Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мастер кузнечного дела

Мастер кузнечного дела

Здаўна самымі паважанымі і запатрабаванымі людзьмі на вёсцы былі кавалі. Існавала кузня і ў Навасёлках. У васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя  разам з сям’ёй сюды пераехаў з Докшыцкага раёна  Гілярый Часлававіч Юндзель. Склалася так, што ён у асноўным працаваў слесарам, а потым асвоіў і кавальскую справу. Некаторыя лічылі гэты занятак дзівацтвам. Маўляў, машынна-трактарны парк папаўняецца новай тэхнікай і агрэгатамі, у тым ліку замежнымі, так што кавальскі молат  не спатрэбіцца. Але кіраўніцтва і спецыялісты гаспадаркі лічылі, што кузню закрываць нельга, тым больш знайшоўся чалавек з прызваннем каваля.

— З таго часу прайшло шмат гадоў, — гаворыць Гілярый Часлававіч. — На камбайнах, трактарах цяпер камп’­ютары, вельмі дасканалыя сеяльныя і іншыя агрэгаты, але кузню не абмінаюць ні механізатары, ні рамонтнікі. Асабліва шмат клопатаў падчас сяўбы, нарыхтоўкі кармоў, уборкі збожжавых. Ды і зімой, калі ідзе рамонт тэхнікі, у кузні бывае горача.

“Дыхае” горн, да чырвонага распальваючы каменны вугаль, не бяздзейнічаюць пнеўматычны молат і “гільятына”. Але часцей за ўсё Гілярый Часлававіч бярэ ручны молат, які, як і кавадла, надзейна служыць шмат гадоў. Кожны ўдар каваля па метале дасканалы, упэўнены, разлічаны. Таму і не бывае браку ў рабоце. А ён не толькі адраджае  лемяшы, дыскі, зубы і  іншае, але і сам многае вырабляе і рамантуе.

Працу ветэрана сельгасвытворчасці (Г. Ч. Юндзель заслужыў права на льготную пенсію тры гады назад) у адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай” заўсёды цэняць і адзначаюць. Летась, напрыклад, ён быў адзі­ным прадстаўніком сваёй прафесіі на свяце работнікаў сельскай гаспадаркі, якое праходзіла ў Паставах. А гэта таксама пра многае гаворыць. На адпачынак у бліжэйшы час Гілярый Часлававіч не збіраецца. Сілы яшчэ ёсць, як і жаданне працаваць, прыносіць карысць калектыву, якому аддадзена больш за палову жыцця.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30