Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Берите пример, абитуриенты!

Берите пример, абитуриенты!

Гарады бярэ смеласць? Не, мэтанакіраванасць — упэўнены юны пастаўчанін Ягор Недзведзь, які вучыцца ў непрыступным для многіх школьнікаў ліцэі БДУ. Ён ведае, чаго хоча ад жыцця і смела крочыць наперад. Бярыце прыклад, абітурыенты!

— Ягор, калі ўпершыню даведаўся пра ліцэй БДУ?

—      Яшчэ ў восьмым класе. У Мінску праходзіў чэмпіянат рэспублікі па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі”, а ў ліцэі было арганізавана харчаванне. Мне вельмі спадабалася акружэнне, абстаноўка. Для сябе вырашыў: трэба як мага больш даведацца пра ўстанову і “штурмаваць” яе.

Шмат часу аддаваў падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў у ліцэй?

— Цэлы год. Ведаў: паступіць няпроста, некалькі гадоў назад конкурс даходзіў да чатырнаццаці чалавек на месца. Наведваў факультатыўныя заняткі па беларускай мове, займаўся з рэпетытарам па рускай. Цяжэй за ўсё было падрыхтавацца да экзамену па літаратуры. Вельмі шмат чытаў. Аказваецца, у беларускіх аўтараў столькі выдатных твораў! Думаў,  коласаўскія “Новую зямлю” і “На ростанях” буду чытаць сцяўшы зубы, а “праглынуў” — не паспеў агля­дзецца.

Наколькі складанымі былі іспыты?  

— Для мяне заданні былі простымі — свой плён дала карпатлівая падрыхтоўчая  праца. Нічога звыш школьнай праграмы, проста трэба было ведаць яе паглыблена. Набраў 137 балаў з 200 магчымых, хаця ха­піла б і 125. Выбраў філалагічны кірунак — я заўсёды любіў мовы, падчас вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у раённых і абласных алімпіядах.

Раскажы пра свае ліцэйскія будні.

— Абсалютная большасць часу прысвечана вучобе. У ліцэі займаюся з раніцы і да 15-16 гадзін, шмат часу ідзе на выкананне хатніх заданняў, асабліва па профільных прадметах. Чытаю ўсё больш і больш, асабліва падабаецца фантастыка — творы Стывена Кінга і Сяргея Лук’яненкі. Па-ранейшаму гуляю ў “Што? Дзе? Калі?”, толькі ўжо за ліцэйскую каманду.

У Паставах часта бываеш?

— Раз-два ў чвэрць, а таксама на канікулах.  Тут родныя, сябры, хаця ўжо шмат таварышаў і ў Мінску. Там жыву ў інтэрнаце, умовы вельмі добрыя. Як і ўзровень адукацыі — у ліцэі працуюць сапраўдныя прафе­сіяналы. Я шчаслівы, што вучуся ў адным з найлепшых ліцэяў краіны.

Куды збіраешся паступаць?

— У Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лічу гэта вельмі цікавым і перспектыўным. Ужо запісаўся ў гурток па журна­лістыцы, буду асвойваць новую для сябе справу.

Поспехаў табе, Ягор!

Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Ягора Недзведзя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 16

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 18

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 29

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 35

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57