Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рита Шилей: «Без фотографии жить уже не могу» (+ галерея фото)

Рита Шилей: «Без фотографии жить уже не могу» (+ галерея фото)

Рыта Шылей

У фатографаў асаблівы светапогляд: яны бачаць незвычайнае ў звычайным, геніяльнае — у простым, вечнае — у імгненным. Нібыта дзеці, штодня знаходзяць у жыццёвых буднях прыгожае, цікавае, новае. Там, дзе іншыя стрымгалоў праносяцца міма, яны спыняюцца.  І не таму, што ў іх ёсць на гэта час: проста не могуць не спыніцца.

Такіх людзей на Пастаўшчыне нямала. Іх фотаздымкі часта ўпрыгожваюць старонкі раённай газеты. Сёлета мы раскажам чытачам “ПК” пра мясцовых аматараў фатаграфіі і іх творчасць падрабязней.

Нашу новую рубрыку “Фотапогляд” адкрывае маладая пастаўчанка Рыта Шылей. Абаяльная, шчырая, эмацыянальная, яна ўкладае душу ва ўсё, чым займаецца. У тым ліку і ў фатаграфію…

—            Рыта, калі пачалося тваё творчае “паляванне” на кадры?  

—            Фатаграфія прыйшла ў маё жыццё дзякуючы кіраўніку ваенна-спартыўнага клуба “Азімут” Сяргею Генадзьевічу Сядых. Яшчэ падлеткам хадзіла з ім у паходы, захаплялася яго фатаграфічным майстэрствам. Тады і ўзнікла жаданне фатаграфаваць сяброў, наваколле, рабіць гэта якасна. Магчымасці купіць фотаапарат не было: тата рана памёр, маці гадавала мяне адна, сродкаў на ўсё не хапала. Запаветная мара здзейснілася на дваццацігоддзе: мой каханы падарыў плёначны фотаапарат “Рэкам”. Якое гэта было шчасце!

—            Якімі былі першыя сюжэты?

—            Пачынала, як і ўсе, з элементарнага — кропелек, кветачак, захаду сонца… Новы этап у творчасці пачаўся пасля знаёмства з пастаўскім фатографам Андрэем Мацурам (зноў жа дзякуючы Сяргею Генадзьевічу). Я паказала яму каля пяцідзесяці сваіх работ. Геніяльнымі ён іх не палічыў, але адчуў маю душу, бачанне. Параіў развівацца, шукаць сябе ў новых тэмах.

—            Якія з іх твае любімыя?

—            Мне найбольш падабаецца сацыяльная, псіхалагічная фатаграфія. Вельмі па душы тэма вёскі і старых людзей — такіх здымкаў у мяне шмат і яны аб’яднаны ў серыю “Уходящие взгляды”. Нядаўна я выстаўляла яе на партале www.tut.by у праекце “Фота аднаго дня”. Перад сабой ставіла мэту не работы паказаць, а прыцягнуць увагу да праблемы вымірання вёсак. Мяркуючы па водзывах і каментарыях, задуманае атрымалася.

—            Дзе шукаеш герояў сваіх здымкаў?

—            Паўсюль. Саджуся ў машыну, пальцам у карту — і паехала. Фатаграфую з сябрамі, але больш люблю гэта рабіць адна, цалкам акунаючыся ў наваколле.

—            Хто твой галоўны крытык?

—            Мне вельмі важна меркаванне родных. Першы крытык — муж. Здымкі паказваю маці, свекрыві. Прыношу іх на “суд” Андрэю Мацуру. Хаця лічу, што мужчынскі і жаночы погляд на фатагрфію вельмі адрозны. Для мяне не такія і важныя тэхнічныя бакі здымкаў, галоўнае, каб яны выклікалі эмоцыі.

—            Ёсць сярод тваіх здымкаў любімыя?

—            Так. Адзін з іх — павуцінка на ўсходзе сонца. Проста вельмі запаў у душу момант, калі яго фатаграфавала. Памятаю, як прачнулася ў 5 гадзін раніцы, чакала ўсходу. І вось — першыя промні сонца ажыўляюць наваколле, прырода набірае сваю моц. Незабыўныя ўражанні!

—            Для таго, каб рабіць выдатныя здымкі, ці трэба мець прафе­сійны фотаапарат?

—            Зусім не. Я часта чую: у цябе дарагі фотаапарат, значыць, ты абавязана здымаць шэдэўры. Але здымае не тэхніка, а чалавек. Калі ў цябе ёсць бачанне, выдатныя кадры можна зрабіць і з дапамогай “мыльніцы” і нават мабільнага тэлефона. Галоўнае, каб яны былі жывымі, арыгінальнымі.

Я заўсёды стараюся падыходзіць да фатаграфіі нестандартна. Нават вясельная фатаграфія для мяне — не камерцыя, а пошук сябе. Люблю, каб усё было не па шаблоне, каб нявесты не абдымалі бярозы, а жаніхі не цалавалі рукі сваім абранніцам. 

—            Што натхняе?

—            Найбольш — трохтыднёвыя сплавы па рацэ на плытах. Іх у маім жыцці было ўжо дзевяць. Такія паходы максімальна яднаюць з прыродай, дораць унутраную гармонію. У іх я найбольш адпачываю ад думак, будзённых праблем. Калі вяртаюся з такіх паходаў, зусім па-іншаму пачынаю глядзець на свет і на сваё жыццё.

Паходы далі матэрыял для маёй персанальнай выставы “Крокі па зямлі”. Яна ладзілася ў лістападзе мінулага года ў раённым краязнаўчым музеі і была прысвечана 30-годдзю ваенна-спартыўнага клуба “Азі­мут” і 55-годдзю яго нязменнага кіраўніка Сяргея Генадзьевіча Сядых. Гэты чалавек адыгрывае выключную ролю ў маім жыцці, з’яўляецца маім духоўным настаўнікам.

—            Гэта выстава не адзіная ў тваёй творчай “кар’еры”…

—            Сапраўды. Два гады назад у Паставах быў створаны фота­клуб “Святласіла”, старшынёй якога з’яўляецца Андрэй Мацур. У 2011 годзе мы арганізавалі выставу “Была зіма”. Тады я вельмі хвалявалася: свае работы грамадскасці паказвала ўпершыню. Несумненна, першая выстава стала самай запамінальнай.

У мінулым годзе фотаклуб прадставіў на суд гледачоў яшчэ адну экспазіцыю “Час, дараваны нам”. Гэта выстава стала для мяне свое­асабівым вынікам фатаграфічнай працы за апошнія гады. Вельмі хвалююча, але і ганарова было прэзентаваць яе ў народным фотаклубе “Мінск”. Хацелася  пачуць меркаванне пра работы мэтраў беларускай фатаграфіі. Не абышлося без крытыкі, але яна была канструктыўнай і стала для мяне выдатным урокам, стымулам працаваць лепш.

—            Рыта, чым захапляешся, акрамя фатаграфіі?

—            Пасля дэкрэтнага водпуску “захварэла” турызмам. Атрымала прапанову працаваць у Цэнтры турысцкіх паслуг. Гэта работа адкрыла ўва мне неверагодную цікавасць да гісторыі, асабліва роднага краю. Перачытала шмат кніг, шмат дзе пабывала. Яшчэ больш пераканалася ў тым, наколькі моцна люблю сваю краіну і асабліва Паставы. Адкуль бы ні вярталася, лавіла сябе на думцы: мой горад самы лепшы, самы любімы. Ніколі не імкнулася ў вялікі горад, я тыповы правінцыял.

—            Якія маршруты самыя прыцягальныя?

—            Па роднай Пастаўшчыне. Камаі, Лучай, райцэнтр — заўсёды, нібы ўпершыню, захапляюся веліччу архітэктуры, навакольнай прыгажосцю. У сваю работу ўкладваю максімум душы, пачуццяў. Ад эмоцый часта і расплакацца магу. Таму заўсёды адмаўляюся ад маршрутаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Я яшчэ толькі рыхтую матэрыял, а ўжо перахвалююся, сплачуся. Памятаю, як не змагла стрымаць слёз у Хатыні. Вайна непасрэдным чынам закранула маю сям’ю, і мне вельмі балюча пра яе расказваць.

—            Давай лепш пагаворым пра прыемнае. Пяць месяцаў назад ты ў другі раз адчула шчасце мацярынства. Гэта змяніла твой фотапогляд?

—            Пакуль яшчэ не разабралася. Хаця новы твар на здымках, несумненна, з’явіўся (шчасліва ўсміхаецца — аўт.). Але на фатаграфію часу застаецца менш за ўсё. Выходзіш, бывае, на вуліцу, бачыш казачную зімовую прыгажосць — і аж пяткі трасуцца, як хочацца ўзяць у рукі фотаапарат і пабегчы куды далей! Але пакуль увесь час прысвячаю дачушцы, фатаграфія на другім плане. Хаця новых планаў, ідэй з’яўляецца шмат. Пакуль іх рэалізую толькі ў… снах — мне вельмі часта сніцца, што я фатаграфую!

— Дзе яшчэ праяўляецца твая творчасць?

— У выхаванні дзяцей. Старэйшая дачка Даша (ёй 8 гадоў) ужо сама і сфатаграфаваць, і папазіраваць умее. Малюе таксама выдатна.

— Усё ж такі фатаграфія — гэта тваё хобі або неад’емная частка жыцця?

— Не, без фатаграфіі я ўжо жыць не магу. Выходжу на вуліцу — і падсвядома шукаю кадры, цікавыя моманты. Я не магу стаяць на месцы, мне трэба рухацца наперад.

—  Дзякуй за адказы! Поспехаў табе ў жыцці і тваёй любімай справе!    

Галерэя 1.

Галерэя 2.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Рыты ШЫЛЕЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 50

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 81