Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Почему Владимир Гостюхин встречает Новый год на Лынтупщине?

Почему Владимир Гостюхин встречает Новый год на Лынтупщине?

Знакаміты артыст Ула­дзімір Гасцюхін мог бы сустрэць Новы год у любой кропцы свету, але зробіць гэта на Лынтупшчыне. Менавіта тут, сярод унікальных “дэкарацый” возера Балдук, ён асабліва шчаслівы. Чым так пакарылі нашы мясціны? Адказ — у  ін­тэрв’ю Уладзіміра Гасцюхіна нашай газеце.

 —      Уладзімір Васільевіч, прыгадайце Ваша першае спатканне з лынтупскім краем.

—      Гэта было гадоў дзесяць назад. Мой сябар меў недабудаваны дом у вёсцы Станчыкі, непадалёк ад заказніка “Блакітныя азёры”. Запрашэнне ў госці я атрымліваў даўно, і аднойчы ўсё ж такі выбраў час для паездкі. Калі ўпершыню ўехалі ў раён Блакітных азёр, проста абамлеў. Склалася ўражанне, што я трапіў у тайгу. Добра памятаю, як пайшлі гуляць да возера Балдук. Стаяў марозны студзеньскі дзень, але снегу не было. І вось перада мной замерзлая гладзь вады, праз якую віднеецца дно возера. Я быў ашаломлены яго чысцінёй. Не менш уразілі і іншыя азёры — Карасік, Акунёк, Імшарац, Балдучыца, рака Страча.

—      Хутка вярнуліся ва ўлюбёныя мясціны?

—      Праз год-паўтара. Папрасіўся ў госці летам, потым вясной…  Мясцовая прырода настолькі мяне зачаравала, што стаў прыязджаць сюды пастаянна. Урэшце рэшт выкупіў у таварыша дом і абуладкаваў сабе сядзібу. Мяне зусім не збянтэжыла тое, што да Мінска каля 170 кіламетраў. Я доўга не мог знайсці сабе такое зацішнае месца для аднаўлення сіл, душэўнага адпачынку. І шчаслівы, што яно з’явілася. Мару пажыць тут хаця б паўгода, нікуды не выязджаючы. Але атрымліваецца пабыць максімум тыдзень-два.

—      Чым займаецеся на дачы?

—      Атрымліваю асалоду ад зносін з прыродай. Летам плаваю, шмат хаджу пешшу, зімой люблю лыжы. А пракаціцца на каньках па замерзлай Страчы — гэта наогул шчасце.  Прыязджаюць сябры з Масквы, Мінска… Наша агульнае захапленне — лазня. Папарымся, пасядзім ля вогнішча, паспяваем песні — здаецца, больш нічога ў жыцці не патрэбна.

—      У краі азёр грэх не парыбачыць…

—      Не, я не рыбак і не паляўнічы. Люблю проста пасядзець у лодцы на Балдуку, зарадзіцца незвычайнай энергетыкай гэтага возера. У ім такая гаючая вада… Знаёмыя дайверы ныралі на глыбіню 44 метры (Балдук — адно з самых глыбокіх азёр Беларусіаўт.). Расказвалі, што на дне — блакітная гліна, б’юць крыніцы. Пацвердзілі: там магнітная анамалія, зашкальваюць прыборы.

Мне ёсць з чым параўноўваць, я аб’ездзіў увесь свет. І на моры колькі разоў быў — на Кіпры, у Крыме… Сябры і сёння клічуць. А мне мора не патрэбна, у мяне ёсць возера Балдук.

—      Якое ўражанне склалася аб Пастаўшчыне ў цэлым? 

—      Мне вельмі падабаюцца Паставы — такі ўтульны, чысты гарадок, ад якога вее цікавай даўніной. А як уражвае дарога да райцэнтра! Едзеш са Станчыкоў, а вакол палі, вёскі — невыказныя пачуцці. Людзі ўсюды простыя, добразычлівыя, прыветлівыя. Паўтаруся: я вельмі люблю пастаўскі край.

Хаця ёсць і сумныя рэчы. Так, часта па дарозе сустракаю паўмёртвыя вёскі. Такія дабротныя дамы — і пустыя. У Станчыках засталіся толькі чатыры карэнныя жыхары, астатнія — дачнікі. Толькі дзякуючы ім вёска ажывае. Дачнікі любяць зямлю, клапоцяцца пра яе, добраўпарадкоўваюць. Што не заўсёды скажаш пра мясцовых адпачывальнікаў. Так крыўдна і балюча бачыць смецце, якое яны пакідаюць у лесе пасля “тусовак”. Не берагуць прыгажосць, чысціню. А лес такі багаты! Колькі суніц, чарніц, брусніц, журавін, малін, грыбоў! І такія адносіны…

— На дачы любіце пачытаць?

—      Вельмі. Мае любімыя аўтары — Быкаў, Караткевіч, Дастаеўскі, Астаф’еў, Бялоў, Распуцін, Алейнік… У мяне багатая бібліятэка. Я заўсёды чытаў запоем, шмат часу праводжу за кнігай і сёння. Часта вяртаюся да класікі, сучаснай літаратурай не захапляюся, як, зрэшты, і кіно. Узровень мастацтва няўхільна падае: яно стала больш дробным, пошлым, пустым. На жаль, шмат страчана. Ёсць шмат беспадстаўнага шуму і няма той інтэлектуальнай вышыні духу, якая была ў 80-ыя.

—      Уладзімір Васільевіч, ці шмат працуеце?

—      Я выбіраю работу толькі па душы. У фільмах цаню жывое, чалавечнае. Як заўсёды, здымаюся ў псіхалагічным кінематографе, дзе ёсць вобразы, характары, якія мне цікава раскрываць. Вельмі люблю сваю нядаўнюю працу “В лесах и на горах” — сагу пра купецтва, дзе сыграў галоўную ролю. Даражу “Дальнобойщиками” — гэта сапраўды народнае кіно, якое папулярнае сярод інтэлігенцыі і рабацяг, хлапчукоў і дзяўчат. Такія фільмы сёння рэдкія. Шмат, як я кажу, “гаворачых галоў”, якія нічога з сябе не ўяўляюць, а іх называюць зоркамі. Я ненаві­джу гэта слова і не люблю, калі мяне так называюць. Я артыст, араты. Зоркі там, у вышыні.

—      Што натхняе?

—      Матэрыял, з якім я працую. Калі ён заводзіць, калі хочацца хутчэй прыступіць да работы — значыць, ён удалы. Натхняе жаданне працаваць, зарабляць, дапамагаць дочкам. Хаця сёння здымкі не прыносяць таго творчага задавальнення, якое было раней. Цяпер гэта катаржная праца па 14-16 гадзін у суткі.

—      І ўсё роўна любіце горад?tc «— І ўсё роўна любіце горад?»

—      Вельмі. Я гарадскі чалавек. Нарадзіўся ў Свярдлоўску, доўга жыў і працаваў у Маскве. Пасля пераехаў у Мінск, які палюбіў усім сэрцам. Лічу, што гэта адзін з найлепшых гарадоў у Еўропе. Чысты, дагледжаны — гэта яго вялікая вартасць.

—      Новы год сустрэнеце ў вёсцы?

—      Так, збяромся з сябрамі, блізкімі на дачы. Я люблю гэтае свята,  адчуванне казкі, чаканне чагосьці новага. Наогул зімовыя канікулы выклікаюць найлепшыя эмоцыі. Заўсёды прыдумваем падарункі, гульні, ладзім “капуснікі”. А пасля — праца, праца, праца.

—      Чаго чакаеце Вы ад новага года?

—      Добрага настрою — гэта найлепшы падарунак.

—      Уладзімір Васільевіч, што пажадаеце чытачам “Пастаўскага краю”?

—      Нельга расставацца з тым, што прайшло, назаўсёды. Абавязкова вазьміце з сабой  у новы год самыя яркія пачуцці, эмоцыі, успаміны. Жадаю як мага больш новага і цікавага: пакахаць, знайсці сапраўдных сяброў, добрую працу… Няхай у сем’ях будзе дабрабыт, у справах і прафесіі — поспех. І абавязкова любіце сваю зямлю — яна таго вартая.

Почему Владимир Гостюхин встречает Новый год на Лынтупщине?

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Уладзіміра ГАСЦЮХІНА.

Даведка «Пастаўскага краю»: 

Почему Владимир Гостюхин встречает Новый год на Лынтупщине?

    Уладзімір Васільевіч Гасцюхін нарадзіўся 10 сакавіка 1946 года ў      Свярдлоўску. Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (1970). Пасля воінскай службы працаваў у Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай Арміі. З 1982 года — акцёр Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР, Беларускай ССР, прэміі Ленінскага камсамола, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, член Міжнароднай славянскай акадэміі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму “Золотой Витязь”, уладальнік Нацыянальнага кіна­прыза “Хрустальный Аист” у намінацыі “Найлепшая мужчынская роля” (фільм «Прикованный»), прэміі расійскіх кінакрытыкаў “Золотой Овен” і інш.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 24

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27

Барочный дворец Бжостовских в Маньковичах Поставского района – уникальные снимки конца XIX века

Хотите узнать больше? Дворец XVIII века в Маньковичах Поставского района, характерный пример "дворской" архитектуры бывшей Речи Посполитой. Фото 1897 года с сайта 33