Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Как будут решаться вопросы финансового обеспечения в новом году?

Как будут решаться вопросы финансового обеспечения в новом году?

На календары — першыя дні 2013-га. Пачынаецца новы год, і з ім усе мы звязваем новыя мары і надзеі, асабістыя і працоўныя планы. Ёсць яны і ў фінансавых работнікаў раёна, якія заўтра аднымі з першых адзначаць прафесійнае свята. Напярэдадні яго карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава сустрэлася з начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. ШЭЦКА, каб распытаць пра тое, як вырашаліся і будуць вырашацца пытанні фінансавага забеспячэння на Пастаўшчыне.

Людміла Мар’янаўна, якім быў 2012 год для сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна і саміх фінансістаў?

— Для нас — няпростым, бо шмат сіл і ўвагі прыйшлося накіраваць на тое, каб пераадолець наступствы эканамічнага крызісу, падтрымаць галіны сацыяльнай сферы і эканомікі. Для раёна таксама цяжкім, але паспяховым. Летась у бюджэт прыцягнута дадаткова 17,1 млрд рублёў даходаў. Усяго ж у яго паступіла падаткаў і непадатковых плацяжоў на суму 114 млрд рублёў, што на 18% перавышае першапачаткова зацверджаны план. Галоўнымі крыніцамі фарміравання даходнай часткі бюджэту былі і застаюцца падаходны падатак, падаткі на дабаўленую вартасць, прыбытак і ўласнасць.

— Куды накіроўваліся асноўныя грашовыя патокі, і хто быў галоўным іх “пастаўшчыком” у бюджэт?

— Пераважную большасць падатковых паступленняў — 78,4% — забяспечваюць юрыдычныя асобы. За кошт індывідуальных прадпрымальнікаў сфарміравана 8,8%, фізічных асоб — 8,9% усіх паступленняў. Сярод асноўных бюджэтаўтваральных плацельшчыкаў можна вылучыць Пастаўскі мэблевы цэнтр і малаказавод, яны “паклалі” ў раённую “скарбонку” адпаведна 7,5 і 5,1 млрд рублёў, што складае  7,0% і 4,8% ад усіх падатковых паступленняў за год. Немалая роля ў папаўненні даходнай часткі раённага бюджэту належыць сельскагаспадарчым прадпрыемствам, якія забяспечваюць своечасовае пагашэнне выдадзеных раней бюджэтных пазык і займаў. У 2012 годзе найбольш адказна аднесліся да ліквідацыі запазычанасці ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, філіял “Нафтазаводмантаж-агра”.

Прыярытэтамі бюджэтаў мінулага і гэтага года былі і застаюцца ўтрыманне і развіццё сеткі ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы, фінансаванне мерапрыемстваў па сацыяльнай палітыцы і падтрымцы насельніцтва раёна. Нягледзячы на складанасці з фінансаваннем, летась нам удалося забяспечыць не толькі бягучае ўтрыманне сацыяльнай сферы, але і ўмацаваць яе матэрыяльна-тэхнічную базу. На гэта з раённага бюджэту накіравана каля 8 млрд рублёў.

Так, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы зда­роўя накіравана 3253 млн рублёў, з іх на бягучы рамонт — 1446 млн, капітальны рамонт двух ліфтаў цэнтральнай райбальніцы — 767 млн, набыццё абсталявання і інвентару — 1040 млн рублёў. Таксама адрамантаваны харч­блокі Пастаўскай ЦРБ і Варапаеўскай раённай бальніцы, часткова праведзены рамонты ў паліклініцы і стацыянарах №1 і №2 ЦРБ, пачаты рамонт наркалагічнага аддзялення. У Лучайскім, Вярэнькаўскім і Лукашоўскім ФАПах заменены вокны і сістэмы ацяплення. Набыты дзве машыны хуткай медыцынскай дапамогі.

На капітальныя і бягучыя рамонты ўстаноў культуры зрасходаваны 441 млн рублёў. За гэтыя грошы праведзена мадэрнізацыя кацельняў Варапаеўскага гарадскога і Дуніла­віцкага сельскага Дамоў культуры, Лукашоўскага сельскага клуба, адрамантаваны Палескі сельскі клуб. Працягваецца капітальны рамонт кінатэатра “Радзіма”, на які летась выдаткавана 550 млн рублёў. А ўсяго на гэтым аб’екце асвоена 709 млн рублёў бюджэтных грошай.

3,1 млрд рублёў выдаткавана летась на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна. З іх на бягучы рамонт — 2,3 млрд, на набыццё мэблі, абсталявання і інвентару, пасцельных рэчаў — 0,4 млрд рублёў. Набыты аўтобус коштам 410 млн рублёў для падвозу вучняў у Дунілавіцкую дзіцячы сад-сярэднюю школу.

— А якая работа праводзілася па аптымізацыі і эканоміі бюджэтных расходаў?

— На працягу шэрага гадоў гэтым пытанням надаецца асаблівая ўвага. У 2012 годзе Віцебскім аблвыканкамам былі даведзены заданні па аптымізацыі сеткі бюджэтных устаноў, якія цалкам выкананы. Па прычыне малой колькасці вучняў закрыта Целякоўская базавая школа. Такі ж лёс напаткаў Полаўскі сельскі клуб. Кожнай установай, якая фінансуецца з бюджэту, і арганізацыяй, што атрымлівае субсідыі, распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на эканомію дзяржаўных сродкаў. Гэта прыцягненне пазабюджэтных крыніц фінансавання, развіццё розных відаў платных паслуг, забеспячэнне зніжэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў і іншыя мерапрыемствы, якія дазволілі летась зэканоміць 3,5 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Работу па аптымізацыі і эканоміі бу­дзем працягваць і сёлета, бо рэзервы па дадзеных кірунках яшчэ ёсць.

— На што ў першую чаргу звернута ўвага пры фарміраванні раённага бюджэту на 2013 год?

— Сёлета пастаўлена задача захаваць збалансаванасць і доўгатэрміновую ўстойлівасць бюджэтнай сістэмы з улікам дасягненняў макраэканамічнай стабільнасці. Асаблівасцямі бюджэту гэтага года з’яўляюцца максімальная мабілізацыя даходаў за кошт росту эканомікі, збалансаванасць расходаў з даходамі на ўсіх узроўнях, сацыяльная накіраванасць, стварэнне рэзервовых фондаў для сацыяльнай стабільнасці. Яго якаснае выкананне будзе залежаць ад эканамічнага росту і эфектыўнасці работы рэальнага сектара эканомікі раёна, рацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў ва ўсіх сферах.

— Якія крыніцы папаўнення бюджэту будуць найбольш актыўна распрацоўвацца?

— Акцэнт зроблены на прыцягненне непадатковых даходаў. Гэта даходы ад размяшчэння часова свабодных сродкаў бюджэту на дэпазітных рахунках банкаў, ад аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, размяшчэння вонкавай рэкламы, правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў або права іх арэнды, павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, даходы ад выкарыстання права па павелічэнні ставак па падатках на ўласнасць, паступленні ад прадпрыемстваў-пазыкаатрымальнікаў па выдадзеных раней пазыках і іншыя. Чакаецца, што сума дадатковых паступленняў па названых плацяжах павінна скласці больш за 14 млрд рублёў.

— Людміла Мар’янаўна, прафе­сійнае свята, якое сустрэнеце заўтра, — добрая нагода расказаць пра людзей, што працуюць у аддзеле.

— Усяго ў нас 10 спецыялістаў. За апошнія гады калектыў істотна абнавіўся, прыйшлі новыя актыўныя работнікі, якія з веданнем справы прыступілі да выканання сваіх абавязкаў. Супрацоўнікам аддзела ўласцівы скрупулёзнасць, адказнасць і мэтанакіраванасць. А ў першую чаргу гэтымі якасцямі валодаюць мае намеснікі Н. П. Аліхвер і А. В. Падгайская.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць усіх фінансістаў са святам, пажадаць ім удачы і поспехаў у прафесійнай дзейнасці, моцнага здароўя і дабрабыту. Свае віншаванні адрасую таксама ветэранам фінансавага аддзела, калегам з сістэмы дзяржаўнага кіравання, бюджэтных арганізацый і падатковых органаў, банкаўскім работнікам, якія плённа і эфектыўна супрацоўнічалі з намі на працягу года.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 23

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 26

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 30

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 36

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 62

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57