Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Петарды – не игрушка

Петарды – не игрушка

Набліжаюцца навагоднія святы, і многія людзі, каб весела правесці іх, купляюць бенгальскія агні і хлапушкі. Але некаторым гэтага здаецца мала, і ў пагоні за вострымі адчуваннямі яны набываюць піратэхнічныя вырабы — петарды.

Як паказвае практыка апошніх гадоў, кожны год ад узрыву піратэхнічных вырабаў церпіць вялікая колькасць дзяцей і дарослых. Многія трапляюць у бальніцу з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі (апёкамі, рванымі ранамі, адарванымі пальцамі), а часам і з псіхічным расстройствам здароўя. У сувязі з гэтым варта задумацца бацькам і прыгледзецца да сваіх дзяцей, каб у іх не аказалася петардаў.

Аналіз абстаноўкі ў галіне абароту піратэхнічных вырабаў сведчыць пра рэзкае павелічэнне іх патоку ў краіну ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення калядных і навагодніх свят. Штогод знаходзяцца грама­дзяне, якія ў абход закона спрабуюць распаўсюдзіць на тэрыторыі Беларусі піратэхнічныя вырабы невядомага паходжання. Трывожыць факт прыцягнення да гэтага непаўналетніх, якіх нелегальныя гандляры небяспечнымі прадметамі выкарыстоўваюць для таго, каб самім пазбегнуць адказнасці за парушэнне ўстаноўленых законам правілаў.

Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, як правіла, выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку. Сёлета ўжо паступіла некалькі скаргаў на тое, што ўзрывы петард перашкаджаюць адпачываць людзям як у вячэрні, так і ў дзённы час. З мэтай выяўлення і недапушчэння фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, у тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама выключэння фактаў іх выкарыстання грамадзянамі тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў ва ўзаема­дзеянні з зацікаўленымі штогод праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.

У адпаведнасці з пунктам 40 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2004 года №384 “Аб зацвярджэнні правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання”, забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў. Пры ўзнікненні спрэчкі пакупнік абавязаны прад’явіць дакумент, які пацвярджае яго ўзрост.

За незаконную рэалізацыю, выкарыстанне і перавозку піратэхнікі прадугледжана наступная адміністрацыйная адказнасць. Так, парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 200 базавых велічынь (арт. 23.56 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Набыццё, захоўванне, выкарыстанне ў вытворчасці, транспарціроўка, рэалі­зацыя тавараў у парушэнне ўстаноўленага заканадаўства, а таксама рэалізацыя тавараў у парушэнне забароны органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь караецца накладаннем штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, і атрыманай выручкі (ч.4 арт. 12.17 КаАП РБ). Парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, а калі гэта здзейснена паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання — у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі ці пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй названага вышэй прадмета або без яе (арт. 23.48). Дробнае хуліганства караецца штрафам у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам (арт. 17.1). Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі ў выніку іх прымянення ўрону жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць па розных артыкулах, у залежнасці ад абставін і ступені цяжару наступстваў.

Паважаныя грамадзяне! Не прадавайце ў парушэнне закону піратэхнічныя вырабы, каб не быць прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці і не пазбавіцца ліцэнзіі. Памятайце: піратэхніка можа аказацца ў руках вашых дзяцей або родных, і тады не выключана, што бяда напаткае вашы сем’і. Таксама не ўзрывайце петарды і не парушайце грамадскі парадак і спакой іншых людзей, а самае галоўнае — не калечце сябе і тых, хто побач з вамі. Калі вам неабыякавы лёс сваіх і чужых дзяцей, паведамляйце ў РАУС пра месцы, дзе рэалізуюцца піратэхнічныя вырабы.

В. ВРУБЛЕЎСКІ,

начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 28

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 30

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 38

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 66

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 29

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58