Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Калі на святкаванні юбілею нашага калегі Пятра Пятровіча Курыловіча яго радня з Варапаева зымправізавала віншаванне ад цыганскага табара і прыпаднесла ў якасці падарунка на вялікім падносе мяшэчак з золатам, то не ўсе зразумелі, што гэта… торт. Усё выглядала так натуральна: і мешкавіна, і латкі на мяшку. А пакаштавалі — смаката! У маіх знаёмых на дзень нара­джэння васьмігадоваму хлопчыку-футбалісту ўручылі торт-мяч, а пяцігадоваму пляменніку на імяніны — вялікую машыну-торт. Дзе ж выпякаюць такія дзівосы?

Фантазия творит чудеса!

Оля Заруба

І вось я заходжу па ўказаным адрасе ў Варапаеве. Гаспадыня кватэры Оля Заруба, даведаўшыся, што я з раённай газеты, бянтэжыцца:. “Мне лепш торт спячы, чым пра сябе расказваць”.

Вывучыцца на кулінара ёй параі­ла маці. Дзяўчына закончыла Полацкі гандлёвы тэхнікум, цяпер працуе ў кулінарным цэху ў Варапаеве.

— Прафесія вельмі падабаецца, — расказвала. — Я так захапілася выпечкай! Адно засмучае, што цэх наш не развіваецца, а звужаецца. Затое дома ў вольны час даю волю фантазіі. Многаму новаму навучылася, пакуль была ў водпуску па доглядзе за малодшым сынам Антошкам. Цудоўная рэч — камп’ютар. З яго дапамогай, можна сказаць, атрымала яшчэ адну адукацыю, завяла шмат сяброў-аднадумцаў у розных куточках былога Саюза. Абменьваемся рэцэптамі, формамі афармлення і ўпрыгажэння. Колькі таленавітых людзей ёсць ва Украіне! Там існуюць асобныя традыцыі выпечкі тартоў да розных свят. Вучуся ў іншых, фантазірую сама.

Оля адкрывае ў камп’­ютары папку з фотоздымкамі сваёй выпечкі. Чаго тут толькі няма! Ні ў адным торце не паўтараецца афармленне. Вось яркія, прыгожыя вясельныя розных памераў, юбілейныя — у залежнасці ад прафесіі імянінніка або ад сітуацыі віншавання, для дзяцей — у выглядзе цацак, торт-клубніца, карабель і шмат якіх ін­шых. Оліна выпечка — сапраўднае мастацтва. Колькі тут творчасці і фантазіі!

— Выпякаю не вельмі часта, — расказвае Оля. — Не ма­гу адмовіць сяб­рам або добра знаёмым. На ўсё патрэбны час. А яго не хапае. Працую па зменах. Шмат увагі патрабуюць сыны: сямігадовы Ванечка і трохгадовы Антошка, у кватэры вядзём рамонт, летам у панадворку хочацца прыгажосць навесці, агарод у парадку трымаць. Але калі займаюся выпечкай — адпачываю душой. У афармленні кожны раз хочацца прыдумаць штось­ці новае і арыгінальнае. Мае тарты паляпшаюць святочны настрой, прыносяць радасць. Чаму не старацца?


Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Фантазия творит чудеса!

Анна АНІШКЕВІЧ.

 Фота з архівы Вольгі Заруба. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 51

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 51

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 86