Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

События, которые вдохновляют. В Поставах состоялся рождественный утренник (+ фото)

События, которые вдохновляют. В Поставах состоялся рождественный утренник (+ фото)

— Толькі што мы сустракалі новы, 2013-ы, год. А што ж азначаюць гэтыя лічбы? Адказ такі: яны падзялілі гісторыю чалавецтва на два перыяды — да Раства Хрыстова і пасля Раства. І пажаданне само сабою напрошваецца, каб Хрыстос нарадзіўся ў кожным сэрцы і каб наша жыццё таксама падзялілася на ранейшае і тое, што наступіла з сённяшняга дня, каб мы сталі бачыць праблемы не толькі свае, але і сваіх блізкіх. І тады свет вакол нас зменіцца, — з такімі словамі да ўсіх, хто 7 студзеня сабраўся ў зале раённага Дома культуры, звярнулася выкладчык нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца г.Паставы Ірына Уладзіміраўна Колесень.

Звіняць званы, гучыць трапар “Рождество Твое, Христе Боже наш…», гарыць Калядная зорка над своеасаблівым вертэпам, усталяваным на сцэне. Святочнае выступленне пачынаецца. Дзеці спяваюць песні, расказваюць вершы, паказваюць сцэнкі. І ажывае перад вачыма па­дзея, веліч якой натхняе. Мільёны людзей свету зноў і зноў звяртаюць да яе свае думкі.

…Выйшаў загад рымскага кесара Аўгуста: дзе б хто ні жыў, дзеля перапісу павінен пайсці ў тое месца, дзе некалі жылі яго продкі. Іосіф і Марыя паходзілі з роду цара Давіда, родным горадам якога быў Віфлеем. Туды яны і накіраваліся, але прый­шлі з некаторым спазненнем. У гасцініцы ўсе месцы былі ўжо заняты, таму пасяліліся ў хляве, які знахо­дзіўся ў пячоры. Менавіта тут у Прасвятой Дзевы Ма­рыі і нарадзіўся сын. «Родился маленький Христос и миру улыбнулся, и Ангел радостный крылом чела Его коснулся. И засияли небеса, и зазвучали голоса: Христос родился, Христос родился, радуйтесь, радуйтесь!» Пакланіцца Богадзіцяці паспяшаліся пастухі, а з Усходу прыйшлі мудрацы, якія падарылі Яму золата, ладан і смірну. Расказалі дзеці і пра цара Ірада, якому вестка пра Збавіцеля не прынесла радасці, і ён загадаў забіць усіх немаўлят, што нарадзіліся ў Віфлееме.

— Сённяшняе свята ўсіх нас аб’ядноўвае, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, настаяцель храма айцец Валерый. — Яно з’яўляецца працягам царкоўнай урачыстай службы. Мы, паслядоўнікі Хрыста, разумеем, што жыць трэба так, як вучыў Збавіцель свету, захоўваць Яго запаведзі: любіць бліжніх, быць міласэрнымі, тварыць дабро. І самае галоўнае — быць простымі, бо сын Божы нарадзіўся ў вертэпе, у яслях: ён заклікае быць сціплымі, пакорлівымі, лагоднымі. Як часта нам гэтага не хапае! У жыцці сустракаецца шмат складанасцей, нягод, калі з суседзямі не можам ужыцца або на рабоце з калегамі не знаходзім агульнай мовы. Гасподзь вучыць, каб мы ўмелі дараваць адно аднаму.

Бацюшка павіншаваў усіх з Раством Хрыстовым, пажадаў зда­роўя цялеснага і душэўнага і каб кожны з нас стаў бліжэй да Бога. А дзеля гэтага трэба быць падобнымі на дзяцей, вучыцца ў іх прастаце, любові, міласэрнасці. Святар па­дзякаваў усім, хто падрыхтаваў ранішнік і ўдзельнічаў у ім.

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Ён пажадаў усім моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, быць чулымі, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Галіна ПІШЧ.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 24

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 31

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 26

Барочный дворец Бжостовских в Маньковичах Поставского района – уникальные снимки конца XIX века

Хотите узнать больше? Дворец XVIII века в Маньковичах Поставского района, характерный пример "дворской" архитектуры бывшей Речи Посполитой. Фото 1897 года с сайта 33