Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставы — самый поющий город Беларуси! Браво, Юлия Жидкая!

Поставы — самый поющий город Беларуси! Браво, Юлия Жидкая!

Познім вечарам 8 снежня ля экранаў тэлевізараў спачатку балелі, а затым лікавалі сотні, а можа, і тысячы пастаўчан — наша Юлія Жыдкая выступала ў фінале музычнага конкурсу “Спяваючыя гарады”, які праводзіў тэлеканал “СТБ”, і перамагла ў ім. Дзяўчына настолькі кранальна і прафесійна выканала песню Вікторыі Алешка “Засталася”, што гледачы падчас тэлефоннага галасавання аддалі ёй 5506 галасоў. Адрыў ад случчан, якія ішлі ўслед за Юляй, склаў 324 галасы. А некаторыя фіналісты (нагадаем, што ў фінал трапіла 20 нумароў) набралі менш за тысячу галасоў.

Дзякуючы Юліі Паставы прызнаны самым спяваючым горадам. Асабліва шчаслівымі за перамогу сваёй выхаванкі былі кіраўнік узорнага аматарскага калектыву эстраднай вакальнай студыі “Юні­та” Пастаўскага РДК Аксана Нікалаева, у якой дзяўчына займаецца, і Юлін куратар на тэлепраекце, вядомая беларуская спявачка Вікторыя Алешка. Хапіла перажыванняў баць­кам Юліі, яе групе падтрымкі, настаўнікам, аднакласнікам з СШ № 3, ды і ўсім, хто балеў за сціплую і таленавітую дзяўчыну.

У нядзелю ў Паставы разам з Вікторыяй Алешка прыехала здымачная група тэлеканала “СТБ”, і вечарам таго ж дня прайшоў сюжэт пра пераможцу тэлепраекта “Спяваючыя гарады”. У родным горадзе Юлію цёпла віншавалі з перамогай. Ну а на шквал тэлефонных званкоў дзяўчына літаральна не паспявала адказваць…

З перамогай Юлію павиншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў:  » Віншую Юлію з перамогай! Жадаю заставацца сціплай і мэтанакіраванай, назаўсёды пакарыць вялікую сцэну.

Дзякую Юліным бацькам, педагогу па вакале Аксане Нікалаевай, куратару Вікторыі Алешка і ўсім, хто дапамагаў рыхтавацца да выступленняў, усім пастаўчанам за актыўную падтрымку нашай зорачкі падчас галасавання. Няхай родны горад назаўсёды застанецца самым пеўчым! Няхай спявае душа ў таленавітых творцаў!».

Брава, Юлія! І новых табе творчых поспехаў.

Фаіна КАСАТКІНА. 

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 50

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 46

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 45

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 58

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 40

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 77

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 73