Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Воропаевская дистанция пути отметила 150-летие Белорусской железной дороги (+фото)

Воропаевская дистанция пути отметила 150-летие Белорусской железной дороги (+фото)

27 снежня спаўняецца 150 гадоў, як упершыню на ўчастку Гродна—Парэчча прагучаў паравозны гудок. Ён і паклаў пачатак развіццю чыгуначнага транспарту на беларускай зямлі. А ўжо ў лістападзе 1871 года была здадзена ў эксплуатацыю галоўная магістраль краіны: Смаленск — Мінск — Брэст. На тэрыторыі Пастаўскага раёна чыгунка  была пабудавана ў 1895—1897 гадах і ў далейшым звязала наш раён з іншымі суседнімі гарадамі і населенымі пунктамі. Чыгуначнай “сталіцай” у заходнім рэгіёне Прыдзвінскага краю стала Варапаеўская дыстанцыя пуці, якая афіцыйна атрымала такі статус у верасні 1939 года.

З гэтым калектывам звязаны жыццё і прафесійная дзейнасць соцень людзей не толькі нашага раёна. Вось і на ўрачысты сход, прысвечаны 150-гадоваму юбілею Беларускай чыгункі, у Варапаева прыбылі дэлегацыі з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага, Міёрскага, Браслаўскага і іншых раёнаў. У глядзельнай зале адмі­ністрацыйнага будынка дыстанцыі сабраліся лепшыя з лепшых работнікаў, а таксама ветэраны працы, якія не адно дзесяцігоддзе забяспечвалі бяспеку руху цягнікоў,  перавозку  пасажыраў і грузаў. Пра справы, гісторыю дыстанцыі, яе людзей расказваюць  матэрыялы, змешчаныя на спецыяльным стэндзе. Гэты летапіс пастаянна дапаўняецца і сведчыць, што кожнае новае пакаленне работнікаў сталёвых магістраляў на высокім узроўні вырашае задачы, пастаўленыя перад калектывам.

Вітаючы прысутных у зале, начальнік дыстанцыі Міхаіл Шаўцоў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вера Ушкур, старшыня савета ветэранаў Валянціна Трафімава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Чаплінская адзначалі, што гісторыя Беларускай чыгункі непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. Сталёвыя магістралі аб’ядноўваюць вялікія адлегласці, збліжаюць гарады і рэгіёны, ствараюць адзіную эканамічную і культурную прастору. Беларускія чыгуначнікі ўносяць вялікі ўклад у гаспадарчы комплекс краіны, садзей­нічаюць развіццю прамысловасці, будаўніцтва, аграпрамысловага комплексу і іншых галін. Паспяховае функцыянаванне чыгункі  забяспечваецца дзякуючы высокаму прафесіяналізму і адказнасці работнікаў, удасканаленню транспартных і пагрузачных сродкаў, сістэмы кіравання дарожнымі сеткамі.

Вось і ў гэтым годзе новы выгляд набыла вытворчая тэрыторыя дыстанцыі. Тут завяршаецца рэканструкцыя рамонтных майстэрань. Новая кацельня працуе на мясцовых відах паліва, умацаваўся транспартны парк. У адпаведнасці з праграмай развіцця чыгункі на 2011—2015 гады, будуць ажыццёўлены іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць павысіць надзейнасць у рабоце  як пуцейцаў, так і работнікаў іншых службаў, якія абслугоўваюць чыгуначныя артэрыі.

— Святкаванне юбілею стала своеасаблівым аглядам дасягненняў беларускіх чыгуначнікаў, падставай для таго, каб ушанаваць ветэранаў і тых, хто найбольш вызначаецца ў працы, праяўляе ініцыятыву, — расказваў намеснік начальніка дыстанцыі пуці па кадрах Аляксандр Ушкур. — Для гэтага кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Віцебскага аддзялення не пашкадавалі сродкаў і адзнак за працу, заахвоціўшы людзей матэрыяльна і маральна. Усім непрацуючым пенсіянерам-чыгуначнікам выплачана ўзнагароджанне ў памеры трох базавых велічынь. Майстар акалотка Аляксандр Дарашчонак узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік беларускай чыгункі”, а майстар пуцявой калоны Руслан Пашковіч — Ганаровай граматай упраўлення Беларускай чыгункі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы праходзіла ўзнагаро­джанне і на сходзе ў дыстанцыі. Начальнік дыстанцыі Міхаіл Шаўцоў уручыў Ганаровыя граматы Віцебскага аддзялення машыністу Антону Сакалоўскаму, маставому майстру Паісію Сарокіну, а таксама Падзякі начальні­ка аддзялення — вадзіцелям  аўтамабіля Іосіфу Гваздзеўскаму і Людвіку Руткоўскаму, дзяжурнаму па пераездзе Івану Федаровічу, старшаму інспектару па кадрах Валянціне Ламачэўскай, вадзіцелю дрызіны Генадзію Пяткевічу, сталяру Вячаславу Шафаровічу.

Да 150-гадовага юбілею былі выраблены памятныя  наручныя гадзіннікі.  Доўгі час падарункі будуць нагадваць пра дату сённяшнім работнікам Васілію Башаву, Алегу Ва­раб’ю, Уладзіславу Згір­скаму, Пятру Зубіку, Марыі Аўсюк, а таксама ветэранам працы Галіне Кішко, Віктару Гаўрыльчыку, Вячаславу Дзіковічу і Івану Курыловічу.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Чаплінская ўручыла групе чыгуначні­каў Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта.

А затым усе прысутныя атрымалі музычныя падарункі. Дарэчы, сёлета споўнілася дваццаць гадоў, як у дыстанцыі на пастаяннай аснове была адноўлена мастацкая самадзейнасць. Нядаўна яе ўдзельнікі з поспехам выступілі на ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілею,  у абласным цэнтры і сталі­цы. Вялікая заслуга ў гэтым кіраўніка калектыву Сяргея Харко, які, да таго ж, сам піша словы і музыку  сваіх твораў. Адна з яго песень пра чыгуначнікаў у выкананні аўтара, вадзіцеля Аляксандра Мычко і намесніка начальніка дыстанцыі Аляксандра Ушкура прагучала на завяршэнне сустрэчы, надаўшы прысутным яшчэ больш святочнага настрою.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32