Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С вековым юбилеем, Софья Петровна!

С вековым юбилеем, Софья Петровна!

Соф’я Пятроўна Хацяновіч (злева) з дачкой Глафірай Андрэеўнай Буцько.

У пашпарце Соф’і Пятроўны Хацяновіч з Варапаева датай нараджэння значыцца 30 студзеня 1913 года. Але калі я ўбачыла бабулю, была здзіўлена яе маладжавасцю, рухавасцю, выдатнай памяццю. Толькі гаварыць прыйшлося на вуха, бо яе падводзіць слых. Успаміны растрывожылі юбілярку. Жанчына расказвала пра жыццё і раз-пораз выцірала слёзы: час не загаіў балючыя душэўныя раны. 

Ёй было сем гадоў, калі памёр бацька. Маці неўзабаве зноў вый­шла замуж. У вялікай сям’і чужое дзіця не песцілі. І хоць па ўзросце дзяўчынка была яшчэ невялікай, служыла не толькі “прынясёнкай”, а таксама ва ўсім дапамагала па гаспадарцы. Калі падрасла, айчым стаў шукаць ёй багатага хлопца. Ды толькі бацькі заможных жаніхоў не жадалі ім беспасажніцы.

Калі пасватаўся ўдавец з траімі дзецьмі, дзевятнаццацігадовая Зоська дала згоду. Старэйшая мужава дачка была толькі на дзесяць гадоў мала­дзейшай за яе, і яны хутка падружыліся. Любоўю на любоў адказалі і двое малодшых. Усе звалі мамай. Яе Андрэй быў майстравым, гаспадарлівым, а самае галоўнае — добрым чалавекам. Маладая жонка нарадзіла яму яшчэ трох дзетак. На жаль, малодшы хлопчык памёр у два гады. Няма ўжо ў жывых і другога сына.

— Сям’я наша была вялікая, але забяспечаная, — расказвала Соф’я Пятроўна. — Не было той работы, якую б не ўмеў рабіць Андрэй: і боты шыў, і сталярнічаў. Жылі на хутары, мелі шмат зямлі, вялікі лес, трымалі пасеку, шэсць кароў, цялят, свіней, авечак, курэй, гусей. Пакуль не падраслі дзеці, на сенакос, жніво наймалі людзей. Муж шанаваў мяне, бярог. Ды толькі дзесяць гадкоў я пажыла за гаспадаром. У 1942 го­дзе мой чалавек моцна захварэў. А дзе было шукаць паратунку? Нямецкі доктар прапаноўваў зрабіць аперацыю. Пабаяліся. У 29 гадоў я засталася ўдавой, малодшаму сыну было толькі шэсць.

— Можа, каторая жанчына і апусціла б рукі, а наша мама толькі рукавы вышэй закасала, — гаварыла дачка Глафіра Андрэеўна Буцько. — Старэйшая Марыя стала ёй першай памочніцай. Плячо ў плячо яны ўсюды ішлі. Самі аралі, сеялі, касілі, жалі. А як мама ўдала кляпала касу — не кожны мужчына так сумее! Прала, ткала, шыла, вышывала. Я не памятаю, каб яна была не занятая. Ды і мы, малодшыя, ніякай работы не цураліся. Можа, часам і не хацелася, але разумелі, што трэба, маму шкадавалі. Самая цяжкая праца не страшная, а вось вайна!..

Хацяновічы ў той час жылі на Мядзельшчыне, у партызанскай зоне. Ніякага супакою не было ні днём, ні ноччу. Асабліва нацярпеліся, калі немцы сталі вывозіць людзей у Германію на прымусовыя работы. З іх сям’і солтыс запісаў Марыю. Але замест яе рашыла паехаць малодшая Юля, а Марыю пакінула маці ў памочніцы. Некаторыя ўцякалі з абозу, Юля пабаялася, бо бачыла, як немцы збівалі да смерці не толькі ўцекачоў, але і здзекаваліся з іх бацькоў. Пашкадавала родных і адпра­вілася ў няволю.

— Так мы Юлечку больш і не ўбачылі, — усхліпвае жанчына. — У гаспадара яна працавала. Прышле вестачку, крыху напіша пра сябе і слёзы намалюе. Сумавала па нас. А вызвалілі іх амерыканцы — паехала з галандцам у чужую старану. Пазней напісала, што жыве ў Нідэрландах. Ды перапіска хутка абарвалася. Цяпер мы пра яе нічога не ведаем, можа, ужо жывой няма. Глядзім перадачу “Жди меня” і збіраемся пашукаць праз яе Юліных дзетак, унукаў.

— Мы з сярэдняй, Нінай, удзвюх засталіся, — расказвала Глафіра Андрэеўна. — Добра, што і яна ў Варапаеве. Часта бачымся, дапамагаем адна адной. І маме весялей.  Некалі ў гэтым доме нас дзевяць чалавек жыло: я з мужам і двое сыноў, брат з жонкай і іх сынок, мама і бабуля. У старэйшых вучыліся быць дружнымі, саступаць адно аднаму. Колькі дабра мама зрабіла за свой век! Можа, таму і жыве доўга. Выпрабаванняў, цяжкасцей хапіла, а вось урачам асабліва не надакучала. Мясцовы доктар Зінаіда Кірылаўна Шаўчэнка часам зойдзе, ціск змерае — хоць у космас, паслухае сэрца — трапеча. Накапаю карвалолу — палягчэе. Мама сочыць за сабой, вельмі акуратная ва ўсім. Летам кожную ня­дзелю ў царкву хадзіла. Зімой слізкавата, таму радзей бывае. Хоча мне чым дапамагчы, таму бульбу пачысціць, посуд бярэцца мыць. Не перашкаджаю. Летась яшчэ агароды палола. Не можа яна без справы.

— Добра мне цяпер жыць, — разважала стогадовая юбілярка. — Глаша клапоціцца, як пра малую. Ёсць хлеб, і да хлеба ўсяго хапае, спакойна, мірна. А вайна і цяпер часта сніцца. Немцы, адступаючы, палілі вёскі, забіралі жывёлу, касілі жыта і авёс на корм коням. У галодным 1946-ым блін з асакі быў смакатой, заціркі раз у дзень паесці — радасць. А пачалася калектывізацыя — як цяжка было расставацца з нажытым! У калгасе за гірсу працавалі. Таму збірала грыбы, сушыла, у Ленінград вазіла прадаваць, там дочкам абновы купляла. А мне, удаве, яшчэ некаторыя і заздросцілі. Бульбу кралі, хлеб. Праца нас ратавала. І песня. Як жа я любіла спяваць! У радасці і ў горы, у полі і ў лесе, у гасцях і дома.

Жыццю С. П. Хацяновіч вучылася не па кнігах, прырода надзяліла яе мудрасцю. А ва ўсіх выпадках яна кіравалася Божымі запаведзямі. Што толькі ні давялося перажыць за сто гадоў! Але Соф’я Пятроўна ніколі не траціла аптымізму, сілы духу, веры і надзеі. Такой застаецца і цяпер. Выйшла мяне праводзіць — праверыла, ці добра паліты хатнія кветкі, як нацеплена печка, падышла да партрэта мужа,  заглянула ў яго вочы, уздыхнула і, напэўна, у чарговы раз адкрыла яму сваё сэрца.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 28

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 30

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 38

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 66

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 29

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58