — за адзін дзень не абысці ўвесь. Прыгажосць невыказная. Усе нашы накуплялі там насення агуркоў, памідор, я — толькі кветак. Яны вельмі адрозніваюцца ад нашых. Пасеялі, развялі — і цяпер маем “галандскія”.

— Ці можа што або хто расчуліць Вас да слёз?

— Напэўна, каб быў жанчынай, то такія слёзы праступалі б на вачах часта. Ну, а паколькі мужчына, то даводзіцца стрымлівацца. Ніколі нікому не зайздро­шчу, а вось радуюся за іншых шчыра, асабліва за малых дзетак. Іншы раз сядзіш на канцэрце, яны выбягаюць на сцэну, пачынаюць выступаць — і гэта такое замілаванне!

— А ці лёгка Вас вывесці з раўнавагі?

— Раней гэтага ўвогуле нельга было зрабіць. Цяпер здараецца. Напэўна, з гадамі псуецца характар (смяеццааўт.). А калі ўсур’ёз, то заўсёды хочацца абмяркоў­ваць тыя ці іншыя пытанні з кампетэнтнымі людзьмі. Але калі чалавек нічога не разумее ў справе і ўсё роўна ўпарта настойвае на сваім —  гэта выбівае мяне з каляіны. Раздражняе і неабавязковасць асобных выканаўцаў. Лічу: калі табе што даручылі — зрабі і далажы аб гэтым. Не атрымліваецца — прыйдзі, будзем разам шукаць шляхі вырашэння пытання. Такога не павінна быць, каб, даўшы заданне, увесь час кантраляваць, ці будзе яно выканана.

— Хто Вашы куміры ў жыцці?

— Па маім меркаванні, кумір — гэта нехта недасягальны, і я пра іх ніколі не задумваўся. А вось прыклады для пераймання, тыя людзі, на якіх хацелася б раўняцца, былі. Можа, мне шанцуе, але па жыцці атрымлівалася так, што заўсёды даводзілася працаваць пад кіраўніцтвам талковых лю­дзей. Гаворачы пра будаўніцтва, у Паставах гэта Яўгеній Іванавіч Чарэнка, Іван Сігі­змундавіч Далецкі, Уладзімір Андрэевіч Раманенкаў. У сэрцы засталася глыбокая ўдзячнасць кожнаму з іх.

— Ці часта даводзіцца адстойваць сваю думку?

— Часта, хаця гэта не заўсёды ўдзячная справа. Іншы раз, зыходзячы з жыццёвага вопыту, адчуваю, што адстойваць сваю думку дарэмна, таму не варта псаваць сабе нервы і “заводзіць” апанента. Здараецца, што маё меркаванне не супадае з пазіцыяй кіраўнікоў тых ці іншых арганізацый, на нарадзе можам і на павышаным тоне выказацца. Але ўсё гэта на карысць справе, злосці адзін на аднаго не трымаем.

— Як Вы ставіцеся да ­кар’ерыстаў?

— На маю думку, імкненне зрабіць кар’еру павінна прысутнічаць у кожнага. Але адна справа, калі чалавек паставіў сабе за мэту нечага дабіцца і імкнецца да гэтага сваёй працай, вопытам, стажам, і зусім другая, калі рвецца да пасады, расштурхоўваючы іншых локцямі, вобразна кажучы, ідзе па галовах. І становіцца вельмі сумна, калі менавіта такі “кадр” атрымлівае перавагу.

— Вы сябруеце са спортам? І ўвогуле, як адпачываеце?

— У школе і ў інстытуце ўдзельнічаў ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах. Прыязджаючы на канікулы, выступаў за гонар сельскай каманды. І зараз для свайго задавальнення магу стаць і на канькі, і на лыжы. Праўда, летась у «Беларускай лыжні» не ўдзельнічаў — падвяло здароўе. А вось у ліку балельшчыкаў з жонкай былі. Дарэчы, не прапускаем і ніводную валейбольную гульню, якія праходзяць на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, хварэем і за футбалістаў, так бы мовіць, балельшчыкі са стажам.

Вельмі люблю рыбалку, у тым ліку і зімовую. Заахвоціў да яе і жонку. Прычым заўважу, што навічкам шанцуе: колькі б ні налавіў рыбы, а самую большую ўсё роўна вывудзіць Галя. А яшчэ яна вельмі прыгожа вышывае. Мы захавалі і ўсе вышыўкі маёй мамы. Калі ўвойдзем у новы дом, яго сцены ўпрыгожым вышыўкамі.

— Вы заўважылі ў размове, што ў душы былі, ёсць і застаняцеся будаўніком. Тады скажыце, калі ласка, чаму людзі так любяць наракаць на работу будаўнікоў?

— Таму што гэта тая галіна, дарэчы, як і педагогіка, медыцына, у якой «усе ўсё ведаюць». А колькі людзей — столькі і меркаванняў. Я скажу так: калі параўнаць якасць будаўнічых работ сёння і яшчэ пяць гадоў назад, то зроблены вялікі крок наперад. Найперш у тым, што выкарыстоўваюцца новыя матэрыялы, якія дазваляюць выканаць адну і тую ж аперацыю на ўзровень вышэй.

У будаўнічай галіне працуе нямала сапраўдных прафесіяналаў, хаця ў цэлым праблема кадраў існуе. Ні з Віцебска, ні з Мінска будаўнікі да нас ехаць не жадаюць, увесь цяжар работ прыпадае на АБП «Рассвет Пастаўскі». А паглядзіце, колькі жылля і аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ўзведзена!  Вось і літаральна на днях здалі ў эксплуатацыю выдатны жылы корпус на 105 месцаў Дунілавіцкага дома-інтэрната. У Паставах узводзіцца сырны цэх — практычна новы завод. Грандыёзная будоўля разгортваецца на льнозаводзе. І гэта пры тым, што ўсё больш цяжкасцей з фінансаваннем. Але як бы складана ні прыходзілася, будаўнічая галіна развіваецца. Я лічу так: каб захаваць мінулае, трэба будаваць будучае.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Іны Сняжковай.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 26

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 30

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32