Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Данила Мыслянцев: «Я хочу служить Беларуси»

Данила Мыслянцев: «Я хочу служить Беларуси»

Даніла Мыслянцаў

8 снежня ў пастаўскім касцёле адбылася важная падзея: святарскае пасвячэнне ксяндза-дыякана Данілы Мыслянцава. Дар святарства ён атрымаў з рук ксяндза-біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна. На гэтую ўрачыстасць прыехалі святары з Камай, Варапаева, Лучая, Празарокаў, Лёзна, Крулеўшчыны, ксёндз дырэктар Пастаральнага цэнтра з Мінска. Ксёндз з парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёна прывёз групу дзяцей: дыякан Даніла быў там на практыцы.

У перапоўненым касцёле — радасныя твары людзей, у многіх жанчын на вачах слёзы: за 10 месяцаў служэння тут дыяканам гэты малады хлопец стаў для многіх амаль родным — сынам, братам, сваім. Усім вельмі падабаліся яго ўзнёслыя, блізкія сэрцу казанні на нашай роднай мове. (Вясной я пісала пра тое, як ён, ураджэнец Расіі, раптам адчуў сябе беларусам, самастойна вывучыў мову, на якой гаварыла яго бабуля і якую ён чуў 9 гадоў, пакуль бабуля была жывая. І прыехаў на Беларусь, каб служыць тут. Гэтым летам паступіў на факультэт філалогіі Літоўскага педагагічнага ўніверсітэта, каб з дыпломам філолага мець права перакладаць дакументы і кнігі з Апостальскай Сталіцы).

Цудоўна спяваў хор. Акрамя аргана, гучалі дзве скрыпкі і труба. Увесь касцёл стаяў на каленях, спяваючы Літанію да Ўсіх Святых, а ксёндз Да­ніла ў знак найглыбейшай пакоры Богу ляжаў крыжам.

Пад канец Святой Імшы новасвятар звярнуўся з падзякай да ўсіх прысутных: “Хачу ў першую чаргу падзякаваць Пану Богу за тое, што прывёў мяне да святарства; ксяндзу-біскупу Уладзіславу Бліну: ён прыняў мяне як сына і даў мне адчуць любоў Айца Нябеснага…Хачу падзякаваць ксяндзу-пробашчу: я тут, у Паставах, нібыта трапіў у сапраўдную сям’ю, у зычлівую атмасферу, якую ён стварыў, і таксама прыняў мяне як сына. Хачу падзякаваць усім вам, хто маліўся за мяне, хто пасціўся за мяне, каб я дайшоў да святарства. Я хачу служыць Беларусі…”

9 снежня адбылася Прыміцыйная (Першая) Святая Імша новасвятара Данілы. Спадабаліся яго словы, адрасаваныя вернікам: “Вы абавязаны маліцца, каб я і іншыя ксяндзы былі добрымі  святарамі. Бо калі святар святы, то сто чалавек з парафіі ідзе да неба, а калі святар нягодны, то ўся парафія ідзе ў пекла. Я спадзяюся, што, калі вы будзеце мяне падтрымліваць малітвай, мы з вамі сустрэнемся ў раі.  Адзін вялікі пісьменнік сказаў, што на Беларусі Бог жыве. Я хацеў бы так працаваць, каб ва ўсім свеце даведаліся, што ў нашай краіне жыве Бог”.

Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт.

Фота Антона ЧАЛЕЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 24

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 54

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 36

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 41

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 64

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 87

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 72

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 59