Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!

Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!

Вось і мінулі калядныя і навагодняе святы. Шмат радасці, весялосці і падарункаў прынеслі яны дзецям і дарослым. Кожнаму ёсць што ўспомніць.   Асабліва яркія, незабыўныя ўражанні засталіся ў хлопчыкаў і дзяўчынак, выхавальнікаў, іншых педагогаў і работнікаў дзіцячага сада “Крынічка”, што ў мікрараёне вуліцы Юбі­лейнай у Праставах. Пачатак 2013 года для іх азнаменаваўся адкрыццём плавальнага басейна. Радасць гэтай падзеі разам з выхаванцамі, усім калектывам раздзялілі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, яго намеснік Ю. М. Кісялёў, начальнікі ад­дзелаў выканаўчага камітэта: фінансавага — Л. М. Шэцка, фізічнай культуры, спорту і турызму — В. А. Захарэвіч, адукацыі — А. Я. Кашырын. 

—  Кіраўніцтвам краіны перад мясцовымі органамі ўлады пастаўлена задача рабіць усё для таго, каб дзеці ў Беларусі актыўна далучаліся да заняткаў фізкультурай і спортам, ужо ў малым узросце навучыліся плаваць, — адзначыў у сваім прывітанні В. С. Гутараў. — У выхаванцаў сада  №1 такая магчымасць з’явілася. Падарунак дзецям каштаваў амаль 600 мільёнаў рублёў, але яго вартасць і значнасць у іншым. Плаванне бу­дзе яшчэ больш умацоўваць іх здароўе, загартоўваць фізічна, а гэта самае галоўнае для бацькоў і грамадства. Цяпер трэба распрацаваць механізм, які дазволіць наведваць басейн хлопчыкам і дзяўчынкам з іншых дзіцячых устаноў. Набыўшы тут першапачатковыя навыкі, яны ў далейшым змогуць займацца плаваннем, удасканальваць сваё майстэрства ў басейнах фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па вуліцах Савецкай і Станкевіча, дастойна выступаць на спаборніцтвах розных узроўняў.

Словы шчырай удзячнасці гасцям адрасавалі загадчыца дзіцячага сада Л. Я. Канчаніна, маці выхаванца С. В. Недзведзь. Яны падкрэслілі, што падзея, якой чакалі, нарэшце стала явай і дазволіць узняць фізкультурна-аздараўленчую работу яшчэ на вышэйшы ўзровень. tc «Словы шчырай удзячнасці гасцям адрасавалі загадчыца дзіцячага сада Л. Я. Канчаніна, маці выхаванца С. В. Недзведзь. Яны падкрэслілі, што падзея, якой чакалі, нарэшце стала явай і дазволіць узняць фізкультурна-аздараўленчую работу яшчэ на вышэйшы ўзровень. »

Дарэчы, нядаўна калектыў “Крынічкі” ўдзельнічаў у рэспубліканскай акцыі “Алімпізм і моладзь”, якая праходзіла ў Паставах, і ўдастоены спецыяльнага сертыфіката Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый. Іх прадстаўнікі высока ацанілі работу па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей, якая праводзіцца ў садку, адзначылі яе сістэмнасць, пераемнасць, укараненне ў практыку новых метадаў і тэхналогій. Дзіцячы сад з’яўляецца удзельнікам абласнога творчага праекта, сутнасць якога ў тым, каб з улікам новых магчымасцей і распрацовак яшчэ больш са­дзейнічаць аздараўленню, фізічнаму развіццю выхаванцаў. Цяпер у гэтым ім дапамогуць і заняткі ў басейне. Вучыцца плаваць будзе больш за 200 дзяцей малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых груп.

Адноўленыя пасля 20-гадовага перапынку басейн, а таксама раздзявалка, душ і іншыя памяшканні не параўнаць з тымі, што былі ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. Для іх абуладкавання выкарыстаны сучасныя матэрыялы, заменены сістэма ацяплення, іншыя камунікацыі. Зманціравана высокатэхналагічнае абсталяванне для ачысткі, падагрэву і падрыхтоўкі вады, якое цалкам адпавядае санітарна-гігіенічным і экалагічным патрабаванням.

Адкрыццё басейна ў садзе стала святам. Першымі прадэманстравалі ў ім паказальнае выступленне Пеця Трава, Даша Селядцова, Жэня Авін, Марат Пахомчык і Аня Мілта.


Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!

Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!

Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!

Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 54

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 51

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 49

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 49

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 80

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 80