Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жить или не жить?

Жить или не жить?

На жаль, гэта абсурднае пытанне ўсё часцей узнікае ў жыхароў Пастаўшчыны. Пра гэта сведчыць статыстыка: у мінулым годзе ў раёне здзейснена рэкордная за апошнія гады колькасць самагубстваў — 23. 

Якія прычыны суіцыдаў? Ці можна іх прадухіліць? На гэтыя пытанні 27 снежня за «круглым сталом» у райвыканкаме шукалі адказы нарколаг Пастаўскай ЦРБ Жанна Папова і псіхіятр Рустэм Крыніцкі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч, ксёндз-дэкан, пробашч пастаўскага касцёла Анджэй Возьняк, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Анкудовіч, першы сакратар райкама БРСМ Іна Кацейка, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Наталля Трыфанава і псіхолаг прафтэхкаледжа Вольга Талайка. Вяла «круглы стол» начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Мікалаеўна Чаплінская.

Лічбы для роздуму

Першай выступіла Жанна Папова. Яна агучыла лічбы і факты, над якімі нельга не задумацца.

—      Па колькасці суіцыдаў Пастаўшчына разам з Оршай “лідзіруе” ў вобласці, — адзначыла яна. — 23 самагубствы — гэта вельмі многа. Для параўнання: у 2011 іх было 14. Страшна і тое, што 15 самазабойцаў — людзі працаздольнага ўзросту. Здавалася б, жыві, працуй, будзь карысным для сям’і і дзяржавы. А мы іх губляем.

Найбольшая колькасць суіцыдаў здзейснена на Варапаеўшчыне — 4, Навасёлках-1, Лынтупшчыне, Дунілаўшчыне — па 3, Камайшчыне — 2. У Паставах паквіталіся з жыццём 5 чалавек. Як ні дзіўна, але год ад году найбольш суіцыдаў прыпадае на май-чэрвень. Яшчэ адна заканамернасць — мужчыны на крок у бездань асмельваюцца значна часцей, чым жанчыны. У мінулым годзе прадстаўнікоў моцнай паловы сярод самазабойцаў было 20 (87%).

Трагедыя можа адбыцца і ў добранадзейнай сям’і, калі там пачынае панаваць непаразуменне. Мы часта гаворым рэзка, эмацыянальна, не чуем блізкіх, або ў нас няма для гэтага часу. А яны папярэджваюць, просяць пра дапамогу.

На шчасце, каля 40 чалавек (а гэта вельмі многа!) выратавана — псіхалагічна хворыя людзі былі заўважаны своечасова. Але яны — сігнал пра вялікую бяду ў нашым грамадстве. І з ёй трэба змагацца.

Суіцыд — гэта дэзерцірства

—      На жаль, грамадства страчвае духоўны стрыжань. Людзьмі авалодвае найцяжэйшы грэх — гордасць, — разважаў протаіерэй Валерый Пашкевіч. — Чалавек усё часцей любіць толькі сябе, нікога вакол не заўважаючы. Калі з’яўляюцца цяжкасці, ён не жадае быць пакорным Богу, у цяжкую хвіліну звяртацца менавіта да Яго.

Сучасная моладзь мала ведае Закон Божы. З малых гадоў яе трэба вучыць любові да Айца і ўсіх лю­дзей. Менавіта праз гэта можна атрымаць простыя адказы на, здавалася б, складаныя пытанні. Пра гэта трэба казаць у школах, асабліва ў старэйшых класах. Толькі такім чынам мы можам агарадзіць падлеткаў ад бездані, вар’яцтва, чым, несумненна, з’яўляецца суіцыд. Яго я лічу дэзерцірствам — тая ж здрада Богу, родным людзям, краіне.

Сёння зло наступае з усіх бакоў. Тым не менш трэба жыць годна, цярпліва несці свой крыж, заўсёды працягваць руку бліжняму. Трэба настройваць людзей на дабрыню, любоў.

Грэх выкараніць можна. Для гэтага існуе споведзь, малітва. Галоўная задача — дастукацца да сэрцаў. Таму для вырашэння праблемы суіцыдаў трэба як мага часцей арганізоўваць рэлігійныя сустрэчы, абмяркоўваць праблемы. Практыка паказвае, што яны даюць плён, — сказаў айцец Валерый.

Яго падтрымаў і ксёндз Анджэй Возьняк. Ён адзначыў, што каталіцкі касцёл заўсёды ішоў, ідзе і будзе ісці насустрач у арганізацыі духоўных мерапрыемстваў.

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць

Удзельнікі “круглага стала” выказвалі розныя прапановы па вырашэнні праблемы суіцыду: праводзіць у сельскіх Саветах сустрэчы са спецыялістамі, арганізаваць прагляд дакументальных фільмаў, распаўсюджваць наглядныя сродкі (напрыклад, буклеты).

Але якая прафілактычная работа ні праводзілася б, жыццё — уласнае і блізкіх — у нашых руках. Яго фарбы залежаць ад нашых думак, слоў, учынкаў.

“Мы ў сілах змяніць свет да лепшага”, — паставіла кропку ў размове за «круглым сталом» Галіна Мікалаеўна Чаплінская.

Іна СНЯЖКОВА.     

Вас пачуюць. Па телефоне даверу

Адміністрацыя ўстановы аховы здароўя “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца” інфармуе, што экстранная псіхалагічная дапамога аказваецца па наступных “тэлефонах даверу”:

Віцебск     8-0212-54-90-24 — кругласутачна;

Полацк      8-+375 214-43-22-20 — з 8.00 да 20.00;

Наваполацк  8-+375 214-37-13-75 — з 8.00 да 17.00;

Мінск:  для дарослых 8-017-290-44-44 — кругласутачна,  8-017-290-43-70 — кругласутачна;

для дзяцей і падлеткаў 8-017-315-00-00 — кругласутачна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31