Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жизнь в деревне: и польза, и удовольствие

Жизнь в деревне: и польза, и удовольствие

Інта нарадзілася і вырасла ў Паставах. Працоўную біяграфію пачынала на заводзе “Беліт”. А калі скарацілі, спрабавала сябе ў розных сферах: вучылася на прадаўца, повара, кулінара, пэўны час стаяла на ўліку ў цэнтры занятасці. Цяпер працуе на Пастаўскім мэблевым цэнтры, муж — на ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А жыць Інце пастаянна хацелася на хутары, мець сваю гаспадарку і экалагічна чыстыя прадукты харчавання, дыхаць свежым паветрам, адчуваць свабоду. Прастора яе вабіла заўсёды.

Пакуль дочкі Віка і Юля былі малыя, разумела, што ажыццявіць мару не ўдасца: у горадзе на месцы дзіцячы садок, школа. Калі непрацяглы час працавала ў школе-інтэрнаце, тады з мужам Валерыем узялі пад сваю апеку яшчэ і адзінаццацігадовага Ілью. Хлопчык палюбіў новую сям’ю, дочкі Філатавых сталі яму сёстрамі.

Цяпер у Вікі і Іллі свае сем’і, у якіх падрастаюць Максім і Ангелінка, Юля вучыцца ў Мінску ў медыцынскім кале­джы. А Інта з Валерыем купілі сабе домік за дзесяць кіламетраў ад Пастаў — у Пятрагах, пачалі абзаводзіцца гаспадаркай, атрымліваць ад яе не толькі прадукты харчавання, але і задавальненне, наталяцца спакоем.

— Козаў мы трымалі і ў горадзе, — расказвала Інта. — Іх малако вельмі карыснае, асабліва дзецям. Ёсць каза і тут. Казла аддалі ў “Салаўіны гай”. У наступным годзе ў нас будзе і кароўе малако. Летась кіраўніцтва ААТ “Сцяг Перамогі-агра” пайшло нам насустрач і прадало маленькую цялушачку. Гадуем, вывучаем яе звычкі. На вёсцы не абысціся без тэхнікі. Мінулым летам накасілі сена, высушылі, а прывезці няма на чым. Насілі на плячах, цягалі на поліэтыленавай плёнцы, і душа балела: а калі дождж — уся праца будзе дарэмнай. Таму набылі невялікі трактар з прычапным інвентаром. Вельмі ўдзячны жанчыне са Старога Двара за тое, што з разуменнем аднеслася да нашага становішча, прадала ў растэрміноўку, пачакала канчатковы разлік. З трактарам сёлета ўжо будзе лягчэй упраўляцца з агародамі і сенакосам.

На падвор’і Філатавых трое дарослых в’етнамскіх свіней, пятнаццаць парасят, авечка. А колькі разнавіднасцей курэй! Цацаркі, бухматаногія, з пышнымі грабянямі, голымі шыямі, пеўнік-фенікс, а таксама  качкі, гусі. Дзе толькі хто з членаў сям’і ўбачыць новую пароду хатняй птушкі, так і набываюць. Купілі інкубатар. Хутка будуць выводзіць у ім куранят.

Жизнь в деревне: и польза, и удовольствие

— Унукі прыязджаюць да нас, як у заапарк, — расказвала Інта. — Вельмі любяць назіраць за жывёлай і птушкамі, кормяць іх. Тут прастора. Дом стаіць воддаль ад вуліцы, таму гуляць ля яго дзецям бяспечна. Мы і старэйшай дачцэ побач домік купілі. Яны прыяз­джаюць на выхадныя і святочныя дні, запрашаюць да сябе сяброў. Даўнейшая мэбля, руская печка грэюць душу. Летам дзеці шмат дапамагаюць па гаспадарцы, зімой вольнага часу больш. Новы год, напрыклад, я ў Вікі ў горадзе сустракала: муж быў на рабоце, зяць у нарадзе. А 1 сту­дзеня ўсе разам прыехалі ў Пятрагі, пасвяткавалі, феерверкі запусцілі. І мы нікому не перашкаджалі, і нам ніхто.

У вёсцы жыве каля дзесяці чалавек, усе сталага ўзросту. Ёсць некалькі дачнікаў, яны час ад часу прыязджаюць, часцей летам. А Філатавы — пастаянныя жыхары. Інта з Валерыем працуюць у розныя змены, таму жывёла заўсёды накормленая. Маюць шмат планаў на будучае. Не ўсё, праўда, удаецца так, як задумаеш. Але яны імкнуцца. “Калі захацець, усяму можна навучыцца”, — падвяла вынік Інта.

Знаёмыя Філатавых па-рознаму аднесліся да іх рашэння: маўляў, пакінулі кватэру ў горадзе, жывуць без выгод, ды яшчэ гаспадаркай сябе абцяжарваюць. А Інта і Валерый ад жыцця ў вёсцы атрымліваюць і карысць, і задавальненне.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 35

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 64

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 56

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 70