Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Основной критерий — качество обслуживания

Основной критерий — качество обслуживания

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Інай Вячаславаўнай САКОВІЧ.

— Іна Вячаславаўна, што ўяўляе сабой сёння сацыяльная абарона?

— Гэта ў комплексе сацыяльнае партнёрства, дзяржаўнае сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльная дапамога, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па пытаннях аплаты, умоў і аховы працы, занятасці насельніцтва і пенсійнага забеспячэння, прадастаўленне сацыяльных гарантый насельніцтву.

— Калі параўнаць, якой яна была гадоў 20 таму і сёння, то што можна сказаць?

— У 80-ыя гады мінулага стагоддзя сацыяльная абарона займалася толькі пенсійным забеспячэннем грамадзян і прадастаўленнем ільгот і сацыяльных гарантый людзям, якія мелі ў гэтым патрэбу. Паступова карціна мянялася. Стала развівацца сацыяльнае абслугоўванне, і спачатку гэта быў толькі адзін з яго відаў — абслугоў­ванне на даму: 5 сацыяльных работнікаў абслугоўвалі 50 чалавек. Цяпер нашы падапечныя могуць разлічваць на больш чым 40 відаў паслуг, і гэта азначае, што магчымасці прадастаўлення сацыяльнай дапамогі значна пашырыліся, яна стала больш даступнай.

У 2001 годзе адкрыўся тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (цяпер яго ўзначальвае Дзіяна Іванаўна Пякарская). Створана шэсць аддзяленняў, і дапамога, якую аказваюць работнікі кожнага з іх, вельмі запатрабаваная. Напрыклад, аддзяленне кругласутачнага знаходжання: сюды накіроўваем адзінокіх састарэлых, якія здольныя сябе абслугоўваць. Калі ж яны губляюць рухальную актыўнасць і ім без медыцынскай дапамогі ўжо не абысціся, накіроўваем на сацыяльныя ложкі, а ў асобных выпадках — у стацыянарныя ўстановы. Аналізуем і прыходзім да высновы: жыццё гэтым людзям мы падаўжаем на 5-6 гадоў.

— Калі ласка, нарысуйце партрэт сучаснага сацыяльнага работніка.

— Гэта спецыяліст, які аказвае маральную, псіхалагічную дапамогу і падтрымку сацыяльна не абароненым грамадзянам. Дзяржаўныя служачыя нашага ўпраўлення павінны мець вышэйшую кваліфікацыйную адукацыю, сацыяльныя работнікі — любую. У залежнасці ад адукацыі, якасці работы ёсць работнікі без катэгорыі, з першай і другой катэгорыямі, што ўплывае на іх зарплату. Сярод сацыяльных работнікаў сустракаюцца такія, хто вучыўся завочна і атрымаў вышэйшую адукацыю: у іх ліку Таццяна Вацлаваўна Андрон, якая цяпер паспяхова загадвае аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму.

— Па якіх крытэрыях ацэньваеце іх дзейнасць?

— Раз у тры гады праводзім атэстацыю. Напрыканцы 2012 года арганізавалі конкурс сярод сацыяльных работнікаў, які праходзіў у некалькі этапаў. Кожны з удзельнікаў меў магчымасць паказаць сваю работу, а яе ацэньвала камісія ў складзе начальніка ўпраўлення, кіраўніцтва ТЦСАН, старшыні прафкамітэта. Стараліся ўсе, а за асноўны крытэрый, па якім і ацэньвалі дзейнасць, бралі якасць абслугоўвання, маральна-псіхалагічны клімат (паміж сацыяльным работнікам і яго падапечным), творчы падыход да работы.

— Раскажыце, калі ласка, пра калектыў упраўлення.

— Пачну з галоўнага аддзела — пенсій і дапамог, які ўзначальвае Марына Мечыславаўна Міхасёнак. Папярэдні год быў для нас вельмі напружаным: мы ўкаранялі дзяржаўную інфармацыйную сістэму сацыяльнай абароны насельніцтва, і я лічу, што справіліся з гэтым паспяхова. Сістэма пачала дзейнічаць з 1 студзеня. Цяпер выплата пенсій будзе весціся непасрэдна праз наша ўпраўленне (раней праз віцебскія структуры). У ад­дзеле таксама працуюць Людміла Мікалаеўна Бяленка, Сяргей Аляксеевіч Севярын, Ілона Ва­сільеўна Дзя­дзюля, Алена Іванаўна Северына, Ірына Вячаславаўна Марціновіч.

Аддзел сацыяльна-працоўных адносін (займаецца прадастаўленнем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, пытаннямі аплаты, умоў і аховы працы) узначальвае Наталля Мікалаеўна Шпакава. У аддзеле працуюць Жанна Вацлаваўна Цуканава, Ірына Іванаўна Корсак, Алена Уладзі­міраўна Захарыч.

Значны аб’ём работы выконваюць работнікі аддзела па занятасці насельніцтва Таццяна Анатольеўна Варабей, Галіна Фёдараўна Дзеравянка, Лілія Станіславаўна Рымша, Лілія Станіславаўна Мушчыцкая, а ўзначальвае ад­дзел Пётр Леанідавіч Курто.

— Сёння ў работнікаў сацыяльнай абароны свята. Вашы пажаданні.

— Шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні адрасую ўсім работнікам сістэмы сацыяльнай абароны, а таксама ветэранам упраўлення і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва. Усім моцнага здароўя, веры ў людзей, вытрымкі, шчырых узаемаадносін у сем’ях!

Карыстаючыся выпадкам, словы ўдзячнасці хачу сказаць усім, хто нас падтрымлівае і дапамагае: кіраўнікам прадпрыемстваў, прадпрымальнікам, добрым людзям. Няхай новы год прынясе ўсім радасць і шчасце!

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 29

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 36

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 73