Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

 

З 4 па 21 снежня ў нашай краіне праходзіў чарговы этап  рэспубліканскай акцыі “Алімпізм і моладзь”. У ёй удзельнічалі гарады: Слуцк (Мінская вобласць), Шклоў (Магілёўская), Навагрудак (Гродзенская), Светлагорск (Гомельская), Лунінец (Брэсцкая) і горад Мінск. Гонар прадстаўляць Віцебшчыну быў аказаны Паставам, якія сталі на адзін дзень, 14 снежня, алімпійскай сталіцай Беларусі і прымалі ў сябе арганізатараў акцыі. А імі з’яўляюцца  Нацыянальны алімпійскі камітэт, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларуская алімпійская акадэмія, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 

Такое высокае прадстаўніцтва дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў накладвала на ўдзельнікаў акцыі вялікую адказнасць за работу, якая праводзіцца ў дзіцячых садах, агульнаадукацыйных школах і іншых навучальных установах па прапагандзе алімпійскіх ідэалаў і каштоўнасцей, прыцягненні да заняткаў фізічнай культурай і спортам дзяцей і моладзі, укараненні алімпійскай адукацыі.

Аб тым, як вырашаюцца гэтыя задачы, як наладжана фізкультурная і спартыўная работа ў горадзе і сельскай мясцовасці, арганізатарам акцыі і  гасцям са сталіцы і абласнога цэнтра расказаў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. Правядзенне такога мерапрыемства ў Паставах, адзначыў Віктар Сяргеевіч, з’яўляецца прызнаннем нашых спартыўных заслуг і дасягненняў. У 2011 годзе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай работы наш ФСК “Атлант” заняў трэцяе месца. Пераможцам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе  сезона 2011/2012 гадоў у першай лізе стала каманда “Атлант-Д”. Выхаванцы пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Ігар Петрачэнка і Андрэй Маліноўскі на працягу некалькіх гадоў уваходзілі ў склад зборнай валейбольнай каманды Рэспублікі Беларусь. Цяпер ігракамі маладзёжнай і юнацкай зборных каманд з’яўляюцца Аляксей Рабека і Антон Вярбіцкі. Пётр Вавінскі ўключаны ў склад нацыянальнай каманды па лёгкаатлетычным шматбор’і.

На сродкі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Пастаўскі мэблевы цэнтр”  у 2005—2006 гадах быў створаны футбольны клуб “ПМЦ-Паставы” з дзіцячай футбольнай школай, якая нядаўна атрымала статус футбольнай акадэміі. Тут пастаянна займаецца больш за 150 дзяцей рознага ўзросту. Створаны ўнікальная вучэбна-трэніровачная база, выдатныя ўмовы для пражывання іншагародніх выхаванцаў, аднаўленчы цэнтр, метадычны і медыцынскі кабінеты, сучасная трэнажорная зала. Дзве каманды акадэміі ўдзельнічаюць у юнацкім першынстве Рэспублікі Беларусь, дзе займаюць прызавыя месцы. Каманда ігракоў старэйшага ўзросту з’яўляецца чэмпіёнам  Віцебскай вобласці.

Больш за 30 гадоў паспяхова працуе раённы ваенна-спартыўны клуб “Азі­мут”. Тут пастаянна займаюцца шатакан каратэ-до і рукапашным боем каля 100 дзяцей і падлеткаў. Многія з іх з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх, еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатаў і турніраў.

У раёне для заняткаў фізкультурай і спортам створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база. Штогод праводзіцца больш за 100 спартыўна-масавых і фіз­культурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Арганізатары акцыі наведалі шэраг устаноў адукацыі і фіз­культурна-аздараўленчы комплекс у Паставах. Насычанай атрымалася сустрэча ў  прафтэхкале­джы, дзе гасцей віталі Дзед Мароз і Снягурка, сваё майстэрства прадэманстравалі валейбалісты. Цікавая і змястоўная размова аб ролі і месцы фіз­куль­туры і спорту ў жыцці чалавека, іншых каштоўнасцях адбылася ў клубе прафтэхкаледжа. Тут навучэнцы, выкладчыкі і майстры віталі дырэктара прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віцебскай вобласці Уладзіміра Базеку і заслужанага майстра спорту, сярэбранага прызёра маскоўскай алімпіяды, трохразовага пераможцу еўрапейскага і двухразовага пераможцу сусветнага чэмпіянатаў  па грэка-рымскай барацьбе Ігара Каныгіна. Яго ўспаміны, разважанні сталі паказальным прыкладам таго, да чаго павінны імкнуцца маладыя людзі, каб заняць дастойнае месца ў спорце,  жыцці і грамадстве.

З мэтай вывучэння вопыту фізкультурна-спартыўнай работы ўдзельнікі акцыі пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара грамадскай арганізацыі “Беларуская алімпійская акадэмія” Віктара Наўныкі наведалі дзіцячы сад “Кры­нічка”, дзе былі праведзены “Малыя алімпійскія гульні”. Іх удзельнікі — каманды “Зорачкі” і “Сонейкі” — годна выступілі і былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі.

У спартыўнай зале СШ №1 прайшла спартландыя на алімпійскую тэматыку, былі арганізаваны выставы, малюнкаў і плакатаў у духу Фэйр Плэй. Усіх узрушылі паказальныя выступленні выхаванцаў клуба “Азімут”, кіраўніком якога з’яўляецца выкладчык школы Сяргей Сядых. Віктар Наўныка ўручыў дырэктару навучальнай установы Паўлу Траву памятныя і каштоўныя падарункі — алімпійскі і дзяржаўны сцягі Рэспублікі Беларусь. На базе школы для спецыялістаў фізічнай культуры і спорту праве­дзены семінар па алімпійскай адукацыі і магчымасцях яе ўкаранення на ўсіх узроўнях.

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшла таварыская сустрэча па валейболе паміж камандамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і зборнай  г. Па­ставы, у якой перамогу атрымалі гаспадары.

Завяршылася акцыя спартыўна-тэатралізаваным прадстаўленнем у Доме культуры па вуліцы Станкевіча. У ім бліскуча выступілі студэнты тэатра гімнастыкі, выхаванцы кафедры спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецыяльнай падрыхтоўкі і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, а таксама нашы землякі — ­удзельнікі ўзорнай цыркавой студыі “Каскад”.

Падчас урачыстасці праходзіла ўзнагароджанне. Падарункі для спартсменаў ад прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віцебскай вобласці атрымалі начальнікі аддзелаў райвыканкама: адукацыі — Аляксандр  Кашырын і фізічнай культуры, спорту і турызму — Васілій Захарэвіч. Ім былі ўручаны таксама серты­фі­каты аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі (такія дакументы атрымалі і ўстановы, дзе пабывалі арганізатары мерапрыемства).

Васілію Захарэвічу быў уручаны і спецыяльны сертыфікат Міністэрства спорту і турызму для набыцця спартыўнага інвентару на суму 10 мільёнаў рублёў.

Віншуючы з узнагародамі, выканаўчы дырэктар Беларускай алімпійскай акадэміі Віктар Наўныка адзначыў, што акцыя “Алімпізм і моладзь” прайшла ў Паставах на высокім узроўні. Гэта сведчыць аб тым, што райвыканкам, кіраўнікі яго аддзелаў і спецыялісты шмат увагі надаюць прапагандзе алімпійскіх ідэалаў і каштоўнасцей сярод дзяцей і моладзі, папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам, іх духоўнаму і фізічнаму развіццю, і выказаў упэўненасць, што праведзеная акцыя будзе садзейнічаць яшчэ большай актывізацыі гэтай  вельмі патрэбнай работы.

Рэспубліканская акцыя “Алімпізм і моладзь” завершыцца ў студзені 2013 года ў Мінску, дзе будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.


Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 15

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27