Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Пад такой назвай 21 снежня на сцэне Дома культуры па вуліцы Станкевіча адбылося яркае, незабыўнае прадстаўленне навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Іх прыезду ў  Паставы садзейнічалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Іванавіч  Стружэцкі і пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў краіны, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Рыгоравіч Шчасны. І гэта  невыпадкова, бо наш раённы цэнтр  з’яўляецца адным з гарадоў Беларусі, дзе яшчэ ў ХVІІ стагоддзі існавала балетная школа.

— Нашаму пакаленню выпаў вельмі пачэсны, але цяжкі абавязак —  рэканструяваць беларускую культуру, — адзначыў, звяртаючыся да прысутных у зале, У. Р. Шчасны. — Гэтаму працэсу ўсяляк са­дзейнічае і Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Па яе ініцыятыве вя­дзецца работа па некалькіх кірунках, у прыватнасці, была выдадзена кніга “250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур”. Адзін з раздзелаў даведніка на беларускай і англійскай мовах прысвячаўся тэатру, народжанаму намнога раней, чым гэта лічылася. У яго развіццё вялікі ўклад зрабіў Антоній Тызенгаўз — надворны падскарбій літоўскі, блізкі сябар польскага караля Станіслава Панятоўскага. Любімымі гарадамі Антонія былі Гродна і Паставы, дзе ажыццёўлена шмат гаспадарчых і культурных рэформаў.

Пасля адхілення ў 1780 годзе ад кіраўніцтва каралеўскімі эканоміямі Антоній Тызенгаўз пераехаў у Паставы і перавёз сюды балетную школу, якая праіснавала да 1794 года. Адным з  выкладчыкаў школы з’яўляўся былы саліст Каралеўскай акадэміі музыкі і танца ў Парыжы Франсуа Ле Ду.

Пасля смерці Антонія Тызенгаўза па загадзе караля Станіслава Панятоўскага Франсуа Ле Ду сфарміраваў у Варшаве і ўзначаліў балетную трупу “Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці”. Аснову трупы склалі артысты гродзенскага балета і вучні Пастаўскай школы, у тым ліку Міхал Рымінскі, які з’яўляўся самым папулярным танцоўшчыкам.

Зрабіўшы невялікі экскурс у мінулае, Уладзімір Рыгоравіч Шчасны выказаў надзею, што сённяшнія выхаванцы Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа стануць сапраўднымі прафесіяналамі, прадоўжаць слаўныя традыцыі беларускай балетнай школы. Сярод яе выпускнікоў 12 народных артыстаў Рэспублікі Беларусь, 26 заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Вы­­пускнікі каледжа працуюць ва ўсіх харэаграфічных калектывах краіны, у тым ліку ў Нацыянальным Акадэмічным Вялікім тэатры балета, Дзяржаўным музычным тэатры, Дзяржаўным ансамблі танца, харэаграфічным ансамблі “Харошкі”.

Сярод сённяшніх выхаванцаў, якія выходзілі на пастаўскую сцэну, было  некалькі лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Наогул, нягледзячы на юны ўзрост, артысты не выглядалі навічкамі, увесь час трымалі залу ў захапленні і напружанні. У першым аддзяленні яны выканалі варыяцыі з такіх сусветна вядомых балетаў, як “Дон Кіхот”, “Талісман”, “Маркітанка” і іншых.  Другая частка ўяўляла сабой дывертысмент з пастаноўкі “Шчаўкунчык”.

Многія прысутныя ў зале ўпершыню “ўжывую” ўбачылі, як нараджаецца дзівоснае мастацтва танца, закліканае мовай пластыкі і харэаграфіі выказаць усю гаму пачуццяў і эмоцый чалавека. Юныя выканаўцы ў гэтым цяжкім і прыгожым мастацтве ўжо цяпер дасягнулі вялікай дасканаласці і віртуёзнасці. Выступленне ў Паставах харэаграфічнага калектыву на чале з народным артыстам Рэспублікі Беларусь, загадчыкам аддзялення спецыяльных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа С. І. Пясціхін з’яві­лася своеасаблівай справаздачай перад вельмі адказным экзаменам. 29 снежня  яе выхаванцы выступяць са “Шчаўкунчыкам” на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. Пажадаем ім поспехаў, такога ж цёплага і сардэчнага, як у Паставах, прыёму, працяглых апладысментаў.

Пачуцці ўзрушаных гледачоў выказалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік ад­дзела культуры райвыканкама А. Ф. Сакалова. Яны, у прыватнасці, адзначылі, што вяртанне  балета ў Паставы,  пастаноўкі якога праходзілі тут больш за два стагоддзі таму назад, паланіла  людзей розных узростаў. Няхай жа ў гэтага пачынання будзе працяг.


Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Поставчане впервые увидели «Молодой балет Беларуси» (+ фото)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72