Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Что поставчанам нужно знать о новом Жилищном кодексе Республики Беларусь?

Что поставчанам нужно знать о новом Жилищном кодексе Республики Беларусь?

2 сакавіка 2013 года ў краіне пачне дзейнічаць новы Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Якія змены нас чакаюць? На гэта і іншыя пытанні адказвае юрысконсульт УП ЖКГ Тамара Мікалаеўна АТРОШЧАНКА.

— Тамара Мікалаеўна, чым выклі­кана прыняцце новага дакумента?

— Кодэкс у папярэдняй рэдакцыі існуе з 1999 года. За гэты час у краіне адбыліся шматлікія змены, і ён устарэў. Для распрацоўкі новага спатрэбілася некалькі гадоў.

— На што ў першую чаргу хацелі б звярнуць увагу?

— Адметнасць новага дакумента ў тым, што ў ім ёсць тлумачэнне 63 паняццяў, да якіх нам часта даводзіцца звяртацца (блізкія сваякі, былы член сям’і, таварыства ўласнікаў і г.д.).

У новым Кодэксе больш канкрэтна вызначаны прававыя палажэнні жылых памяшканняў, у прыватнасці дзяржаўнага і прыватнага жылых фондаў, сацыяльных, службовых, спецыяльных жылых памяшканняў, памяшканняў камерцыйнага назначэння.

— Калі ласка, спыніцеся на апошнім.

— Камерцыйнае жыллё — гэта свабоднае жылое памяшканне, якое такі статус набывае згодна з рашэннем райвыканкама. Яно размяркоў­ваецца ў адпаведнасці з чаргой, калі такая ў райвыканкаме ёсць. А калі няма, атрымлівае той, хто першы пажадае. Па-іншаму можна назваць так: арэнда жылога памяшкання. Гэта азначае, што чалавек, які ў ім пражывае, заключае з райвыканкамам дагавор на арэнду. Сродкі за здым камерцыйнага жылля акумулі­руюцца на рахунку райвыканкама і потым павінны выкарыстоўвацца на развіццё жылога фонду. Такое жыллё ёсць у райцэнтры (трохпакаёвая кватэра па вул. Зялёнай), а таксама ў Кураполлі, Дунілавічах, Варапаеве, рыхтуецца ў Навасёлках-1.

— Згодна з новым дакументам, будзе зменена структура аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Што маецца на ўвазе?

— Прадугледжана, што з сумы платы за тэхнічнае абслугоўванне будзе выдзелена ў асобны радок плата за бягучы рамонт — раней такога не было. Гэтыя сродкі павінны будуць канкрэтна залічвацца на рахунак і выкарыстоўвацца для правядзення бягучага рамонту жылых памяшканняў, месцаў агульнага карыстання.

— А што на сённяшні дзень з’яўляецца праблемным у аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі?

— Сацыяльнае жыллё. Ёсць пералік асоб, якім яно можа быць вы­дзелена: гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сацыяльныя  сіроты, людзі, якія пакутуюць на пэўныя захворванні. За жыллё плацяць усе, акрамя сацыяльных сірот. Гадамі з іх не можам спагнаць запазычанасць, больш таго, іх адшукаць нельга. Цяпер у нас 10 такіх неплацельшчыкаў.

— Якія меры ўздзеяння прымаюцца да неплацельшчыкаў? І што прадугледжвае новы Кодэкс?

— І ў старой рэдакцыі Кодэкса, і ў новай сказана, што за камунальныя паслугі трэба разлічвацца да 25 чысла кожнага месяца. Хоць і адпраўляем рэгулярна па 200 папярэджанняў аб тым, што людзі забыліся заплаціць (з пачатку года выслана 1640), праблемы не знікаюць. Па стане на 1 лістапада неаплачанымі застава­ліся 282 асабовыя рахункі на суму 9,7 млн рублёў.

Афармляем таксама выканаўчыя надпісы на спагнанне запазычанасці (за бягучы год — 148 на суму 107,5 млн рублёў, выканана 106 на суму 80,6 млн рублёў). А ў адпаведнасці з пастановай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, грамадзянам, якія без уважлівых прычын маюць запазычанасць па аплаце камунальных паслуг за два і больш разліковых месяцаў і не пагасілі гэту запазычанасць на працягу пяці дзён пасля пісьмовага папярэджання, можа быць прыпынена прадастаўленне камунальных паслуг.

Новы Кодэкс прадугледжвае прымусовы абмен. Скажам, УП ЖКГ апублікавала ў райгазеце спіс даўжнікоў. Людзі прачыталі, і хтосьці з дысцыплінаваных плацельшчыкаў, у каго кватэра меншая, чым тая, за якую не плацяць, прапануе зрабіць абмен, пры гэтым пагасіўшы доўг. Неплацельшчык можа не пагадзіцца. Чалавек, якому патрэбен абмен, ідзе ў райвыканкам, апошні звяртаецца ў суд з іскам аб прымусовым абмене. Калі гэты варыянт не спрацоў­вае і даўжнік не плаціць больш чым 6 месяцаў, па іску райвыканкама ён можа быць выселены ў іншае жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцей: суд разгледзіць іск, вынесе рашэнне.

— А калі неплацельшчык жыве ў інтэрнаце?

— Згодна з новай рэдакцыяй Кодэкса, неплацельшчыка можна выселіць з інтэрната без прадастаўлення яму жылога памяшкання (за выключэннем асоб, якія не падлягаюць высяленню — іх пералік указаны ў Кодэксе).

— Што ў новым дакуменце гаворыцца наконт рэгістрацыі (прапіскі)?

— Па дзеючым Кодэксе, без згоды паўналетніх членаў сям’і нельга зарэгістраваць у сябе сваяка, чужога чалавека. Па новым жа, калі я з’яўляюся наймальнікам або ўласнікам жылога памяшкання і са мной пражываюць муж, дзеці, бацькі, то і без іх згоды я магу зарэгістраваць на сваёй жылой плошчы, напрыклад, пляменніка. Заключаецца дагавор на карыстанне жылым памяшканнем, які павінен быць зарэгістраваны ў райвыканкаме.

— Члены сям’і не могуць мірна дамовіцца аб парадку аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. Якое выйсце?

— Звяртацца ў райвыканкам. Праводзіцца самастойнае заключэнне дагавору найму. Бакі не прыходзяць да згоды — звяртаюцца ў суд з іскам аб выдзяленні сваёй долі ў агульнай сумеснай маёмасці, калі жыллё прыватызавана. Суд прымае рашэнне, на падставе якога ў ЖЭУ дагаворы найму заключаюцца на кожнага, і плата, адпаведна, налічваецца таксама на кожнага.

— Што новае сказана пра ўтрыманне месцаў агульнага карыстання?

— Як паказвае практыка, скаргі наконт таго, што лесвічныя пляцоўкі загрувашчаны скрынямі для захоў­вання агародніны, паступаюць часта. Рабіць такое забараняецца, і парушальнікі згодна з артыкулам 21.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях могуць быць пакараны штрафам у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Акрамя таго, у новым Кодэксе асобным абзацам прапісана аб забароне курэння ў месцах агульнага карыстання.

— А ці сказана што пра ўзаемаадносіны суседзяў?

— Калі чалавекам  ствараюцца ўмовы, немагчымыя для пражывання з ім іншых асоб або суседзяў, у такім выпадку ён можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Або, скажам, у кватэры адбываюцца пастаянныя скандалы, і гэта перашка­джае суседзям: пасля некалькіх папярэджанняў падаецца іск у суд аб высяленні скандаліста без прадастаўлення яму жылога памяшкання. Так гаворыцца і ў дзеючым Кодэксе, і ў новым. Дарэчы, згодна з новым дакументам высяляць ужо можна будзе і ў сельскую мясцовасць у межах адміністрацыйнага раёна, чаго раней не было.

— І апошняе: ці ёсць якія змены наконт утрымання хатніх жывёлін у шматкватэрных дамах?

— Сабак і катоў дазваляецца ўтрымліваць, але не больш за дзве жывёліны ў асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома. Пры гэтым гаспадары павінны захоўваць існуючыя правілы ўтрымання хатніх жывёлін.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 51

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 49

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 80

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 80