Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Людзям з абмежаванымі магчымасцямі мы часцей за ўсё спачуваем. Мерапрыемства да Міжнароднага дня інвалідаў, якое адбылося 3 снежня ў раённым Доме культуры, выклікала зусім іншыя пачуцці.

Здзіўленне

Творчасць — выдатная сяброўка людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У гэтым  пераканала выстава “Разам мы зможам больш”, арганізаваная ў фае РДК. Вышыўкі, вазы, рамкі для фота­здымкаў, вязаныя кручком і пруткамі вырабы — экспанаты былі самыя розныя. Акуратныя работы Алены Аўраменка, Івана Картошкіна, Ганны Талайка, Валянціны Танана, Ганны Протас сведчаць — душы і карпатлівай працы ў іх укладзена шмат. “Не ў кожнага здаровага чалавека хопіць цярпення і фантазіі на стварэнне такіх цудоўных работ”, — нельга не пагадзіцца з меркаваннямі гледачоў.

Частка работ створана рукамі наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго спецыялісты прыкладаюць шмат сіл, каб жыццё маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі было максімальна цікавым і насычаным. У аддзяленні створаны клубы і гурткі па інтарэсах: “Вясёлыя фантазіі”, “Гаспадыня”, “Геймер”, “Натхненне”, “Кветка”, “Надзея” і іншыя.

Перад пачаткам канцэртнай праграмы можна было не толькі азнаёміцца з выставай, але і атрымаць кваліфікаваную дапамогу ўрача, юрыста і псіхолага. Не пуставала і каля стала прадстаўнікоў раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, якія падзяліліся з прысутнымі лекавымі раслінамі. Як расказала яго старшыня Яніна Вячаславаўна Савіцкая, работа з інвалідамі — адзін з асноўных кірункаў дзейнасці арганізаці.

—           Мы памятаем пра іх 365 дзён у годзе, — адзначыла яна. — Сёлета дапамогу атрымалі больш за 100 чалавек — ім на дабрачыннай аснове ўручаны прадукты харчавання.

Захапленне

Мерапрыемства прадоўжылася ў канцэртнай зале. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў:

—      Упэўнены, у зале сабраліся людзі толькі самых лепшых якасцей. На працягу многіх гадоў вы вымушаны пераадольваць цяжкасці, змагацца з абставінамі. Жадаю вам галоўнага — зда­роўя, а таксама аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Праграма мерапрыемства аказалася надзвычай кранальнай. Гледачы ўбачылі дзевяць відэаролікаў, знятых работнікамі Пастаўскага тэлебачання. Галоўныя героі — інваліды Пастаўшчыны, якія з’яўляюцца прыкладам не толькі для лю­дзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і для ўсіх астатніх. Нягледзячы на складаны лёс, яны не апусцілі рук, рэалізавалі сябе ў сям’і, прафесіі, творчасці.

У той жа дзень гэтыя моцныя духам землякі прадэманстравалі на сцэне свае таленты. Павел Яльмееў і Станіслаў Кішко цудоўна праспявалі песні. Аляксандр Пачкоўскі сыграў на рарытэтным гармоніку амаль стогадовага «ўзросту», які дастаўся яму ў спадчыну з вёскі Кавалі. Вадзім Ліпніцкі прачытаў свой прасякнуты любоўю да Беларусі верш. Выступоўцы, а таксама Ала Дзямідка, Андрус Мачуліс, Аляксей Буцько, Іна Непачатава, Валерый Свірыдаў атрымалі каштоўныя падарункі ад спонсараў мерапрыемства. Імі выступілі прадпрымальнікі Мікалай Алёшка, Эла Паўлава, Яніна Кабяк, Тамара Клімюк, ААТ “Пастаўскі малочны завод”, ААТ “Пастаўскі льнозавод”, раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Чакаў прысутных і  музычны прэзент — для іх праспявалі “Скіфы”.

Павага

У кожнага інваліда — свая трагедыя. Але не спешчаныя лёсам людзі рухаюцца наперад назло ўсім абставінам.

—      Бываюць моманты, калі хочацца вярнуцца ў мінулае: устаць, пабегчы, — кажа з экрана Андрус Мачуліс. — Цяпер такія думкі з’яўляюцца радзей. Разумею, што яны толькі пагаршаюць сітуацыю. У першы год пасля траўмы ў мяне была вельмі моцная дэпрэсія. Мог плакаць не перастаючы па тры дні. Здавалася, жыццё для мяне спынілася. Асноўная частка сяброў адвярнулася, наведвалі толькі самыя верныя. Але ў адзін момант усё перавярнулася. Я зразумеў, што яшчэ на нешта здольны. Пачаў рухацца наперад, асвойваць камп’ютар. Было няпроста, але па сілах.

Сёння Андрус асвойвае бізнес па сарціроўцы і перапрацоўцы смецця, мае сапраўдных сяброў і з верай глядзіць у заўтра. Як і Іна Непачатава. Мужнасці гэтай жанчыны можна толькі  пазайздросціць. Пасля аварыі ўрачы паставілі яе перад фактам: дзяцей не будзе. Але Іна асмелілася на цяжарнасць, і ў яе жыцці з’явілася самая вялікая радасць — дачушка Аляксандра.

—      Яна проста цуд Божы — такая памочніца, такая гаспадынька, — усхвалявана расказвае Іна. — Пакоціцца сляза па маёй шчацэ — падбяжыць, вытра яе. “Мама, мамачка, ты толькі не хвалюйся”, — супакойвае. Пра такое і марыць не магла. Падтрымліваюць муж, сяброўкі. Са многімі перапісваюся ў інтэрнэце. Яны здаровыя, ходзяць. Але часта паўтараюць: ты самая шчаслівая, бо рэалізавала сябе як маці, жонка, гаспадыня.

…Людзям з абмежаванымі магчымасцямі не трэба спачуваць. Яны ў першую чаргу вартыя павагі і захаплення за неабмежаванае жаданне жыць.


Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Неограниченное желание жить. В Поставах прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30