Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дорогой, которая ведёт в небеса (памяти Ёзэфа Бульки)

Дорогой, которая ведёт в небеса (памяти Ёзэфа Бульки)

Улетку 2009 года мае знаёмыя з-пад расійскага горада Іркуцка прыехалі ў Паставы ў госці. А я іх запрасіў у Мосар, каб яны на свае вочы ўбачылі наш беларускі Версаль. Пасля гэтага візіту адзін з гасцей сказаў: “Мы пабывалі ў казцы”.

Лета выдалася сонечным і прыгожым. Само надвор’е, здавалася, садзейнічала таму, каб яшчэ лепш адчуць усю веліч напружанай працы Юзафа Булькі, скіраваную на адраджэнне веры і карысць Святому Касцёлу. Мы, трое дарослых і трое дзетак, увайшлі пад браму і ўбачылі ксяндза-пралата, які ўважліва разглядаў штосьці на адной з мноства клумбаў з дзівоснымі кветкамі. Заўважыўшы нас, ён нягучна, але цвёрда сказаў: “Прыгажосць уратуе свет. А, друзі мае, — прадоўжыў ён, — да мяне завіталі, то добра, добра…” Павітаўшыся, я прадставіў яму сваіх гасцей-спадарожнікаў. Святар усміхнуўся добрай, ласкавай усмешкай, акінуў кожнага праніклівым, мудрым позіркам, падаў не адну, а дзве рукі, нібы жадаючы сагрэць сваёй айцоўскай цеплынёй.

Калі даведаўся, што госці з Іркуцка, яшчэ больш узрадаваўся і здзівіўся: “Гэта ж так далёка! А ведаеце, калісьці існавала нават Магілёўска-Іркуцкая дыяцэзія. Біскуп, напэўна, туды так ніводнага разу і не даехаў…” Потым госці атрымалі падарункі: хто — малітоўнік, хто — ружанец ці крыжык і нават кніжку пра Мосар. Ксёндз ласкава запрасіў усіх на Святую Імшу. Пасля азнаёміў нас з музеем, паказаў абраз Маці Боскай Востра­брамскай, правёў па Крыжовай дарозе, у канцы якой бруіла крынічка з гаючай вадою, адзначыў, што абраз Святой Багаро­дзіцы прывезены да яе аж з Вя­лікабрытаніі чалавекам, які пазбавіўся з дапамогай гэтай крынічкі ад цяжкай хваробы. Мы таксама набралі той вады.

Дзеці захапляліся жывым кутком, дзе важны фазан дэманстраваў усю сваю прыгажосць, а страус, выцягваючы шыю, цікавіўся, што яму за прысмакі прывезлі. Там жа на сонейку грэліся свінкі, а ў цяньку схавалася хітрая ліска.

Госці пацікавіліся, што за крыжы стаяць на пагорку, трохі воддаль, за вадаёмам. Ксёндз Юзаф адказаў: “Гэта ёсць сэнс майго жыцця. Колькі вы бачыце там крыжоў, столькі людзей перастала піць гарэлку. Я змагаюся за цвярозасць і буду змагацца да апошняга дыхання!” Яшчэ ён паказаў нам пляцоўкі для валейбола і дыскатэкі, кампазіцыі з камення і кветак, а потым запытаў: “А ці запісалі вы свае пажаданні да Святога Юстына?” І распавёў пра тое, што Святы Юстын заўсёды дапамагае тым, хто да яго звяртаецца і шчыра верыць у яго. Узгадаў гісторыю пра кабету, якая папрасіла Святога Юстына, каб той дапамог яе чалавеку ўстаць на ногі, які з-за хваробы ляжыць ужо каля года. Прыйшла яна з касцёла дахаты, адчыніла дзверы, а яе муж сядзіць за сталом і патрабуе есці. Мае госці пераглянуліся, вярнуліся ў касцёл і штосьці запісалі ў кнізе да святога. Магчыма, тое, чаго нельга даручыць нікому.

Пазнаёміцца з Юзафам  Булькам, гэтым святым чалавекам, мне пашчасціла восенню 1994 года. Напрыканцы рабочага дня мяне паклікалі ў дыспетчарскую Варапаеўскай дыстанцыі пуці да тэлефона: трэба было вырашаць пытанне па закупках тэхнікі. Раптам у памяшканне ўвайшоў сталы чалавек ва ўсім чорным, у шапачцы з чырвоным бумбонам (раней святароў у такім адзенні бачыць не даводзілася) і спытаў: “Дзе ёсць начальнік?”  Дыспетчар Я. Шакола адказала, што яго кабінет на другім паверсе. “Добра, добра”, — сказаў наведвальнік і выйшаў. Гэта і быў ксёндз Юзаф Булька. Тагачасны галоўны механік дыстанцыі І. І. Шкорнік расказаў мне, якую нялёгкую працу робіць Булька па будаўніцтве касцёлаў, капліц, добраўпарадкаванні могілак у Пастаўскім, Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.

Праз чвэрць гадзіны ксёндз і начальнік дыстанцыі І. М. Віршута зайшлі ў дыспетчарскую. Вось тады я і быў прадстаўлены гэтаму святому чалавеку. Устаў, павітаўся, прамовіўшы: “Пахвалёны Езус!” Ксёндз адказаў на прывітанне, працягнуў мне зусім не святарскую, а, хутчэй, сялянскую руку з мазалямі і па­ціснуў маю. У кароткай нашай размове ён больш распытваў пра работу, сям’ю, жыццё. Яго мова з літоўскім акцэнтам мяне за­цікавіла, а ксёндз растлумачыў, што ён родам з Літвы. Даведаўшыся маё прозвішча, сказаў некалькі слоў па-літоўску, якія не ўсе зразумеў, бо мае продкі хоць і жылі ў Літве, я нарадзіўся ў беларускай вёсцы Ракіты, якой цяпер няма, але за якой у той час была ўжо Літва. “Добра, добра”, — зноў прамовіў ксёндз і разам з начальнікам дыстанцыі выйшаў. А я доўга заставаўся пад уражаннем ад нечаканай сустрэчы з гэтым шчырым, мудрым і такім простым чалавекам.

Калі працаваў у дыстанцыі, то па службовых справах даволі часта даводзілася бываць у Варапаеве, там сустракаўся з ксяндзом Булькам. Запомнілася адна з сустрэч. Я з пуцейцамі пасля пагрузкі матэрыялаў на матавоз чакалі падчас абеду каля канторы дыстанцыі транспарт з Пастаў. Пад’ехалі “Жыгулі”, і з машыны выйшаў ксёндз Юзаф. Ён павітаўся, спытаў, ці смачна мы паелі і ці маем час яму дапамагчы. Даведаўшыся, што маем гадзіну, папрасіў пагрузіць каменне. І людзі пайшлі за ім без каманды. Працавалі ўсе шчыра, машыну загрузілі хутка, і яна пайшла да чарговай новабудоўлі. Манцёр пуці І. Хоміч (дарэчы, праваслаўны) сказаў: “Я не змог яму адмовіць, бо ён робіць святую справу і працуе разам з людзьмі”. А я ў той момант зразумеў, адкуль на руках святара мазалі…

Пабвянчаць малодшага сына Аляксея і яго абранніцу Наташу я папрасіў ксян­дза Юзафа. Ён з радасцю даў згоду, але спытаў пра тое, ці ведаюць яны малітвы. Усю ноч перад гэтай адказнай падзеяй маладыя паўтаралі і вучылі малітвы. Удзень на некалькіх машынах паехалі ў Мосар. Ксёндз Юзаф сустрэў ветліва, распытаў маладых пра сур’ёзнасць іх намераў, запрасіў усіх у касцёл, павянчаў. Потым мы гасцявалі ў яго ў плябаніі, частаваліся чаем, а маладыя з цікаўнасцю слухалі яго парады пра сямейныя адносіны, любоў да Бога і адно да другога. Ва ўсіх быў цудоўны настрой, панавалі сяброўская атмасфера і супакой. Але і ў гэтыя хвіліны ксёндз працаваў, бо калі ўбачыў чыстыя, светлыя і добрыя вочы сведкі Вані Пучынскага, параіў яму паступаць у духоўную семінарыю і нават рэкамендацыю паабяцаў. Ад нечаканай прапановы хлопец разгубіўся, пачаў аднеквацца, маўляў, я праваслаўны, ды і жанаты. На гэта святар сказаў: “Тады ў праваслаўную акадэмію паступай. Я бачу, з цябе добры айцец выйдзе”. Пазней ксёндз-пралат хрысціў майго ўнука Кірыла. Такім чынам святар як бы апекаваўся над сям’ёй майго сына Аляксея. Ён быў чалавекам вельмі занятым, у яго не было вольнага часу, але пры кожнай сустрэчы са мною (ну хто я яму такі?) заўсёды распытваў пра Лёшу і Наташу, цікавіўся, як гадуецца Кірыл і ці з’явілася ў яго сястрычка.

У адзін з прыездаў у Мосар давялося пачуць, як ксёндз Юзаф рабіў заўвагі тым, хто не зусім так, як яму бачылася і як ён прасіў, даглядаў мясцовыя могілкі. Але ён не павышаў голасу, не выказваў крыўдных слоў. Гаварыў з бацькоўскай дабрынёй, таму людзі яго зразумелі і нават засаромеліся сваёй абыякавасці.

Давялося мне бачыць і як ксёндз Булька стаяў на каленях і цалаваў руку аднаму з маіх калег (па этычных меркаваннях яго прозвішча называць не буду) са словамі: “Я цябе прашу і заклінаю: кідай піць!” Гэта быў чалавек глыбокай веры, і ўсё, што ён рабіў — толькі па ласцы Божай і на хвалу Божую. Сустракаў ксяндза Юзафа ў Паставах у ваенным шпіталі, дзе ён рассаджваў з жанчынамі ў белых халатах прывезеныя з Мосара цудоўныя кветкі. “Няхай радуюць вока сваім хараством і дапамагаюць хутчэй папраўляцца хворым вайскоўцам”, — павітаўшыся, прамовіў ксёндз.

Аднойчы пры сустрэчы ён пачаў разважаць пра сваё пакліканне, якое, як дар Божы, прыйшло да яго ўжо ў сталым узросце. Узгадаў і сваё шчаслі­вае дзяцінства ў вёсцы, успомніў маці, усё тое гора, якое прынесла ў іх сям’ю вайна… Тады ён быў прыкладна ў такім жа ўзросце, як і мой бацька-нябожчык, таму я слухаў яго, як бацьку, не перабіваў. А ён вельмі шчыра адказваў на мае пытанні, гаварыў, што пагоршылася здароўе, дзяліўся планамі. На вялікі жаль, такая душпастырская размова была толькі аднойчы. І гэта сустрэча была  апошняй. 9 студзеня 2010 года (я тады якраз быў пад Мінскам) мне пазванілі былыя калегі з Варапаева і паведамілі горкую навіну, што не стала нашага Булькі…

Ксёндз-пробашч Мосарскага касцёла Святой Ганны быў незвычайным чалавекам. Я адзін з тых тысяч, за каго ксёндз маліўся, над кім апекаваўся, пра каго памятаў. Мае ўспаміны — кропля ў моры людской падзякі за тое, што ён зрабіў. Запрашаю ўсіх, хто ведаў і любіў гэтага чалавека, памаліцца да Пана Бога нашага за душу ксяндза Юзафа, успомніць яго. Я ўпэўнены ў тым, што ён заступіцца за нас у Божым Валадарстве, таму што мы памятаем яго і любім.

Л. СЕМЯНАС,  

былы начальнік участка Варапаеўскай дыстанцыі пуці,

няштатны карэспандэнт. 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 42