Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Поставщине прошла республиканская акция «Профилактика и мы»

На Поставщине прошла республиканская акция «Профилактика и мы»

14-15 снежня па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў у Беларусі праводзілася рэспубліканская акцыя “Прафілактыка і ты!”. У яе рамках прайшоў шэраг мерапрыемстваў і ў нашым раёне.  

Паколькі мэтай акцыі было павысіць культурны ўзровень насельніцтва, сфарміраваць у яго законапаслухмяныя паводзіны, прывіць нормы здаровага ладу жыцця, яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці: медыкі, педагогі, вучні школ і прафтэхкаледжа, работнікі культуры, фізічнай культуры і спорту. Але галоўная роля ўсё ж належала супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў.

На працягу двух дзён начальнік РАУС, яго намеснікі, кіраўнікі і радавыя работнікі практычна ўсіх службаў выступалі ў буйных працоўных калектывах раёна, дэманструючы пры гэтым фільмы на прафілактычную тэматыку. З такой жа мэтай яны наведалі 30 навучальных устаноў Пастаўшчыны. 14 снежня адначасова ў Паставах, Ярэўскім, Дунілавіцкім, Камайскім, Казлоўшчынскім, Лынтупскім, Навасёлкаўскім, Курапольскім сель­скіх і Варапаеўскім пасялковым Саветах адбыліся пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. На іх разгледжаны 57 грамадзян, якія на працягу бягучага года не раз прыцягваліся да адміні­страцыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні. На адным з такіх пасяджэнняў, якое праходзіла ў райвыканкаме (на яго былі запрошаны 18 жыхароў горада), пабывала і аўтар гэтых радкоў. У Камаях разам з саветам пункта аховы правапарадку засядаў яшчэ і выязны суд, які вынес прыгаворы 5 грама­дзянам, што здзейснілі дробнае хуліганства або былі заўважаны ў нецвярозым стане на рабоце ці ў грамадскім месцы.

Не абышлося таксама без рэйдаў. Некалькі груп у складзе работнікаў міліцыі і раённага аддзела адукацыі вечарам 14 і 15 снежня завіталі дамоў да непаўналетніх правапарушальнікаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку, і да злосных неплацельшчыкаў камунальных паслуг (як правіла, гэта асобы, якія злоўжываюць спіртным), правёўшы з імі гутаркі. Для аматараў моцных напіткаў падчас акцыі на базе адной з бальніц Полацка праводзілася бясплатнае кадзіраванне ад алкагольнай залежнасці. Шанц на нармальнае, цвярозае, жыццё мог атрымаць любы жадаючы. Праўда, такіх на Пастаўшчыне знайшлося нямнога — усяго 5 чалавек. У Полацк і назад іх даставілі транспартам РАУС.

Асаблівая ўвага ў дні правядзення акцыі была звернута на дзяцей і моладзь. Акрамя выступленняў у школах і візітаў дамоў да так званых цяжкіх падлеткаў, пра якія ўжо гаварылася вышэй, супрацоўнікі РАУС арганізавалі для іх экскурсіі ў райаддзел міліцыі, дзе паказалі ізалятар часовага ўтрымання і спецсродкі, якія даводзіцца выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Быў праведзены шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Адным з іх стала таварыская сустрэча па міні-футболе паміж зборнымі камандамі міліцыянераў і старшакласнікаў СШ №2, якая прайшла на ФАКу па вуліцы Савецкай.

Як сведчыць статыстыка, сёлета на Пастаўшчыне ў параўнанні з мінулым годам назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў, у тым ліку здзейсненых у нецвярозым стане і непаўналетнімі. Аналагічная сітуацыя па колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, і загінулых у іх. Пры гэтым выяўлена больш асоб, якія кіравалі транспартам у нецвярозым стане. Дабіцца такіх вынікаў пастаўскія праваахоўнікі змаглі дзякуючы вялікай прафілактычнай рабоце, якой надаецца пастаянная ўвага. Несумненна, што праведзеная ты­дзень назад акцыя дапаможа палепшыць агульныя паказчыкі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 29

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 72