Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

О целебной силе прополиса

О целебной силе прополиса

Вайцех Антонавіч Сямашка з вёскі Ляхаўшчына амаль 50 гадоў займаецца развядзеннем пчол і ведае пра іх, напэўна, усё. Я папрасіў расказаць яго пра лекавыя ўласцівасці пропалісу.

— Што такое пропаліс?

— Пропаліс — пчаліны клей, смолка, прадукт апрацоўкі пчоламі сма­лістых рэчываў расліннага паходжання. Упершыню пра яго гаючыя ўласцівасці ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах старажытнага Егіпта. Нават паэты не раз услаўлялі моц гэтага “пчалінага бальзаму”. А вось у пачатку ХХ стагоддзя яго выцеснілі з афіцыйнай медыцыны іншыя антымікробныя сродкі. Але сёння ён па сваёй папулярнасці з’яўляецца адным з лідараў у народнай медыцыне. Ад хімічных антыбіётыкаў пропаліс адрозніваецца тым, што да яго мікраарганізмы прыстасавацца не могуць.

Ад таго, якія дрэвы і расліны знахо­дзяцца ў зоне лёту пчол, залежыць колер пропалісу. Калі пераважае сасна і елка, ён будзе цёмна-зялёным, а калі дрэвы лісцевых парод, то карычневым або жоўта-шэрым. Пропаліс мае даволі стойкі прыемны пах таполевых пупышак, мёду і воску, пры спальванні пахне ладанам, добра раствараецца ў спірце, гаркаваты на смак. Больш за ўсё пчолы прыносяць яго ў вулей у канцы лета і  пачатку восені. Летам пропаліс мяккі і ліпкі, а пры паніжэнні тэмпературы становіцца цвёрдым.

— І колькі за сезон такога “бальзаму” можа сабраць пчаліная сям’я?

— Каля 40-60 грамаў, і выкарыстоўвае яго як будаўнічы матэрыял: каб звузіць уваход праз лёткі, заклеіць розныя шчыліны, што спрыяе захаванню цяпла. Пропаліс саскрабаюць стамескай ці нажом з дошчак столі, фальцаў і верхніх брускоў рам. Пчалаводы робяць спецыяльныя рашоткі, каб сабраць больш пропалі­су. Яго ачышчаюць, складваюць у полі­этыленавыя пакеты і захоўваюць у цёмным памяшканні пры тэмпературы плюс 5-10 градусаў. У халадзільнік ставіць нельга. Калі ўмовы захоўвання выконваюцца, то пропаліс не губляе свае лекавыя ўласцівасці на працягу 5 гадоў.

— Цікава, з чаго складаецца пропаліс?

— У ім маецца сумесь смол і бальзамаў (да 55%), эфірны алей (каля 10 %), воск (каля 30%), кветкавы пылок (5%), а таксама бальзамы і дубільныя рэчывы, мноства арганічных рэчываў і мінеральных элементаў, вялікая колькасць вітамінаў, бензойная і кававая кіслоты, глюкоза, фруктоза, біяфлаваноіды, шэраг іншых злучэнняў.

Пропаліс уваходзіць у склад самых высакаякасных лакаў. Упершыню выкарыстаў пропаліс пры вырабе сваіх знакамітых скрыпак славуты Страдывары.

— А як ён выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне?

— Пропаліс станоўча ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму: зніжае артэрыяльны ціск, танізуе сардэчную мышцу, узмацняе яе кровазварот, нармалізуе ўзровень халестэрыну, змяншае згусальнасць крыві. Мае ён і процімікробныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя ўласцівасці. Таксама выкарыстоўваецца для лячэння апёкаў, мазалёў, ран, язваў. Анестэзіруючая сіла 0,25-працэнтнага спіртавога раствору пропалісу пераўзыходзіць дзеянне навакаіну.

У якасці агульнаўмацавальнага сродку пропаліс можна прымяняць з малаком. 200-250 грамаў сырадою трэба давесці да кіпення і дадаць 10 грамаў здробненага пропалісу. Потым яшчэ раз пры пастаянным памешванні давесці да кіпення, каб атрымалася аднародная маса, якую трэба прафільтраваць. Прымаць рэкамендуецца па 50-100 грамаў раз у дзень у цёплым выглядзе.

Пры болі ў спіне да хворага месца прыкладзіце тонкую пласцінку з разагрэтага пропалісу. Пры зубным болі трымайце кавалачак пропалісу велічынёй з гарошыну каля кораня хворага зуба. У народзе сцвярджаюць, што глог з пропалісам можа перамагчы атэрасклероз. У роўнай колькасці вазьміце настой пладоў глогу і 10-15-працэнтны экстракт пропалісу. Ужываць сумесь трэба па 25 кропель тры разы на дзень за паўгадзіны да яды пры гіпертаніі, атэрасклерозе, ішэмічнай хваробе сэрца, галавакружэннях, парушэннях сну. Пры парадантозе рэкамендуецца 20-працэнтным спіртавым экстрактам пропалісу ( 20 кропель на шклянку вады) двойчы на дзень паласкаць ротавую поласць.

Пропаліс — лекавы сродак моцнага ўздзеяння. Таму да яго лепш прывыкаць на працягу тыдня. Калі хвароба адступі­ла, надышла палёгка, то мэтазгодна паступова зніжаць ўжыванне пропалісу.

Гутарыў Юрый КАТОВІЧ

 няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 31

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 63

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 54

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 69